Слова жыцця на чэрвень презентация

Содержание

“I вось Я з вамi ва ўсе днi аж да сканчэння веку” (Mц 28,20).

Слайд 1
Чэрвень 2014

СЛОВА ЖЫЦЦЯ


Слайд 2
“I вось Я з вамi ва ўсе днi аж да сканчэння

веку” (Mц 28,20).



Слайд 3
Евангелiст Мацвей, на пачатку свайго Евангелля нагадвае нам, што Езус, чыю

гісторыю ён пачынае распавядаць, гэта «Бог-з-намі», Эмануэль (Mц 1,23),

Слайд 4
а ў канцы ён цытуе словы, у якіх Езус абяцае застацца

з намі назаўсёды, нават пасля свайго вяртання на нябёсы. Да канца свету Ён будзе «Богам-з-намі».

Слайд 5
Езус звяртае гэтыя словы да сваіх вучняў пасля таго, як ужо

даверыў iм заданне ісцi i несцi па ўсім свеце Ягонае пасланне.

Слайд 6
Ён цалкам ўсведамляе, што пасылае іх як авечак сярод ваўкоў, і

што яны сустрэнуць супрацiўленне і пераслед (Mц 10,16-22).



Слайд 7
Але Ён не хоча пакiнуць iх адных пры выканнi гэтай місіi.

Менавіта таму ў хвiлiны адыходу Ён запэўнiвае, што застанецца з імі!

Слайд 8
Яны не будуць бачыць Яго сваiмi вачыма, не пачуюць Ягонага голасу,

не змогуць дакрануцца да Яго, але Ён застанецца паміж імі, як і раней, і нават больш, чым раней.

Слайд 9
I калі да гэтага часу Ягоная прысутнасць была звязана з пэўным

месцам: Ён прысутнiчаў у Капернауме ці ля возера, на гары ці ў Ерусаліме, з гэтага часу і назаўсёды Ён будзе паўсюль там, дзе Ягоныя вучні.

Слайд 10
Езус таксама меў на ўвазе і ўсiх нас, хто ў будучыні

дасведчыць цяжкасцяў штодзённага жыцця.

Слайд 11
Езус – Уцелаўлёная Любоў - магчыма, думаў: Я хацеў бы заўсёды

быць з людзьмі, хацеў бы падзяляць іхнія турботы, хацеў бы даваць ім парады, суправаджаць іх на iхнiх шляхах, уваходзiць у iхнiя дамы, сваёй прысутнасцю хацеў бы ажыўляць іхнюю радасць.

Слайд 12
Вось чаму ён хацеў застацца з намі - каб мы маглi

адчуваць Ягоную блізкасць, Ягоную сілу, Ягоную любоў.

Слайд 13
У Евангеллi ад св. Лукi сказана (Лк 24,52), што вучні, убачыўшы

Езуса, узыходзячага на неба, «з вялікай радасцю вярнуліся ў Ерусалім».

Слайд 14
Як гэта было магчыма? Бо яны дасведчылі, што Ягоныя словы ёсць

праўдай.

Слайд 15
Гэтак жа i мы будзем перапоўненыя радасцю, калі сапраўды паверым у

абяцанне Езуса:

Слайд 16

“I вось Я з вамi ва ўсе днi аж да сканчэння

веку” (Mц 28,20).

Слайд 17
Гэтыя Словы, апошнія словы, якiя сказаў Езус сваім вучням, азначаюць канец

Ягонага зямнога жыцця і адначасова пачатак жыцця Касцёла, у якiм Ён прысутнічае ў шэрагу розных спосабаў:

Слайд 18
у Эўхарыстыі, у Ягоным Слове, у Сваіх прадстаўніках (біскупах, святарах), у

бедных, у маленькіх, у адкiнутых... ва ўсіх блiжніх.

Слайд 19
Для нас незвычайна блізка гэтае акрэсленне асаблівай прысутнасцi Езуса, на якую

Ён сам - таксама ў Евангеллі ад Мацвея (Mц 18,20) - нам паказаў: «Дзе двое цi трое сабраныя ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх».

Слайд 20
Ён прагне, каб праз гэтую прысутнасць Ён мог быць у кожным

месцы.

Слайд 21
Калі мы жывем так, як Ён нас просiць, а асабліва Ягоным

Новым Запаветам, мы можам дасведчыць гэтай Ягонай прысутнасцi таксама i па-за касцёламі, i пасярод людзей, у месцах, дзе жывем, паўсюль.

Слайд 22
Тады адзiнае, што ёсць неабходна, дык гэта ўзаемная любоў, ахвярная, разумеючая,

якая ўдзельнічае ў пакутах, трывогах і радасцях нашых братоў: тая любоў, якая ахоплівае ўсе, усе даруе, якая тыповая для хрысціянства.

Слайд 23
Давайце будзем жыць так, каб кожны меў магчымасць сустрэцца з Ім

ужо тут, на зямлі.

Слайд 24Testo di Chiara Lubich
Pubblicata in Città Nuova 2002/8, p.7
Grafica Anna

LolloGrafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia)
* * * Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi, e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo tramite stampa, radio, TV e via internet. Per informazioni www.focolare.org
Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su www.santuariosancalogero.org


“I вось Я з вамi ва ўсе днi аж да сканчэння веку” (Mц 28,20).


Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика