Кніга адзначае юбілей презентация

Содержание

105 ГАДОЎ Упершыню

Слайд 1



КНІГА АДЗНАЧАЕ
ЮБІЛЕЙ

БЕЛАРУСКІЯ КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ
2017


Слайд 2



105
ГАДОЎ

Упершыню ў жыцці, нечакана для многіх, вялікі Купала напісаў камедыю. Такой сталася Паўлінка”, створаная ў 1912 годзе.
“Адвечная песня” і “Сон на кургане” былі больш паэмамі, чым п’есамі, а “Паўлінка прызначалася для сцэны. Яна і была пастаўлена ў 1913 годзе спачатку Першым беларускім драматычным таварыствам у Вільні, а пасля драматычным гуртком у Пецярбургу.


Слайд 3



105
ГАДОЎ

«Сон на кургане» — драматычная паэма Янкі Купалы, завершаная 8 жніўня 1910 году ў Санкт-Пецярбургу. Упершыню надрукаваная ў літаратурным альманаху «Маладая Беларусь» у 1912 годзе. Праз умоўныя персанажы, дэманічныя і міфічныя фігуры, сімвалічныя і фантастычныя карціны паэт паказвае тыпова рамантычную, пазбаўленую гістарычнай канкрэтнасці карціну жыцця ў буржуазным грамадстве.


Слайд 4



95
ГАДОЎ

Трагікамедыя “Тутэйшыя” Янкі Купалы, напісаная 95 гадоў таму назад, застаецца надзвычай актуальнай і ў нашы дні. Выкрываючы прыстасавальніцтва, лжывасць, здрадніцтва, псеўдавучонасць, яна вучыць праўдзе, выхоўвае пачуццё нацыянальнай гордасці, высокай чалавечай годнасці.


Слайд 5



95
ГАДОЎ

Першы паэтычны зборнік савецкага часу.
Рукапіс быў падрыхтаваны аўтарам у 1919 г. Уключае вершы і паэмы, напісаныя ў 1913-1919 гг., а таксама творы 1905-1907 гг., якія раней не былі надрукаваны з-за цэнзурных прычын.
У творах зборніка - роздум пра гістарычныя шляхі Беларусі, яны прасякнуты ўласцівай паэту філасофскай глыбінёй. У ідэйна-стылявым плане ўсе творы знітаваны агульнасцю канцэпцыі - думкай пра лёс беларускай нацыі і чалавека на ключавым павароце гісторыі.


Слайд 6



90
ГАДОЎ

Складаная тэма паходжання чалавека раскрываецца ў аповесці «Чалавек ідзе» ў запамінальных малюнках-эпізодах, адзначаных дынамізмам. 3 цікавасцю сочаць чытачы за нялёгкай барацьбой першабытных людзей са стыхіяй, за тым, як яны вырывацца з «царства звяроў». На тварах іх, як узнагарода, засвяціўся тады першы смех. «Гэта засмяяўся Чалавек-Пераможца!» - такімі словамі заканчваецца аповесць.


Слайд 7




90
ГАДОЎ

«Магіла льва» — паэма Янкі Купалы, завершаная 2 ліпеня 1913 года ў Акопах. Упершыню надрукавана ў Мінску ў газеце «Беларусь» 19 -20 лютага 1920 года. Асобным выданнем выйшла ў Мінску  ў 1927 годзе тыражом 3 тысячы асобнікаў. Адна з вяршынных Купалавых разгадак крыўд і бедаў беларускага народа напярэдадні рэвалюцыйных падзей.


Слайд 8




85
ГАДОЎ

У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася
Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і драматычны
твор, які прынёс яму шырокую вядомасць.
Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы,
узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі
сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную
для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў
XX стагоддзя тэму калектывізацыі
Міхась Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.


Слайд 9



80
ГАДОЎ

"Міколка-паравоз" – шырока вядомая аповесць народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка. 


Слайд 10



70
ГАДОЎ

Паэма, напісаная Якубам Коласам у
1940-1947 гг.. За гэты твор у 1949 г.
аўтар быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Паказана жыццё беларусаў
пад уладай Польскай дзяржавы. Беларускія сяляне не маюць уласнай зямлі і адчуваюць сваю бяспраўнасць і галечу.
Глыбока раскрыты ўнутраны свет селяніна, паказана перажыванні герояў у розных канкрэтных побытавых сітуацыях.  


Слайд 11



75
ГАДОЎ

Раман «Мінскі напрамак», напісаны ў
1952 годзе – твор, багаты на народныя характары, паказаныя ў гадзіну суровых выпрабаванняў, што выпалі на долю Беларусі. Мележ адзін з першых у паслеваеннай літаратуры зрабіў героем рэальнага
ўдзельніка Айчыннай вайны, асобу гістарычнага маштаба – І.Д. Чарняхоўскага.


Слайд 12



55
ГАДОЎ

«Людзі на балоце» - раман Івана Мележа пра цяжкае і складанае жыццё палескай вёскі Курані, пра першыя гады ўсталявання новага, савецкага жыцця на Палессі. За гэты раман у 1962 годзе І.Мележ атрымаў прэмію імя Якуба Коласа.


Слайд 13



45
ГАДОЎ

«Сотнікаў» - аповесць-разважанне аб
вечных філасофскіх пытаннях - цане
жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе.

«Абеліск»  - гераічная аповесць Васіля Быкава , створаная ў 1971 годзе і адзначаная ў 1974  годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР .
У 1976 аповесць была экранізавана.


Слайд 14



45
ГАДОЎ

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора – якасці, якія безумоўна прывабяць чытача.


Слайд 15



45
ГАДОЎ

Раман “Плач перапёлкі” – першы буйны твор пісьменніка і першы раман у пенталогіі, якая распавядае аб Вялікай Айчыннай вайне.


Слайд 16



40
ГАДОЎ

Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднай зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнання і цікаўнасьці маладога пакалення да роднай зямлі.


Слайд 17



35
ГАДОЎ

Аповесць Васіля Быкава, за якую аўтару ў 1986 годзе была прысуджана Ленінская прэмія.
Вайна ў аповесці паказана праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі. Героямі твора з’яўляюцца не партызаны і падпольшчыкі, а звычайныя мірныя жыхары, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і катаванняў, Галгофай.


Слайд 18



30
ГАДОЎ

У рамане ўзнаўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны герой твора, камандзір Чырвонай Арміі Агееў па волі франтавога лёсу апынаецца ў невялікім мястэчку на поўдні Беларусі. Цяжка паранены, ён змушаны пайсці ў падполле, каб зноў змагацца з фашыстамі.
У творы падзеі 1941 года пераплятаюцца з сучаснасцю і яе няпростымі праблемамі, якімі так ці інакш вымушаны займацца Агееў.


Слайд 19



30
ГАДОЎ

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі, які мае гістарычную аснову. Гэта - гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі.
Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная.
Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам.


Слайд 20



Гэтыя кнігі вы можаце атрымаць
у бібліятэках раёна.


Слайд 21



ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА КУЛЬТУРЫ
“СЕТКА БІБЛІЯТЭК КІРАЎСКАГА РАЁНА”

МЫШКАВІЦКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА-ФІЛІЯЛ

2017


Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика