Намінацыя: Таямніцы Беларусі презентация

Гісторыя ўзнікнення капліцы у гонар святой параскевы паміж в. Крупейкі і Шчытцы. Аўтар прэзентацыі: Казуля антон, 8 клас

Слайд 1 ДУА «Крупейскі дзіцячы сад-базавая школа» Раённый этап рэспубліканскай выставы-конкурсу «Осенний марафон»
Намінацыя: «Таямніцы Беларусі»


Слайд 2Гісторыя ўзнікнення капліцы у гонар святой параскевы паміж в. Крупейкі і

Шчытцы.

Аўтар прэзентацыі:
Казуля антон, 8 клас


Слайд 3Святая пакутніца Параскева, названая Пятніцай, жыла ў III стагоддзі ў Іканіі

ў багатай і набожнай сям'і. Бацькі святой асабліва пачыталі дзень пакут Гасподніх - пятніцу, таму і назвалі дачку, якая нарадзілася ў гэты дзень, Параскевай, што ў перакладзе з грэцкага і азначае - пятніца. Усім сэрцам палюбіла юная Параскева чысціню і высокую маральнасць цнатлівага жыцця і дала зарок бясшлюбнасці. Яна захацела прысвяціць усё сваё жыццё Богу і прасвятленне язычнікаў святлом веры Хрыстовай. На гэтым праведным шляху наканавана было Параскеве, якая насіла ў сабе памяць пра дзень вялікіх Мук Ісусавых, далучыцца і ў жыцці да Хрыстовых пакут праз свае цялесныя пакуты.

Слайд 4. За вызнанне праваслаўнай веры азлоблены язычнікі схапілі яе і прывялі

да гарадскога валадара. Тут ёй прапанавалі прынесці багамерзкую ахвяру язычніцкаму ідалу. З цвёрдым сэрцам, спадзеючыся на Бога, адвергла прападобная гэтую прапанову. За гэта яна зведала вялікія пакуты: прывязаўшы яе да дрэва, каты раздзіралі яе чыстае цела жалезнымі цвікамі, а затым, кінулі ў вязніцу. Але Бог не пакінуў святую страдаліцу і цудоўна вылечыў яе змучанае цела. Не ўразуміўшыся гэтым Боскім знакам, каты працягвалі мучыць Параскеву і, нарэшце, адсеклі ёй галаву.


Слайд 5І з’явілася людзям ікона.
Па паданню, ў канцы XVIII стагодззя паміж вёскамі

Крупейкі і Шчытцы аднойчы ноччу на сасне з’явілася ікона Святой Параскевы. Ікону знайшлі і аднеслі ў бліжэйшую царкву, якая і да цяперашняга часу знаходзіцца ў Лоеве. Але ікона назаўтра зноў апынулася сярод лесу. Вернікі зноў прынеслі ікону ў храм. Але ікона настойліва вярталася на першапачатковае месца. Людзі зразумелі, што ікона павінна знаходзіцца там, дзе з’явілася і пабудавалі на тым месцы ў лесе каплічку. І да Вялікай Айчыннай вайны ікона святой Параскевы знаходзілася, менавіта, там. А пасля вайны яе перанеслі ў Лоеў, у Свята-Троіцкі сабор, дзе яна знаходзіцца і сёння.


Слайд 6Тое ж паданне гаворыць, што побач з месцам, дзе з’явілася ікона,

пачала бруіцца крынічка, быццам бы святая Параскева ступіла на зямлю і з адбітка яе нагі з’явіўся струменьчык вады. Вада мела цудадзейную сілу, магла дапамагчы чалавеку пры розных захворваннях. Каб напіцца з незвычайнай крынічкі, людзі прыходзілі здалек: з Расіі, з Украіны, з усіх куточкаў Беларусі. Яшчэ не так даўно, гадоў 40 таму, крынічка была жывая, дапамагала чалавеку, пазбаўляла ад хвароб. Зараз яна перасохла. На дне глыбокага яру, у гушчары, сярод травы і кустоў, можна знайсці месца, дзе калісь струменілася вада. У цяперашні час людзі хацелі аднавіць цудадзейную крынічку, але вада так і не з’явілася.

Слайд 7У XIX стагоддзі каля крыніцы са святой вадой каля вёскі Крупейкі

на Дзесятуху адбываліся набажэнствы, гулянні і двухдзённы, па пятніцах і суботах, кірмаш. Вядома, што ў 1863 годзе на кірмаш было прывезена тавараў на суму 3200 рублёў, прададзена - на 1550, у 1864 годзе адпаведна на 3600 і 2000 рублёў. На Дзесятуху да капліцы прыходзілі многія паломнікі з Расіі і іншых месц. У дзесятую нядзелю пасля Вялікадня прыходзяць да яе з надзеяй і старыя і малыя, каб дакрануцца да вытокаў народнай духоўнасці, спадчыны, прызджаюць святары з розных куткоў Беларусі, каб пакланіцца цудадзейнай іконе.

Слайд 8У Лоеўскім храме Святой Жываначальнай Тройцы захоўваецца цудатворны абраз хрысціянскай вялікапакутніцы

III стагоддзя святой Параскевы Пятніцы. Праваслаўнай Царквой памяць святой здзяйсняецца 10 лістапада (Кастрычнік 28), але для лаяўчан дзясятая пятніца пасля Вялікадня - дзень асаблівы. У гэты дзень больш за 300 гадоў таму Святая вялікапакутніца Параскева явіла свой цудатворны вобраз для абароны жыхароў невялікага паселішча ад нашэсця шведаў і ў знак падзякі вернікі малітоўна памінаюць святую.

Слайд 10У савецкі час царква і капліца былі разбураныя. У 1998 годзе

па ініцыятыве былога настаяцеля Свята-Траецкага сабора, пратаіерэя Міхаіла Мандрыка Капліца была пабудаваная зноў.

Слайд 11Дарога да Капліцы.


Слайд 12Іконы святой пакутніцы ахоўваюць сямейны дабрабыт і шчасце. Па царкоўным вераванні,

святая Параскева - заступніца палёў і жывёлы. Таму ў дзень яе памяці прынята прыносіць у царкву для асвятлення плады, якія захоўваюцца потым як святыня да наступнага года. Акрамя таго, святой Параскеве моляцца аб захаванні жывёлы ад хвароб. Святая пакутніца - лекарка людзей ад самых цяжкіх душэўных і цялесных хвароб.


Слайд 13Жыхары в. крупейкі у час наведвання капліцы


Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика