Марфалогія. Лексікалогія. Сувязь з іншымі навукамі презентация

Содержание

Марфалогія (грэч. morphe – форма, logos – слова, вучэнне) – раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца часціны мовы, іх граматычныя формы, значэнні і катэгорыі. Аб’ектам даследавання ў марфалогіі з’яўляюцца

Слайд 1Марфалогія


Слайд 2Марфалогія (грэч. morphe – форма, logos – слова, вучэнне)
– раздзел

граматыкі, у якім вывучаюцца часціны мовы, іх граматычныя формы, значэнні і катэгорыі.
Аб’ектам даследавання ў марфалогіі з’яўляюцца словы.

Слайд 3Лексікалогія - лексічнае значэнне слова, яго паходжанне, функцыянальна-стылістычныя асаблівасці, ужыванне
Марфалогія-
граматычныя

ўласцівасці слова
і
яго форм.


Слайд 4Сувязь з іншымі навукамі
Марфалогія цесна звязана з лексікалогіяй, фанетыкай, словаўтварэннем і


асабліва сінтаксісам:
граматычныя формы і значэнні слоў выяўляюцца ў словазлучэннях і часам залежаць ад той сінтаксічнай ролі, якую выконвае слова ў сказе.


Слайд 5Вучэнне пра часціны мовы
Часціны мовы – гэта классы (групы) слоў, звязаныя

адзінствам лексіка-граматычных, марфалагічных і сінтаксічных прымет.
Часціны мовы падзяляюцца на паўназначныя (самастойныя) і непаўназначныя (несамастойныя).
Усе словы можна падзяліць на
зменныя і нязменныя.


Слайд 6Самастойныя (паўназначныя) часціны мовы
Назоўнік (розум, шчырасць)
Прыметнік (шэры, вялікі)
Лічэбнік (два, пяцёра,

тры шостыя)
Заменнік (я, ён, гэты, кожны)
Дзеслоў (бегчы, ляцець)
Прыслоўе (хутка, радасна)
Усе маюць лексічнае значэнне,
намінатыўную функцыю,
з’яўляюцца членамі сказа.


Слайд 7Службовыя (непаўназначныя) часціны мовы
Прыназоўнік (за, пад, цераз)
Злучнік (і, ды, але,

або)
часціцы (хіба, не, бы, вунь)
Яны не маюць намінатыўнага значэння і граматычных катэгорый, самастойнай сінтаксічнай функцыі (не з’яўляюцца членамі сказа).
Ужываюцца толькі ў спалучэнні з самастойнымі часцінамі мовы.


Слайд 8Назоўнік -
гэта самастойная часціна мовы, якая аб’ядноўвае словы з катэгарыяльным значэннем

прадметнасці і мае самастойныя граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону.

Тыповая сінтаксічная функцыя – выступаць ў ролі дзейніка (у форма Н.скл.) абодапаўнення ( у форме ускосных склонаў).

Слайд 9Лексіка граматычныя разрады назоўніка
У залежнасці ад лексічнага значэння і граматычных катэгорый

назоўнікі дзеляцца на:
Агульныя і ўласныя (кніга - Полацк)
Канкрэтныя і абстрактныя (дрэва – каханне)
Адушаўлёныя і неадушаўлёныя(воўк – дом)
Асабовыя і неасабовыя (калега – кот, неба)
Зборныя і рэчыўныя (моладзь – цукар, ёд)

Слайд 10Адушаўлёнасць-неадушаўлёнасць
Не адпавядае паняццю «жывое – не жывое»
Гр. значэнне выражаецца формай В.скл.


Каго? – адушаўлёны Што? – неадушаўлёны
Неадушаўлёныя: народ, натоўп, моладзь, вучнёўства, таварыства, студэнцтва (зб. наз.)
Адушаўлёныя: фантастычныя і міфалагічныя персанажы (лясун, чорт, вядзьмар, гном);
назвы цацак (лялька, ліса, заяц); назвы шахматных фігур (слон, кароль, ферзь),
назвы страў (карп, шчупак),
назоўнікі тапелец, нябожчык.

Слайд 11Зборныя назоўнікі
Называюць прадметы ў іх непадзельным адзінстве, цэласнасці, сукупнасці:
дзятва, машкара, птаства,

хвойнік, галлё., крылле, карэнне, лісце.
Ужываюцца ў форме адзін. ліку, не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, але могуць спалучацца ў няпэўна-колькаснымі словамі: мала, многа, шмат, трохі колькі, столькі, некалькі: многа звяр’я.


Слайд 12Рэчыўныя назоўнікі
Абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу. Не паддаюцца лічэнню, але могуць

вямярацца (мерамі вагі, аб’ёму, даўжыні).
Гэта назвы харчовых прадуктаў, хімічных элементаў, будаўнічых матэыялаў, сельскагаспадарчык культур, выкапняў і г.д.:
бурштын, нафта, вяршкі, кроў, салома, капуста.
Ужываюцца толькі ў адным ліку (крупы (толькі мн.л., мука (толькі адзн. л.), не спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі.


Слайд 13Катэгарыя роду
Мужчынскі род – нулявы канчатак (лад, спакой),
жаночы род –

канчаткі –а/-я (раніца, хваля), ніякі род – канчаткі -о,-ё,-а,-е (крыло, сузор’е).
У множным ліку род не вызначаецца (канікулы, арэлі)
Назоўнікі агульнага роду – здольны выступаць як Н. муж. роду, так і Н. жан.роду пры абазначэнні асоб адпаведнага полу
(задзіра, плакса, ціхоня)


Слайд 14Несупадзенні ў родзе Н. у беларускай і рускай мове
Мужчынскі род –

боль, гар, жывапіс, подпіс
Жаночы род – апенька, гусь, кава, камода
Ніякі род – брыво, шчаўе
Варыянтныя родавыя формы:
бярлог–бярлога, салат-салата, клавіш-клавіша, зал-зала, топаль-таполя, жыраф-жырафа і інш.
Назвы маладых істот- ніякі род (б.м.) (жарабя)
Назвы прафесій - м.р. (архітэктар, педагог, кандуктар: Архітэктар Алена Зуёнак прапанавала…)
Словы тыпу стараста, тамада, суддзя, творца –агульнага роду.



Слайд 15Лік назоўнікаў
Адзіночны лік - Множны лік:
возера-азёры, мара-мары, туман-туманы
Толькі адзіночны лік (адзіночналікавыя

Н.):
зборныя (апаратура, чалавецітва)
рэчыўныя (ванілін, смятанка)
абстрактныя( натхненне, вастрыня)
імёны ўласныя ( Заслаўль, Сож)
Толькі множны лік (множналікавыя Н.)
парныя або састаўныя прадметы (акуляры, вагі, нажніцы), некаторыя рэчыўныя (дрожджы), абстрактныя (веды, спевы), ўласныя (Міёры, Дрысвяты)




Слайд 16Несупадзенні ў ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мове
Толькі адзіночны лік

у Б.М.: бяліла,змрок, клопат, чарніла (параўн. Р.М.– мн.лік)
Толькі множны лік у Б.М.:
ажыны, дурыкі, чарніцы, паводзіны, двайняты, спевы (параўн. Р.М.– адзін. лік: ежевика, дурачество, черника, поведение)
Толькі мн. у Б.М. і адзін. і мн. лік у Р.М.:
грудзі, крупы, дзверы, могілкі, карункі, лекі, адносіны (грудь-груди, крупа-крупы)



Слайд 17Катэгорыя скланення
Скланенне – іменнае змяненне па склонах.
Абумоўлена родам і асаблівасцямі

формазмянення.
1-е склан. – назоўнікі ж.р. з канчаткам -а/-я
(імшара, шыя)
2-е склан.- назоўнікі м.р.з нулявым канчаткам (сон), н. р. з канчаткамі –е, -о, -ё, -а (месца, поле)
3-е -склан. – назоўнікі ж.р.з нулявым канчаткам (далячынь, паралель)
Рознаскланяльныя назоўнікі:
Назоўнікі агульнага роду (гарэза)
назоўнікі м.р. на -а/-я (бацка, суддзя)
Назвы маладых істот (кацяня, ваўчаня)
Назоўнікі на мя- імя, стрэмя, племя
Назоўнік маці

Слайд 18Першае скланенне: канчаткі назоўнікаў у Д.і М. скл.
Аснова можа заканчвацца на:


Д.і

М. скл. - аднолькавыя канчаткі, у Р.скл.- не чаргуюцца!


Слайд 19Другое скланенне: канчаткі -а/-я маюць назоўнікі м.р. у Р, скл., якія абазначаюць


Слайд 20Другое скланенне: канчаткі -у/-ю маюць назоўнікі м.р. у Р, скл., якія абазначаюць


Слайд 21Другое скланенне: канчаткі назоўнікаў м.р. у М.скл.


Слайд 22Трэцяе скланенне: канчаткі назоўнікаў ж.р. у Р., Д., М. скл.
Аснова можа

заканчвацца:


У родным, давальным і месным склонах назоўнікі маюць аднолькавыя канчаткі:


Слайд 23Трэцяе скланенне: спецыфіка ўжывання ў творным склоне
У творным склоне могуць ужывацца

канчаткі:




Увага! У творным склоне фінальны зычны асновы, калі знаходзіцца пасля галоснага, можа падаўжацца:




Слайд 24Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду на –а (-я)
Пры выбары канчаткаў назоўнікаў

мужчынскага роду на -а (-я) ўлічваем націск.
Назоўнікі мужчынскагат роду на –а (- я) з націскам на канчатку скланяюцца як назоўнікі жаночага роду 1-га скланення з адпаведнай асновай:





Слайд 25Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду на –а (-я)
Назоўнікі мужчынскагат роду на

–а (- я) з націскам на аснове:
у Д.скл. і М.скл. маюць аднолькавыя канчаткі -у (-ю),
у Т.скл. маюць канчаткі –ам (-ем)





Слайд 26Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду на –а (-я)
Прыклад скланення назоўнікаў мужчынскагат

роду на –а (- я) з націскам на аснове






Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика