Даведачна-бібліяграфічны фонд (дбф) бібліятэкі презентация

Содержание

Азначэнне, структура, камплектаванне і арганізацыя ДБФ у бібліятэках Афіцыйныя дакументы і БД прававой інфармацыі ў ДБФ бібліятэкі Даведачныя выданні і фактаграфічныя БД у ДБФ бібліятэкі Бібліяграфічныя крыніцы ў ДБФ бібліятэкі

Слайд 1ДАВЕДАЧНА-БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ФОНД (ДБФ) БІБЛІЯТЭКІ


Слайд 2Азначэнне, структура, камплектаванне і арганізацыя ДБФ у бібліятэках
Афіцыйныя дакументы і БД

прававой інфармацыі ў ДБФ бібліятэкі
Даведачныя выданні і фактаграфічныя БД у ДБФ бібліятэкі
Бібліяграфічныя крыніцы ў ДБФ бібліятэкі

Слайд 31. Азначэнне, структура, камплектаванне і арганізацыя ДБФ у бібліятэках


Слайд 4ДАВЕДАЧНА-БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ФОНД
- частка ДБА бібліятэкі, якая ўключае афіцыйныя дакументы, даведачныя

і бібліяграфічныя крыніцы, неабходныя для ажыццяўлення ўсіх працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці.

Слайд 5КАМПЛЕКТАВАННЕ ДБФ
Традыцыйныя выданні, электронныя выданні на CD
Онлайнавыя рэсурсы (бясплатныя і камерцыйныя)


Слайд 6Крытэрыі ацэнкі і адбору онлайнавых рэсурсаў
крытэрыі якасці рэсурсаў (змест, аднаўляльнасць,

моўная прыналежнасць, краіна-вытворца)
тэхналагічна абумоўленыя крытэрыі (аператыўнасць і лёгкасць доступу да web-сервера, крытэрыі камфортнасці выкарыстання, наяўнасць навучальных праграм для карыстальнікаў, магчымасці захоўвання вынікаў пошуку і інш.)
бюджэтна-каштоўнасныя крытэрыі (разнастайнасць у цанавой палітыцы вытворцаў і распаўсюджвальнікаў, магчымасці фінансавання бібліятэкай закупкі рэсурсу, адпаведнага абсталявання і праграмнага забеспячэння)
дадатковыя крытэрыі (ліцэнзійныя і арганізацыйныя)

Слайд 7Задачы супрацоўнікаў бібліяграфічнага аддзела па фарміраванні ДБФ
сістэматычна выяўляць найбольш каштоўныя

і неабходныя для работы бібліяграфічныя, інфармацыйныя рэсурсы;
правяраць іх існаванне ў розных формах;
ацэньваць якасць розных формаў інфармацыйных рэсурсаў;
выкарыстоўваць аптымальныя метады стварэння архіўных эквівалентаў даступных рэсурсаў;
арганізоўваць і весці ўласную БД даведачна-бібліяграфічнага фонду, БД з адрасамі web-cервераў, БД, якая б адлюстроўвала аналітычны роспіс набываемых электронных бібліяграфічных і фактаграфічных баз даных, даведачных электронных выданняў.

Слайд 8Асаблівасці арганізацыі ДБФ у бібліятэках. Формы:
вылучэнне ў спецыялізаваную частку бібліятэчнага фонду;


размеркаванне даведачных і бібліяграфічных выданняў па структурных падраздзяленнях бібліятэкі ў адпаведнасці з іх галіновай спецыялізацыяй і камплектаванне існуючай пры бібліяграфічным аддзеле падсобнай бібліятэкі абмежаваным колам выданняў пераважна універсальнага і гуманітарнага зместу;
стварэнне шматпрофільнага ДБФ з шырокім дубліраваннем даведачных і бібліяграфічных матэрыялаў у галіновых аддзелах і фондзе асноўнага кнігасховішча.

Слайд 9ДБФ
Актыўная частка
Пасіўная частка


Слайд 10Праблемы
Многія бібліятэкі краіны адмаўляюцца ад выпуску бібліяграфічных крыніц у традыцыйнай форме
Інфармацыйны

рынак бібліяграфічных, фактаграфічных БД у краіне яшчэ не сфарміраваны, поўнага інфармавання аб генерыруемых БД не вядзецца
Многія бібліятэкі не маюць добрай матэрыяльна-тэхнічнай базы, каб выкарыстоўваць аптычныя кампакт-дыскі, тэлекамунікацыйны доступ да рэспубліканскіх і замежных інфармацыйных рэсурсаў
Няма дастатковых эканамічных сродкаў для паўнацэннага камплектавання даведачнымі выданнямі, значна падаражэлі замежныя інфармацыйныя, асабліва рэфератыўныя, выданні, доступ да абсалютнай большасці БД, размешчаных у інтэрнеце, прадастаўляецца на камерцыйнай аснове

Слайд 11Рашэнні:
весці работу па каардынацыі камплектавання ДБФ бібліятэк рэгіёна, краіны;
ствараць уласную

бібліяграфічную прадукцыю;
аналізаваць выніковасць, эфектыўнасць звароту да БД устаноў, якія прадастаўляюць свае інфармацыйныя прадукты і паслугі на платнай аснове.

Слайд 122. Афіцыйныя дакументы і БД прававой інфармацыі ў ДБФ бібліятэкі


Слайд 13Афіцыйныя дакументы
дакументы, якія прымаюцца органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады

і маюць заканадаўчы, нарматыўны, дырэктыўны або інфарматыўны характар

Слайд 14СТБ 7.60 – 93 «Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні»
Афіцыйнае

выданне – выданне, якое змяшчае матэрыялы заканадаўчага, нарматыўна-прававога ці інфармацыйна-дырэктыўнага характару, апублікаваныя ад імя дзяржаўных органаў, устаноў, ведамстваў або грамадскіх арганізацый

Слайд 15У ДБФ уключаюцца розныя віды выданняў афіцыйных дакументаў
Падрабязней віды выданняў

афіцыйных дакументаў разглядаюцца ў курсе «Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне сацыягуманітарнага комплексу»

Слайд 16«Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь» (НЦПІ з 1999 года)
“Бюллетень нормативно-правовой

информации» (Міністэрства юстыцыі РБ з 1991 года)
“Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі РБ”
“Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства культуры РБ” і інш.

Слайд 17Паўнатэкставыя БД, якія адлюстроўваюць афіцыйныя дакументы
БД “ЭТАЛОН” НЦПІ (БД “Эталон

– Беларусь”, БД “Эталон – рэгіён”, БД “Эталон – міжнародныя дагаворы”)
“ЮСИАС” РКІПА “Рэгістр”
«ГорИнформ», якая змяшчае тэксты нарматыўных дакументаў, прынятых Мінскім выканаўчым камітэтам, што рыхтуе фірма ЮрСпектр і інш.

Слайд 18Замежныя БД прававой інфармацыі
Эталон–Расія
«Консультант Плюс» (АО «Консультант Плюс»),
«Гарант» (НПП «Гарант-Сэрвіс»)
«Кодекс»

(інфармацыйна-прававы кансорцыум «Кодэкс» РФ)
«ЮСИС» (фірма «Інтралекс»)
дзяржаўная БД афіцыйнай прававой інфармацыі «Система»

Слайд 193. Даведачныя выданні і фактаграфічныя БД у ДБФ бібліятэкі


Слайд 20Даведачнае выданне
– выданне, якое змяшчае звесткі навуковага або прыкладнога характару, размешчаныя

ў зручным для хуткага адшукання парадку, не прызначаныя, як правіла, для суцэльнага чытання

Слайд 21Віды даведачных выданняў
энцыклапедыі
слоўнікі
даведнікі
календары знамянальных і памятных дат
хронікі падзей
статыстычныя, юрыдычныя, краіназнаўчыя атласы
музейныя,

наменклатурныя каталогі
каталогі выставы і інш.

Слайд 22Даведачныя рэсурсы ў інтэрнеце
www.rubricon.com


Слайд 23Бібліятэкар


Слайд 245. Бібліяграфічныя крыніцы ў ДБФ бібліятэкі


Слайд 25Бібліяграфічныя крыніцы ў ДБФ бібліятэкі
Крыніцы агульнай бібліяграфіі,
Крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі
Крыніцы папулярнай

бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэкі
Паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў у ДБФ бібліятэкі
Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў



Слайд 26Да крыніц агульнай бібліяграфічнай інфармацыі адносяцца:
– сістэма бягучых дзяржаўных бібліяграфічных

дапаможнікаў;
– крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі;
– крыніцы масавай бібліяграфічнай інфармацыі.


Слайд 27Крыніцы бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэкі
“Летапіс друку Беларусі”
“Кнігі Беларусі”
“Паказальнік бібліяграфічных

дапаможнікаў Беларусі”
электронны каталог “Нацыянальная бібліяграфія Беларусі”
спецыяльныя віды навукова-тэхнічнай літаратуры і дакументацыі


Слайд 28Выкарыстанне крыніц бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі
пры бібліяграфічным інфармаванні спажыўцоў
азнаямленні з новымі выданнямі
афармленні

заказаў па МБА
сістэматызацыі твораў друку
вядзенні бібліяграфічных картатэк
падрыхтоўцы крыніц навукова-дапаможнай бібліяграфіі
дакамплектаванні фондаў
правядзенні заняткаў па бібліяграфічным навучанні бібліятэкараў-бібліёграфаў і спажыўцоў інфармацыі.

Слайд 29Спецыяльныя віды навукова-тэхнічнай літаратуры і дакументацыі
Больш глыбока студэнты знаёмяцца з

гэтымі рэсурсамі пры вывучэнні курса «Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне прыродазнаўчых, тэхнічных і медыцынскіх ведаў».

Слайд 30Спецыяльныя віды навукова-тэхнічнай літаратуры і дакументацыі рыхтуюць:
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі

дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі інстытут сістэмнага аналізу


Слайд 31Крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі
Мэта: адлюстраваць усё, што выйшла ў краіне з

пачатку кнігавыдання да пачатку дзяржаўнай рэгістрацыі і да цяперашняга часу.
Асноўныя функцыі: гісторыка-культурная, крыніцазнаўчая, пошукавая.
Выкарыстоўваюцца ў рабоце бібліятэк для рэтраспектыўнага пошуку неабходных дакументаў; як непасрэдныя крыніцы для ўсебаковых даследаванняў па гісторыі кнігавыдання, гісторыі навук; як помнікі, якія сведчаць аб дасягненнях краіны ў развіцці культуры, навукі, розных сфер дзейнасці.

Слайд 32Асаблівасці крыніц агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі
– базай складання рэтраспектыўных паказальнікаў выступаюць ужо

назапашаны і сфарміраваны масіў першасных дакументаў і бібліяграфічныя выданні (фонды і каталогі буйнейшых бібліятэк, раней выдадзеныя бібліяграфічныя дапаможнікі);
– фундаментальнасць і паўната даных бібліяграфічнага запісу;
– абгрунтаванасць выбару ўліковага перыяду;
– храналагічная пераемнасць у выданні бібліяграфічных дапаможнікаў;
– навуковая дасканаласць і дакладнасць сістэматызацыі і апрацоўкі бібліяграфуемага матэрыялу;
– абгрунтаванасць фармальных абмежаванняў у адборы дакументаў;
– развітая сістэма сродкаў, якая забяспечвае шматаспектны пошук.

Слайд 33Асноўныя тыпы рэтраспектыўных дапаможнікаў нацыянальнай бібліяграфіі
бібліяграфічныя рэпертуары (паказальнікі, БД)
бібліяграфічныя каталогі
зводныя каталогі-рэпертуары


Слайд 34Рэтраспектыўныя дапаможнікі
серыя рэтраспектыўных выданняў зводнага каталога, аб’яднаных агульнай назвай “Кніга Беларусі”

(з 1972 г.)
“Сводный каталог нелегальной и запрещенной печати ХІХ в., имеющейся в крупных библиотеках Беларуси» (1981 г.)
«Перыядычны друк Беларусі. 1817–1916» (1960)
“Перыядычны друк Беларускай ССР: 1917–1958. Вып. 1. Часопісы»
“Газеты Беларускай ССР. 1917–1975”
“Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”
“Газеты Беларусі. 1776–1975” (2003)
“Музычная літаратура БССР” (“Музычная літаратура Беларусі”)

Слайд 35Крыніцы масавай бібліяграфічнай інфармацыі ў ДБФ бібліятэкі
Асноўная задача – аператыўнае інфармаванне

работнікаў кнігагандлёвых арганізацый, бібліятэк, задавальненне патрэбнасцей шырокага кола карыстальнікаў у інфармацыі аб новай літаратуры па спецыяльных, сумежных і агульнацікавых тэмах, аб асноўнай грамадска значнай частцы новай літаратуры.

Слайд 36Крыніцы масавай бібліяграфічнай інфармацыі ў ДБФ бібліятэкі
інфармацыя аб плануемай да выпуску

літаратуры (тэматычныя планы выдавецтваў і інш.);
інфармацыя аб апублікаванай літаратуры (бібліяграфічныя перыядычныя выданні Міністэрства інфармацыі, спісы ў перыядычных выданнях);
інфармацыя аб літаратуры, якая маецца ў кнігагандлёвых арганізацыях;
інфармацыя аб новай літаратуры, якая паступіла ў фонды бібліятэк (бюлетэні новых паступленняў)

Слайд 37Крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі
Функцыянальнае прызначэнне - садзейнічанне бібліяграфічнымі сродкамі навукова-даследчай дзейнасці ў

пэўнай галіне ведаў або сферы навукі

Слайд 38Узроўні сістэмы бягучай навукова-дапаможнай бібліяграфіі
сігнальны («Грамадскія навукі” (НББ), “Дзяржава і права”

(ПБ), “Новая літаратура па гісторыі і гістарычных навуках” і “Новая літаратура па культуры і мастацтве” (НББ), «Чарнобыль» і інш.)
рэфератыўны
аглядны («Аператыўная інфармацыя па праблемах культуры і мастацтва» (НББ) і інш.)

Слайд 39Рэтраспектыўныя крыніцы навукова-дапаможнай бібліяграфіі
агульнагаліновыя
тэматычныя рэспубліказнаўчыя
тэматычныя


Слайд 40Бібліяграфічныя базы даных у ДБФ бібліятэкі


Слайд 41Крыніцы папулярнай бібліяграфіі ў ДБФ бібліятэкі
Папулярны бібліяграфічны дапаможнік - дапаможнік, прызначаны

для задавальнення пазнавальных інтарэсаў шырокіх колаў чытачоў


ГОСТ 7.0 – 99 «Информационно-библиотеч­ная деятельность, библиография. Термины и определения»

Слайд 42Функцыі папулярнай бібліяграфіі
інфармацыйная
асветніцкая
адукацыйная
выхаваўчая


Слайд 43Бібліяграфічныя рэсурсы ў Інтэрнеце


Слайд 44Паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў у ДБФ бібліятэкі
“Тэматычны план выдання бібліяграфічных паказальнікаў

навуковымі біблія­тэкамі Беларусі і Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі ў ... годзе” (НББ)
«Бібліяграфія беларускай савецкай бібліяграфіі. 1922–1961 гг.» і інш.

Слайд 45Фонд неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў
частка ДБА, якая змяшчае арыгіналы або копіі

выкананых у працэсе даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання пісьмовых даведак, а таксама бібліяграфічныя дапаможнікі і атрыманыя ў парадку абмену з іншых бібліятэк аналагічныя матэрыялы

Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика