Слайд 1Тэма 11: Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча ВКЛ ў сярэдзіне 16 ст.
Аграрная
рэформа сярэдзіны 16 ст. «Валочная памера» і яе сутнасць.
Гарады і гарадское насельніцтва ў 16 ст.
Лівонская вайна і Люблінская унія.
Стэфан Баторый, яго унутраная і знешняя палітыка.
Слайд 21. Аграрная рэформа сярэдзіны 16 ст. «Валочная памера» і яе сутнасць.
У
сувязі з ростам попыту на зерне і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты на ўнутраным і знешнім рынках, неабходнасцю павышэння прыбытковасці феадальных гаспадарак Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў пра правядзенне на дзяржаўных землях рэформы, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай "валонная памера". Уся зямля дзялілася на роўныя надзелы, "валокі", памерам па 21,3 га кожны. Лепшыя, урадлівыя землі забіраліся пад княжацкія фальваркі, у якіх сяляне адбывалі паншчыну.
Слайд 3«Валочная памера»
Кожная сялянская гаспадарка замацоўвалася за часткай валокі, горшай па якасці
зямлі. Селянін страчваў права пераходу да іншага гаспадара і станавіўся прыгонным. 3 валокі вызначалася і сума розных павіннасцей. Так, цяглыя сяляне павінны былі за кожную валоку працаваць па два дні на тыдзень у фальварку, а таксама плаціць аброк натурай аўсом, сенам, свойскай птушкай, уносіць невялікі чынш і працаваць у княжацкіх замках. Асадныя (чыншавыя) сяляне абавязаны былі плаціць чынш ад 66 да 106 грошаў у год. Пасля дзяржаўных маёнткаў "валочная памера" была праведзена і ў маёнтках феадалаў.
Слайд 4Зараджэнне фальваркава-паншчыннай сістэмы
Рэформа была першым буйным умяшаннем дзяржаўнай улады ў працэс
землеўладкавання ў ВКЛ. Яна уніфікавала павіннасці сялян. У выніку рэформы ствараліся фальварачнапаншчынныя гаспадаркі, буйныя латыфундыі, што мелі на тысячы і больш сялянскіх двароў.
Фальваркі ўяўлялі з сябе комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў, вакол якіх размяшчаліся агароды, ворныя землі, сенажаці, лясы, а таксама пасекі, сажалкі для развядзення рыбы, радзяныя млыны, корчмы. Галоўнае адрозненне фальваркаў ад былых маёнткаў заключалася ў тым, што асноўная частка прадукцыі, атрыманай у фальварку, прызначалася не для забеспячэння асабістых патрэб феадала і яго двара, а для вывазу ў якасці тавара на мясцовыя ці замежныя рынкі. Акрамя вытворчасці зерня ў фальварках павялічвалася нарыхтоўка лесаматэрыялаў, попелу, поташу. Але галоўным усё ж такі было зерне. Таму ў фальварках пашыраліся плошчы ворных зямель, як правіла, за кошт сялянскіх.
Слайд 5Запрыгоньванне сялянства
Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку дзесяці, а
потым дваццацігадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта было канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права ў Беларусі і ва ўсім ВКЛ, якое праіснавала амаль 300 гадоў.
У Заходняй і Цэнтральнай Беларусі ажыццяўленне рэформы прывяло да замены абшчыннага землекарыстання падворным. Што звязана з замацаваннем павіннасцей за кожным асобным дымам (адзінка падаткаабкладання). Ва Усходняй Беларусі захавалася абшчыннае землекарыстанне, што звязана з пачаткам Лівонскай вайны, якая перашкодзіла поўнасцю ажыццявіць мерапрыемсты аграрнай рэформы ў гэтай частцы ВКЛ.
Слайд 6Жыццё беларускага горада ў 16 ст.
Сярэдневяковы беларускі горад меу супярэчнасці, якія
з'яуляліся падмуркам вострай барацьбы паміж гараджанамі. Да ix ліку адносіліся наступныя: 1) маёмасная няроўнасць; 2) захоп багацеямі гарадской улады i выкарыстанне яе у cвaix мэтах; 3) феадальныя "юрыдыкі", не падначаленыя магістрату; 4) шматнацыянальны склад мяшчан.
Саслоуе мяшчан складалася з заможных вярхоў (багатыя купцы i частка майстроў), сярэдняга пласта (пераважная частка майстроу i гандляроў) i беднаты. За межамі гарадской абшчыны знаходілася самая абяздоленая i бяспраўная частка гараджан — наёмныя людзі занятыя на падзённых работах (землякопы, вадавозы, грузчыкі, перавозчыкі i т.д.). Плябеі не мелі правоў гараджан, i таму на ix не пашыраліся саслоўныя правы i прывілеі.
Слайд 7Рамяство, гандаль і цэхі ў гарадах.
Асновай эканамічнага жыцця гарадоу былі рамёствы
i гандаль. У крыніцах таго часу упамінаецца каля 200 прафесій i спецыяльнасцей: па апрацоуцы металу — 41, дрэва - 27, скураной i футравай вытворчасці — 25 i г.д. Беларускія майстры былі добрымі знауцамі сваей справы, ix вырабы вызначаліся дакладнасцю, трываласцю, тонкасцю апрацоукі. Была прыкметнай спецыялізацыя асобных гарадоу. Для Гродна, напрыклад, былі характэрны будаунічыя прафесіі, Віцебск i Полацк мелі добрых спецыялістау па абслугоуванню рачных партоу, Мінск i Слуцк славіліся гарбарнымі i кушнерскімі прафесіямі.
Гарадкія рамеснікі жылі пад пастаяннай пагрозай беззаконня, самавольства i вымаганняу шляхты. З дургой паловы 16 ст. рамеснікі для абароны сваіх інтарэсау аб’ядноуваюцца у так званыя цэхі. Звычайна у цэхі уваходзіла 60 - 70 чалавек, але былі цэхі i па 130 — 150 рамеснікау якія дзяліліся на майстроў, чаляднікаў i вучняў, паміж iмi таксама бесперапынна ішла барацьба. Майстры мелі ва ўласнасці прылады працы і майстэрні, дасканала валодалі прафесіяй. Цаxi былі трох тыпау: спецыялізаваныя (адной прафессі), аб'яднаныя (дзвюх i больш блізкіх прафессій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты не толью рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, але i імкнуліся ахоуваць cвaix рамеснікау ад канкурэнцыі на рынку.
Слайд 8З’ўленне мануфактурнай вытворчасці
У сярэдзіне 16 ст на Беларусі з’явіліся першыя мануфактуры.
МАНУФАКТУРА (ад лац. manus рука + factura выраб) — форма арганізацыі вытворчасці на этапе зараджэння капіталістычнай прамысловасці. Заснавана на кааперацыі і тэхнічным падзеле працы; усе аперацыі выконваліся ўручную. Узнікненне мануфактуры падрыхтавана развіццём ва ўмовах сталага і позняга феадалізму дробнатаварнай рамеснай вытворчасці і гандлю, цэнтрамі якіх станавіліся гарады, а таксама ўцягненнем у таварна-грашовыя адносіны феадальнага памесця.
На Беларусі ўтварэнню мануфактурных прадпрыемстваў папярэднічала пасрэдніцкая дзейнасць купцоў, якія скуплялі вырабы гарадскіх рамеснікаў. Прыкметнай з'явай яна стала на рубяжы 16 — 17 ст. у буйных рамесных цэнтрах — Магілёве, Мінску, Пінску, Полацку. Прадпрыемствамі мануфактурнага тыпу былі плітніцы (выраблялі кафлю), цагельні ў Гродне, Магілёве, Полацку, Ражанах (Ружанах), друкарні ў Брэсце, Магілёве, Нясвіжы, Ашмянах, папяровы млын у Смаргоні, суднаверфі ў Віцебску і мястэчку Дзераўная (Слонімскі р-н; будавалі рачныя судны — стругі, шкуты, віціны).
Рудні ў сярэдзіне 16 ст. былі прадпрыемствамі, на якіх кааперавалася праца курачоў (выпальвалі вугаль), дымароў (плавілі жалеза), кавалёў, горнікаў, плахароў (прамывалі руду). Гарадскія мануфактуры ўяўлялі сабой невялікія прадпрыемствы з 1 — 2 дзесяткамі работнікаў. Развіццю гэтых прадпрыемстваў перашкаджала пануючая ў беларускіх феадальных гарадах цэхавая сістэма арганізацыі рамяства.
Слайд 93. Лівонская вайна і Люблінская унія
Імкнучыся атрымаць выйсце да Балтыйскага мора,
Маскоўская дзяржава ў 1558 г. развязала Лівонскую вайну напаўшы на Інфлянты (Лівонію) . Войскі цара Івана IV захапілі Нарву і Дзерпт (Тарту). Шукаючы падтрымкі, лівонскі магістр прызнаў сябе васалам Вялікага Княства Літоўскага. Ліцвінскія палкі гетмана Ралзівіла Рудога рушылі на дапамогу лівонцам. Вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст прапанаваў цару ўзаемна адвесці войскі, аднак у Маскве мелі іншыя планы. “Мы з'яднаем свае сілы, каб Польшча і Літва не выслізнулі ад нас”, - пісаў Іван IV нямецкаму імператару.
Слайд 10
На пачатку зімы 1563 г.
асноўныя сілы
маскавітаў
на чале з самім царом
узялі ў аблогу Полацак.
Нешматлікі гарнізон
ваяводы Станіслава
Давойны меў выбар:
скласці зброю ці бараніць
горад да апошняга.
Ліцвінскія ваяры
выбралі другое.
Яны трымаліся 16 дзён. Ваявода Давойна адвёў абаронцаў у замак і падпаліў астрог з пасадам. Гэта была памылка: пад прыкрыццём густога дыму царскія стральцы ўварваліся ў горад і перацягнулі гарматы зусім блізка да замкавых сценаў. Пасля сёмага варожага прыступу Давойна папрасіў літасці, і 15 лютага Полацак быў захоплены непрыяцелем.
Слайд 11
Парушыўшы ўсе свае
абяцанні, цар Іван IV
абвясціў палоннымі не
толькі
жаўнераў, але і ўсіх палачанаў. Удзельнік вайны італіец Аляксандр Гваніні, які быў віцебскім камендантам, у
сваёй кнізе “Хроніка
Еўрапейскай Сарматыі”
пісаў, што цар вывеў з
Полацка 50 тысяч нявольнікаў, многія з якіх загінулі на зімовых дарогах ад марозу і голаду. Расейскія стральцы і царскія татары вынішчылі ў горадзе ўсіх каталікоў. Юдэям - ад старых да немаўлятаў - выпала страшная доля загінуць пад лёдам Дзвіны і Валовага возера.
Страта Полацка выклікала вялікую трывогу ў Вільні. Мірная місія вялікакняскіх паслоў у Масковію не прынесла плёну. Іван IV не хацеў вяртаць Полаччыны, а Вялікае Княства не згаджалася ад яе адмовіцца. У студзені 1564 г. вайна разгарэлася з новай сілай.
