Тэма ўрока: Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах презентация

Содержание

Мэты: узнавіць і паглыбіць веды пра тыпы складаных сказаў і правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаным бяззлучнікавым сказе; фарміраваць уменні вызначаць бяззлучнікавыя складаныя сказы, расстаўляць знакі

Слайд 1Тэма ўрока:

Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах


Слайд 2Мэты:

узнавіць і паглыбіць веды пра тыпы складаных сказаў

і правілах пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаным бяззлучнікавым сказе;
фарміраваць уменні вызначаць бяззлучнікавыя складаныя сказы, расстаўляць знакі прыпынку, будаваць схемы сказаў;
выхоўваць культуру маўлення, пісьма, пачуццё павагі да людзей, любові да Радзімы, роднай прыроды.

Слайд 3Вучням неабходна:
1) ведаць, якія знакі прыпынку ставяцца ў складаных бяззлучнікавых сказах;
2)

умець знаходзіць складаныя бяззлучнікавыя сказы ў тэкстах і тлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку ў іх, расстаўляць знакі прыпынку ў складаных бяззлучнікавых сказах.

Слайд 4Складанымі называюцца сказы,якія складаюцца з дзвюх ці некалькіх прэдыкатыўных частак(простых па

форме сказаў), аб'яднаных у адно цэлае сэнсава,граматычна і інтанацыйна.

Слайд 5Складаназлучаныя сказы- гэта такія складаныя сказы, у якіх прэдыкатыўныя часткі раўнапраўныя

па сэнсе і звязаны злучальнымі злучнікамі.

Слайд 6Складаназалежнымі называюцца такія складаныя сказы, у якіх адна прэдыкатыўная частка звязана

па сэнсе з другой пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў ці злучальных слоў.

Слайд 7Бяззлучнікавымі называюцца такія складаныя сказы, у якіх прэдыкатыўныя часткі звязаны па

сэнсе і інтанацыйна без злучнікаў і злучальных слоў.

Слайд 10Паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа ставіцца коска,калі выражаюцца адносіны адначасовасці або

паслядоўнасці : Мінулася поле,пачынаўся рэдкі лясок.

Кропка з коскай ставіцца ў тым выпадку, калі прэдыкатыўныя часткі з´яўляюцца ўскладненнымі(маюць свае знакі прыпынку) або не маюць цеснай сувязі паміж сабой: Новыя краявіды,новы шыр,дарогі, снягі падбягалі,знікалі,змяніліся;у гэтым імклівым леце ўвесь час не адступалі,кружыліся думкі.

Слайд 11Двукроп'е ставіцца:
1)калі другая частка(некалькі частак)раскрывае прычыну таго, пра што паведамляецца ў

першай. Спосаб праверкі: паміж часткамі можна ўставіць бо, таму што: “Пабегчы і сарваць яблык мы не асмельваліся: баяліся дзеда”;
2)калі другая паясняе, раскрывае, дапаўняе, тлумачыць сэнс папярэдняй. Спосаб праверкі: паміж часткамі можна ўставіць
словы а іменна, менавіта, злучнікі што, як: “Я так бы раіў: выбраць час і аглядзець усе зараз ”;
3)калі другая частка дапаўняе ў першай выказнік,выражаны дзеясловамі бачыць, ведаць, адчуваць: “Ен разумеў: мінулае будзе нагадваць часта”;
4)калі другая частка - прамое пытанне: “Ты скажы мне , цьма глухая: доўга будзеш ты ляжаць?”;
5)калі першая частка абагульняе наступныя: “Усе вакол знаемае да болю: збягаюць незабудкі да вады, сядае важна бусел на таполю, ад ластавак абвіслі правады”.

Слайд 12Працяжнік ставіцца:
1)калі адбываецца хуткая змена падзей або нечаканы вынік (можна ўставіць

злучнік і ): “Угору зірнеш - шапка валіцца”;
2)калі змест частак супрацьпастаўляецца(можна ўставіць а, але): “Вучаць, выхоўваюць не падручнікі,не методыкі - вучыць, выхоўвае настаўнік”;
3)калі другая частка паказвае на вынік таго, пра што гаворыцца ў першай частцы (можна ўставіць тады): “Павее ветрык - шурхнуць травы”;
4)калі паміж часткамі адносіны часу ці ўмовы (паміж часткамі можна ўставіць злучнік калі): “Не давалі ей [мове] месца ў палацах - яна ішла пад саламяныя і чаротавыя стрэхі, гучала ў полі, у лесе, у лузе”;
5)калі паміж часткамі адносіны параўнання. Спосаб праверкі: паміж часткамі можна ўставіць злучнікі бы, нібы, быццам: “Слова сказаў -сякераю адсек”;
6)калі апошняя частка падагульняе змест папярэдніх: “Сухі марац, мокры май-будзе жыта нібы гай”.

Слайд 14
Адказы:
1.Там жыццё рай, дзе свабоды край.
2.Прырода ўмее гаварыць і ствараць настрой,

і лагоду, толькі трэба ўмець яе слухаць.
3.Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе, плывуць у вырай жураўлі і гусі, дубовы ліст, у жылках і расе, мне нагадаў абрысы Беларусі.
4.Прыйшоў працаваць - няма чаго часу каратаць.
5.Нам трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з мовай, каб не абразіць волю і вопыт тых беларусаў, што адышлі у гісторыю чалавецтва.
6.Мы ўжо не просім літасці ў прыроды - прырода просіць літасці ў нас.

Слайд 16Тэставыя заданні
1 варыянт
1.Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы:
А)Залатое калоссе адшумела ў палях,

жоўтагрудая восень лісце сыпле на шлях.
Б)Уначы прайшоў дождж, і зямля дыхала на поўныя грудзі.
В)Грыміць гром, і бліскае маланка.
Г)Дожджык мочыць-сонца сушыць.
Д)Няхай у ясным небе цішыня заўседы застанецца.
2.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
А)Замірае лета_заціхаюць далі_сірацее рэчка_халадзеюць хвалі.
Б)У воду войдзеш _шчасце рая.
В)Я думаў _без кахання пражыву.
Г)Твой погляд запаўняе сіняву_ твой голас напаўняе наваколле.
Д)Вясна мінецца_пройдзе лета.
3.Адзначце сказы,у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:
А)Няма лесу_ няма жыцця.
Б)Азірніся і ўбачыш_ля цябе я ў любую хвіліну.
В)Кінеш спераду_знойдзеш ззаду.
Г)Вакол спакойна дрэмле поле_блішчыць у росах сенажаць.
Д)Хацеў сказаць слова_язык не варушыўся.
4.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп´е:
А) Адразу стала зразумела_дажджу сення не будзе.
Б)Спадала лета_ ішоў ранні верасень.
В) Ударыўдзед абухам_елка загула.
Г)Прыгледзьцеся_новыя дні на вас пазіраюць у іскрах світання.
Д) Па-над рэчкай лен зацвітае блакітам_ аддае вам паклон буйным коласам жыта.
5.Расстаўце знаку прыпынку і састаўце схему сказа: Па рэчцы ўзгадвалі і надвор'е_зменшала пад вечар вада_заўтра зранку будзе дождж.

Слайд 17 Тэставыя заданні
2 варыянт
1.Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы:
А)Раніца, раніца ходзіць тайгою, жменяй,

прыгоршчамі сее праменне.
Б)Глуха прагрымеў удалечыні гром, забліскала маланка.
В)Надвячоркам на захадзе пачалі збірацца дажджавыя хмары, паволі пасоўвацца да дарогі.
Г)Вось і Верабейчыку не спіцца, нешта, відаць, трывожыць яго маленькую няхітрую душу.
Д) Не варушачыся, дрэмлюць зялёныя ігольчастыя лапкі, як раса, блішчыць смала.
2.Адзначце сказы,у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:
А) Адзін за адным тухнуць агні_стомленыя дамы заплюшчваюць вочы.
Б) Над зямлёю драмала поўнач_за куп'ямі ціха гаманіла рэчка_дарогі зусім спалі ў мокрых палях.
В) Брыгадаю дружнай мы новы амбар будавалі_для жыта,пшаніцы амбараў старых стала мала.
Г) Пад восень ў рэдкіх садках чырванелі яблыкі_шэры марозік прыхопліваў вяргіні_сыпалася памерзлае мокрае лісце з таполяў.
Д)Алексей азірнуўся _ перад ім стаяў пяхотны старшына з загарэлым вясёлым тварам.
3. Адзначце сказы,у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп´е:
А)Усе ў вёсцы ведалі_ не ўмеў ні скардзіцца, ні жалавацца дзед Тамаш.
Б)Кусты,дрэвы,стагі сена пусцілі ад сябе доўгія цені_здалёк яны нагадваюць абрысы нейкіх казачных караблёў.
В)Дарога была несамавітая_ то грузлі ў балоце , то прадзіраліся праз гушчары , то ўброд цягнуліся цераз нейкія рэчкі, зарослыя аерам і асакою.
Г)Косця прачнуўся зацемна _ у акне толькі пачынаў сінець блізкі дзень.
Д) Розум не сякера_не пазычыш.
4. Адзначце сказы,у якіх на месцы пропуску трэба паставіць працяжнік:
А) Юля адчыніла акно_ адразу павеяла халадком,пырснулі ў хату кроплі,пачала збірацца вада на падаконніку.
Б)Хутка Арсень улавіў пах жылля_ ледзь прыкметна дыхнула цёплым дымком.
В)Пакармі птушак зімою_яны адплацяць вясною.
Г)Сонца залаціла стрэхі і тонкія іголкі лёду _на не папілованай на дровы асіне двара крычалі рухавыя вераб'і.
Д)Няцяжка зрабіць_цяжка падумаць.
5.Расстаўце знаку прыпынку і састаўце схему сказа: Я азірнуўся_на горад паўзла цёмна-шызая хмара з ружова-серабрыстымі беражкамі.


Слайд 18Адказы
1 варыянт
1.а,г.
2.а.г.д.
3.а,в.д.
4.а,в.д.
5.Па рэчцы ўзгадвалі і надвор'е:зменшала пад вечар вада- заўтра

зранку будзе дождж. [ ]:[ ]-[ ].

2 варыянт
1.б,г,д.
2.б,г.
3.а,в,г.
4.а,в,д.
5. Я азірнуўся:на горад паўзла цёмна-шызая хмара з ружова-серабрыстымі беражкамі. [ ]:[ ].


Слайд 19У сучасным грамадстве існуе шмат прафесій, кожны можа выбраць па душы.



Слайд 201.§42, практ.295. Выпісаць складанабяззлучнікавыя сказы, у якіх на мяжы частак трэба

паставіць коску, падкрэсліць граматычныя асновы.

2. §42, практ.295. Выпісаць складанабяззлучнікавыя сказы, у якіх на мяжы частак трэба паставіць двукроп´е. Падкрэсліць граматычныя асновы, саставіць схемы.

3. §42, практ.295. Выпісаць складанабяззлучнікавыя сказы, у якіх на мяжы частак трэба паставіць працяжнік. Зрабіць сінтаксічны разбор сказаў.

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика