Анатоль Вярцiнскi презентация

Анатоль Ільіч ВЯРЦІНСКІ(18 лістапада 1931, в. Дзямешкава,Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт, драматург, публіцыст,крытык, перакладчык[1].

Слайд 1ПАДРЫХТАВАЛА ВУЧАНIЦА 11 КЛАСА КАНАНОВIЧ АЛЕНА
Анатоль Вярцiнскi


Слайд 2
Анатоль Ільіч ВЯРЦІНСКІ(18 лістапада 1931, в. Дзямешкава,Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт, драматург, публіцыст,крытык, перакладчык[1].


Слайд 3
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956)[1]. Працаваў у рэдакцыях раённых

газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы,Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1964). У 1967—1982 — літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986—1990 — галоўны рэдактар газеты«Літаратура і мастацтва»[1]. ЧленБеларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). У 1990—1995 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.

Слайд 4
Паэзія
Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «Чырвоная

змена», часопіс «Маладосць»).
Першая з напісаных ім паэм дала назву і першаму зборніку вершаў — «Песня пра хлеб» (1962). У ёй распавядаецца пра хлеб, пра тое, як ён выпякаўся маці ў вясковай печы ў часы маленства аўтара. Але ва ўсім гэтым такая паэтызацыя, узвышэнне праяў паўсядзённага жыцця, што чытач пранікаецца духам таго часу, адчуваючы водар хлеба, выпечка якога суправаджалася ўрачыстымі прыгатаваннямі і дзеяннямі. Пачынаецца твор з восеньскага пейзажу: паэт сузірае кружэнне кляновага лісця, што выклікае ў яго цёплыя ўспаміны аб мінулым, аб тым, як збіраліся лісты дзеля таго, каб на іх леглі боханы духмянага хлеба. Паэма — гімн хлебу, сялянскай печы, маці, чалавечай працы. Паэт у сваіх узвышаных роздумах сягае думкай у прасторы сусвету, аднак пры гэтым не адрываецца ад зямлі, ад жыццёвай асновы.


Слайд 5
Творам А. Вярцінскага ўласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць, вострая публіцыстычнасць.

Паэт асэнсоўвае «вечныя» праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека, выкрывае абыякавасць і самазадаволенасць.

Слайд 6
Анатоль Вярцінскі адметны сваёй творчай манерай, спосабам паэтычнага выказвання думак і

адчуванняў. Гэта паэт яскрава выражанай думкі, выразна сфармуляваных разваг, высноў, пытанняў. Для яго паэзіі ў значнай ступені характэрна выяўленне інтэлектуальнага пачатку. У той жа час у творах Вярцінскага рацыянальны бок паэзіі ўраўнаважваецца, гарманічна паядноўваецца з пачуццёвасцю, лірычнай шчырасцю і пранікнёнасцю.

Слайд 7
так паэт выказвае заклапочанасць агульным станам сучаснай яму паэзіі, безаблічнасцю і

аморфнасцю многіх твораў, адсутнасцю ў іх выразнай ідэі, асэнсаваных адносін да з'яў рэчаіснасці.
Паэт разважае пра, здавалася б, простыя і будзённыя рэчы і з'явы, яго верш звычайна пазбаўлены яскравых метафар, параўнанняў. Аднак чытача захапляе характар разважанняў, даверлівасць і непасрэднасць размовы. Зварот паэта да побытавых рэчаў — падстава для таго, каб паразважаць над законамі і асаблівасцямі чалавечага жыцця.


Слайд 8
Для кампазіцыйнай будовы вершаў А. Вярцінскага характэрна чаргаванне, супастаўленне розных пластоў

рэальнасці, розных сфер жыцця. Часта і актыўна выкарыстоўвае паэт паўторы, сінтаксічны паралелізм, як сродкі для ўзмацнення мастацкай выразнасці.

Слайд 9
Анатоль Вярцінскі робіць прадметам паэтычнага асэнсавання абстрактныя, агульныя паняцці. Выкарыстоўваюцца ім

у якасці паэтычных вобразаў нават навуковыя тэрміны, як напр., у вершы «Дзве паралельныя прамыя». Але свет людзей, іх узаемадачыненні, лёсы — вось што ў першую чаргу хвалюе і захапляе паэта. Выяўляючы пэўную рэч матэрыяльнага свету, аўтар за ёй бачыць перш за ўсё чалавека. У вершы «Дынамік» створаны вобраз старой жанчыны, сыны якой загінулі на вайне і якая дажывае свой век у адзіноце. Гісторыя пра тое, як у старой жанчыны сапсаваўся радыёпрыёмнік і яна пайшла да майстра прасіць аб дапамозе, расказана аўтарам з прачуласцю, абвостраным спачуваннем, і чытач таксама пранікаецца гэтым пачуццём.

Слайд 10ВЕРШЫ


Слайд 11
А. Вярцінскі напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена

ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест — друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Слайд 12
Пераклады
Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна(руск.) бел. «Безыменная зорка(англ.) бел.», В.

Пальчынскайтэ(літ.) бел.«Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі[1].

Слайд 13
Прызнанне
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Ёркская сірэна».
Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф»(2010).


Слайд 14ДЗЯКУЙ ЗА УВАГУ!


Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика