Паэзія
Наша чорнае золата— нашыя ночы,
У якіх наша кроў і паўстанцкі дазор,
І, як свечкі, у полі ваўчыныя вочы,
І на золаце нашым, як пыл, россып зор
І сузор’і расы, што ад сонца растануць,
Калі чорнае золата знікне ў траве,
І, як дым, камары затанцуюць свой танец,
І заплачуць крыжы на драўлянай царкве.
І ты возьмеш у прыгаршчы золата наша,
Што схавана ў крыніцы пад ніцай вярбой,
І пральеш у душу, і, самотная, скажаш:
«Наша золата чорнае стала вадой…»
«Чорнае золата»
* * *
Гэты дзень мы зляпілі са снегу,
Таму й сонца ў нябёсах няма,
І дамы, што са снегу, без стрэхаў,
І без кратаў жалезных турма.
І ты ў белым ідзеш па праспекце,
Па бялюткім асфальце ідзеш.
І бялюткае ўсё ў белым свеце,
Нават белы, хоць з рыфмамі, верш.
Ды закончыцца дзень і счарнее,
Што павінна чарнюткім тут быць,
І сцяжына бялеючым змеем
Ад цябе, ад мяне адвіжыць
І растане, як шэрань на дрэве,
Пад якім мы стаялі з табой
У старым, неразбураным Крэве,
Дзе зіма была нашай зімой…
Прызнанне
Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:
Email: Нажмите что бы посмотреть