Слайд 12Асноўныя паходы пад час Лівонскай вайны
У студзені 1564 года маскоўцы распачалі
новую вайсковую кампанію. Дзве варожыя арміі - з боку Полацка (25-30 тысяч) і з-пад Смаленска (каля 50 тысяч) - павінны былі злучыцца на Аршаншчыне і затым ісці на Менск, Наваградак і на самую сталіцу нашай дзяржавы - Вільню. 26 студзеня 1564 г. адбылася бітва на рацэ Вуле (Бітва на Іван-полі). Войска ВКЛ на чале з Мікалаем Радзівілам разбіла маскоўскае войска пад камандаваннем Пятра Шуйскага. Сярод камандзіраў вылучаліся такія слаўныя ваяры, як пляменнік палявога гетмана Ян Хадкевіч, князь Багдан Саламярэцкі, Раман Сангушка, Богуш Карэцкі, Мікалай Сапега, Юрай Зяновіч, Юрай Тышкевіч
Слайд 13Асноўныя паходы пад час Лівонскай вайны
Асноўныя этапы Лівонскай вайны:
1558-1561 гг –
Пачатак вайны. Распад Лівонскага ордэна. Узяцце рускімі войскамі Нарвы, Юр’ева і Дзерпта.
1561-1570 гг. – Уступленне ў вайну ВКЛ, Польшчы, Даніі і Швецыі. Аблога і узяцце Полацка. Разгром рускіх войскаў на р.Уле і пад Оршай.
1570-1577 г. Напады крымскіх татар на рускія землі. Захоп рускімі войскамі значнай часткі ВКЛ і усёй Прыбалтыкі. Уключэнне ў вайну Швецыі.
1577-1583 г. – выгнанне рускіх войскаў з Полацка і ВКЛ. Паходы С.Баторыя на Пскоў. Заключэнне Ям-Запольскага перамір’я ў 1582 г.
Слайд 14Дзеючыя асобы Лівонскай вайны
Жыгімонт ІІ Аўгуст
Іван Грозны Готхард фон Кетлер Мікалай Радзівіл
Слайд 16Перадумовы Люблінскай уніі
З пачаткам Інфлянцкай (Лівонскай) вайны ВКЛ апынулася ў надзвычай
цяжкім становішчы. Вайсковая дэзарганізацыя, недахоп фінансавых сродкаў абумовілі няўдачы ў ваенных дзеяннях, якія з 1562 г. ужо вяліся на тэрыторыі Беларусі. Быў страчаны кантроль над значнай часткай Інфлянтаў, здадзены Полацк. Безупынна раслі падаткі, закладаліся гаспадарскія маёнткі, што, аднак, не прыносіла жаданых вынікаў. Стала відавочна, што аднаасобна спыніць агрэсію Маскоўскай дзяржавы, а тым больш вярнуць страчаныя землі Княства не можа. Такая сітуацыя вымушала палітычную эліту ВКЛ ісці на больш шчыльныя кантакты з Каралеўствам Польскім. У той жа час кіруючыя колы Польшчы адназначна звязвалі сваю дапамогу літвінам у вайне з заключэннем дзяржаўнай уніі паміж краінамі. Паступова ідэю моцнай уніі падтрымаў кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст. У 1560-я гг. адбыўся шэраг сеймаў, як супольных, так і асобных у ВКЛ і Польшчы, на якіх абмяркоўваліся ўмовы будучага унітарнага саюзу.
Слайд 17
Страта 15 лютага 1563 г. Полацка ў ходзе Інфлянцкай вайны яшчэ
больш выразна паказала неабходнасць для ВКЛ моцнага саюзу з Польшчай. У маі-чэрвені 1563 г. адбыўся сейм Княства ў Вільні. Літвіны згадзіліся на перамовы аб уніі і накіравалі на сейм у Варшаву дэлегацыю ад паноў-рады, шляхты і г. Вільні ў складзе 28 чалавек. Віленскі сейм распрацаваў інструкцыю, на якіх умовах ВКЛ магло заключыць унію. Такімі ўмовамі былі заключэнне пастаяннага саюзу дзвюх дзяржаў, якія мелі агульнага манарха, выбіранага са згоды абодвух бакоў, а таксама супольныя сеймы дзеля вырашэння агульных спраў. У той жа час павінны былі захоўвацца ўсе правы і вольнасці ВКЛ, асобыя сеймы і суды, пасады, заканадаўства, войска. Палітычная эліта Княства падкрэслівала, што перамовы аб уніі патрэбны, каб атрымаць польскую дапамогу ў Інфлянцкай вайне
Слайд 18Варшаўскі сейм 1563 г., гравюра
На Варшаўскім сейме Жыгміонт Аўгуст саступіў Польшчы
свае спадчынныя правы на ВКЛ. Былі прыняты ўмовы аб’яднання двух дзяржаў. Саюз грунтаваўся на акце Мельніцкай уніі 1501 г. У сувязі з будучай уніях неабходна было правесці рэформу дзяржаўнага ладу ВКЛ, каб наблізіць абедзьве дзяржавы.
Слайд 19Адміністратыўная рэформа 1564-1566 гг.
У 1564-1566 гг. у ВКЛ былі праведзены адміністрацыйна-тэрытарыяльная
і судовая рэформы. Былі ўтвораны паветы як судовыя, адміністрацыйныя, ваенныя і палітычныя адзінкі. Быў уведзены зразумелы, агульны для ўсёй краіны дзяржаўны лад. У паветах склікаліся сеймікі, на якіх выбіралася па два дэпутаты на вальны сейм. Роля сейма ў дзяржаўным жыцці значна пашыралася. Быў зацверджаны новы Статут 1566 г. Рэформа судаводства абмежавала судовыя паўнамоцтвы магнатэрыі, што было адной з прычын яе палітычнай магутнасці.
Магнатэрыя Княства пайшла на рэформы 1564-1566 гг. пад уплывам Жыгімонта Аўгуста, які быў прынцыпова настроены на аб'яднанне ВКЛ і Каралеўства Польскага і праводзіў палітыку, скіраваную на адаптацыю польскіх форм дзяржаўнага ўладкавання ў Княстве.
Таксама праз пашырэнне сацыяльна-палітычных правоў павятовага шляхецтва магнаты ВКЛ спрабавалі атрымаць саюзніка ў сваёй палітыцы зацягвання унійных перамоў.
Слайд 20Набліжэнне уніі
У канцы 1567 г. неабходнасць уніі стала відавочнай для
ўсяго палітычнага народа ВКЛ. Перамовы з маскоўскім пасольствам, якія праводзіліся ў Гародні, зайшлі ў тупік. Увосень 1567 г. шляхта і паны-рада ВКЛ прасілі Жыгімонта Аўгуста склікаць у наступным годзе супольны з палякамі сейм для заключэння уніі. Можна меркаваць, што кароль і вялікі князь свядома выкарыстаў збор паспалітага рушэння дзеля прапаганды уніі і атрымання згоды на унію з боку шырокіх шляхецкіх мас ВКЛ. Увогуле, ідэя саюзу з Польшчай была досыць распаўсюджана сярод шляхецтва. Напярэдадні Люблінскага сейма 1569 г. жамойцкі сеймік даў сваім паслам наказ - без заключэння уніі назад не вяртацца. Крыху пазней, у маі 1569 г., такі наказ атрымалі і берасцейскія паслы. Паслы Валыні, Падляшша і Жамойці атрымалі ад сваіх выбарцаў неабмежаваныя паўнамоцтвы ў справе уніі. У 1566 г. паслы Віцебскага ваяводства прасілі хутчэй склікаць сейм з Каралеўствам Польскім, бо апасаліся захопу маскоўскімі войскамі.
Слайд 21Люблінскі сейм
У Любліне сейм пачаў працу 10 студзеня 1569 г. Дэлегацыю
ВКЛ узначальвалі найбольш уплывовыя ўрадоўцы і фактычна лідэры дзвюх “партый” у Княстве: віленскі ваявода, канцлер Мікалай Радзівіл Руды і староста жамойцкі, маршалак земскі Ян Хадкевіч. Актыўна ў перамовах удзельнічалі падканцлер, дворны маршалак Астафій Валовіч і земскі падскарбі Мікалай Нарушэвіч. Да канца студзеня, літвіны не прыступалі да абмеркавання уніі, бо хацелі, каб спачатку Жыгімонт Аўгуст зацвердзіў некаторыя папраўкі Статута. Пасля прадстаўнікі ВКЛ настойвалі на тым, што саюз павінен быць заключаны на аснове “брацкай любові”, а не на падставе старых прывілеяў.
Слайд 22
Каб падштурхнуць дэлегацыю ВКЛ да заключэння уніі на польскіх умовах Жыгімонт
Аўгуст 5 сакавіка 1569 г. выдаў універсал аб далучэнні зямель Валыні і Падляшша да Каралеўства Польскага. У знак пратэсту дэлецыя ВКЛ з’ехала з Любліну, але гэтага пагражала тым, што кароль і польскія паслы падпішуць акт уніі без удзелу прадстаўнікоў ВКЛ. Канфрантацыя плёну не давала.
22-24 сакавіка 1569 г ў Вільні адбыўся з’езд паноў-рады ВКЛ. У ім удзельнічалі урадоўцы дзяржавы і магнаты, якія валодалі маёнткамі ў Валыні і Падляшшы:віленскі біскуп Валерыян Пратасевіч, луцкі біскуп Вікторын Вірбідкі, М. Радзівіл Руды, віленскі кашталян і найвышэйшы гетман ВКЛ Рыгор Хадкевіч, трокскі ваявода Стэфан Збаражскі, трокскі кашталян Юры Хадкевіч, Я. Хадкевіч, брацлаўскі ваявода і палявы гетман ВКЛ Раман Сангушка, менскі ваявода Габрыэль Гарнастай, кіеўскі кашталян Павел Сапега, наваградскі кашталян Рыгор Валовіч, А. Валовіч, М.К. Радзівіл Сіротка.
Слайд 23Пазіцыя паноў-рады ВКЛ
22-24 сакавіка 1569 г. у Вільні адбыўся з'езд паноў-рады
ВКЛ, які быў скліканы з ініцыятывы віленскага ваяводы М. Радзівіла Рудога. У ім узялі ўдзел вышэйшыя ўрадоўцы дзяржавы і тыя магнаты, хто валодаў маёнткамі ў Падляшшы і Валыні: віленскі біскуп Валерыян Пратасевіч, луцкі біскуп Вікторын Вірбідкі, М. Радзівіл Руды, віленскі кашталян і найвышэйшы гетман ВКЛ Рыгор Хадкевіч, трокскі ваявода Стэфан Збаражскі, трокскі кашталян Юры Хадкевіч, Я. Хадкевіч, брацлаўскі ваявода і палявы гетман ВКЛ Раман Сангушка, менскі ваявода Габрыэль Гарнастай, кіеўскі кашталян Павел Сапега, наваградскі кашталян Рыгор Валовіч, А. Валовіч, М.К. Радзівіл Сіротка.
На з'ездзе перамаглі прыхільнікі аднаўлення перамоў з Польшчай, прадстаўленыя перш за ўсё Хадкевічамі. У Вільні былі выпрацаваны кампрамісныя ўмовы уніі (“Артыкулы да уніі”): літвіны згаджаліся на адзінага караля і вялікага князя, агульную знешнюю палітыку, супольныя сеймы пры захаванні, аднак, асобных сеймаў ВКЛ, а таксама патрабавалі вяртання Княству Падляшша і Валыні.
Пад “Артыкуламі...” стаялі подпісы Валерыяна Пратасевіча, Рыгора, Юрыя і Яна Хадкевічаў, якія заяўлялі, што схіляць і астатніх да падпісання гэтага дакумента. Подпіс М. Радзівіла Рудога там так і не з'явіўся. Ён, верагодна, застаўся на больш жорсткіх пазіцыях у пытанні перамоў з палякамі і гаспадаром. У Люблін было накіравана спецыяльнае пасольства на чале з Янам Хадкевічам. У яго склад таксама ўвайшлі віцебскі кашталян Павел Пац, Астафей Валовіч, падчашы ВКЛ Мікалай Кішка і крайчы ВКЛ Крыштоф Радзівіл Пярун (сын М. Радзівіла Рудога).
Слайд 24Пазіцыя Жыгімонта Аўгуста
5 чэрвеня Жыгімонт Аўгуст далучыў Кіеўшчыну да Польшчы. Пасля
далучэння да Кароны Падляшша, Усходняга Падолля, Валыні і Кіеўшчыны тэрыторыя ВКЛ скарацілася амаль да сучасных зямель Літвы і Беларусі, значная частка якіх была акупавана маскоўскім войскам. Апынуўшыся ў крытычным становішчы, літвіны былі вымушаны пайсці на ўступкі. Пасля напружаных спрэчак 27 чэрвеня Ян Хадкевіч ад імя паноў-рады і паслоў ВКЛ згадзіўся на унію, але ўнёс прапанову захаваць для ўнутраных спраў краіны пячатку Княства, пакінуць Інфлянты ў валоданні ВКЛ і неўзгадваць кантумацыйны прывілей, г.зн. запіс аб тым, што літвіны прыехалі на сейм па загадзе Жыгімонта Аўгуста. Агульны настрой дэлегацыі ВКЛ перадаў Я. Хадкевіч у наступных сваіх словах: “Нам і нашым унукам будзе вельмі крыўдна, калі на гэтую справу з часам прыйдзецца глядзець не з любоўю, а са смуткам, ці калі б нас вінавацілі, што мы такога заняволення свайго не бачылі...”
Слайд 25Акт Люблінскай уніі
Прысягай сенатараў і паслоў Каралеўства Польскага і ВКЛ 1
ліпеня 1569 г. быў зацверджаны акт дзяржаўнай уніі паміж краінамі і ўтворана Рэч Паспалітая .
У цэлым, умовы саюзу адпавядалі тым, што былі вызначаны ў прывілеі Жыгімонта Аўгуста 24 сакавіка 1569 г. Згодна з прывілеем аб уніі ад 1 ліпеня, адзіны кароль польскі і вялікі князь літоўскі абіраўся супольна Княствам і Каралеўствам. Асобнае выбранне (элекцыя) і ўзвядзенне на пасад вялікага князя было ліквідавана, і нават "... каб ніякага падабенства на гэта не было”.
Месцам абрання вызначылі
Польшчу, а каранацыі - Кракаў.
Адсутнасць прадстаўнікоў
якога-небудзь суб'екта дзяржавы
не было перашкодай для выбараў,
галоўнае - каб усе бакі былі
запрошаны на элекцыю. ВКЛ
захоўвала тытул і ўсе свае
ўрады ў непарушнасці. Пры
каранацыі новы ўладар павінен быў прысягнуць і зацвердзіць на адзіным лісце і ў аднолькавых словах, на вечныя часы, правы, прывілеі і вольнасці падданых усіх, абодвух народаў і дзяржаў злучаных”. Вышэйшым прадстаўнічым органам дзяржавы стаў супольны вальны сейм. Скліканне асобных сеймаў як у ВКЛ, так і ў Каралеўстве Польскім забаранялася. Замест іх павінны былі збірацца толькі агульныя сеймы ў Польшчы, дзе каралю і сенатарам Кароны і Княства здавалася б найбольш зручным. Гарантавалася, што крэпасці і землі, занятыя ворагам, будуць вернуты былым уладальнікам. Заключэнне міжнародных дамоў і адпраўка замежных пасольстваў мелі адбывацца толькі “...з ведама і згоды абодвух народаў”, а перамір'і ці пагадненні, шкодныя любому суб'екту Рэчы Паспалітай, скасоўваліся. Манета ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім павінна была быць аднолькавай вагі, формы, пробы і з аднолькавым надпісам; палякі ў Княстве, а літвіны ў Кароне маглі атрымліваць уладанні ўсялякім чынам; экзекуцыя ўладанняў каралеўскага стала на ВКЛ не распаўсюджвалася, а іх раздача ў Княстве з гэтага часу спынялася.
Слайд 264. Стэфан Баторый, яго унутраная і знешняя палітыка.
Пасля абрання каралём польскім
і вялікім князем літоўскім Стэфана
Баторыя, цар Іван IV распачаў
маштабныя ваенныя дзеянні ў
Інфлянтах, каб паспець канчаткова
падпарадкаваць іх. У 1576 г.
маскоўская армія тройчы брала
ў аблогу Рэвель, але цярпела няўдачы.
За 1577 г. занялі ў Інфлянтах большасць
земляў і гарадоў, якія належалі Рэчы
Паспалітай. Нязначныя сілы ВКЛ, якія
дзейнічалі там, не маглі іх стрымаць, хоць нярэдка дамагаліся поспеху. Так, калі восенню 1578 г. царская армія пачала штурм Вендэна (Цэсіса), то войска ВКЛ з палякамі, да якога ўпершыню далучыліся шведы, 21 кастрычніка нанесла ёй цяжкае паражэнне. Пазней Крыштафу Радзівілу ўдалося спаліць Дэрпт і знішчыць некаторыя іншыя крэпасці.
Слайд 27Завяршэнне Лівонскай вайны
Сабраўшы войска і атрымаўшы грошы на вядзенне вайны,
Стафан Баторый вырашыў спачатку вызваліць Полацк У ліпені 1579 г. вялікае войска Стафана Баторыя рушыла на Полацк. Яно складалася з беларуска-літоўскага войска і польскага, бо ў Рэчы Паспалітай кожная з дзвюх дзяржаў мела свае вайсковыя фармаванні. У войску былі таксама венгерскія атрады і наёмнікі-немцы. Разам армія Баторыя налічвала 40 тысяч чалавек. Адначасова беларуска-літоўскія перадавыя атрады гетмана вялікага літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога і яго сына гетмана польнага літоўскага Крыштафа Радзівіла занялі замкі Казяны, Сітна і Краснае, выбіўшы адтуль і знішчыўшы расійскія гарнізоны.
4 жніўня 1579 г. пачалася аблога Полацка. Спроба Івана Жахлівага прыслаць пяць тысяч коннікаў на дапамогу расійскаму гарнізону ў Полацку на чале з Барысам Шэіным і Фёдарам Шарамецевым скончылася няўдачай. Гэтае войска вымушана было схавацца ў крэпасці Сокал за 20 кіламетраў ад Полацка. Асаджаны ў Полацку, у крэпасці, абнесенай дубовымі сценамі, расійскі гарнізон на чале з ваяводамі Васіліем Целяцеўскім і Пятром Валынскім трымаўся больш за тры тыдні. Цяжка было і войску Баторыя, бо ўсе ваколіцы Полацка былі цалкам спустошаны яшчэ раней царскімі войскамі. Урэшце 30 жніўня 1579 г. драўляныя сцены крэпасці паддаліся агню, і гарнізон горада капітуляваў. 4 верасня штурмам была ўзята крэпасць Сокал, а праз месяц і Суша.
Наступную кампанію 1580 г. Стафан Баторый праводзіў ужо на расійскай тэрыторыі, там, дзе яго не чакалі. Рускі цар раскідаў свае вайсковыя сілы ўздоўж мяжы з Лівоніяй і Беларуссю. Войскі Баторыя займалі крэпасці і гарады Усвяты і Веліж; восенню 1580 г. былі ўзяты моцныя крэпасці Вялікія Лукі і Невель, заняты Завалочча і Езярышча, а ў канцы года - Холм і Старая Руса. Войскі Рэчы Паспалітай былі недалёка ад Ноўгарада, а рускія войскі ў Лівоніі былі адрэзаны ад асноўных камунікацый Расіі.
Слайд 28Стэфан Баторый пад Псковам
У вайсковай кампаніі 1581 г. Баторый пайшоў на
Пскоў. Але сейм Рэчы Паспалітай адмовіў каралю ў павелічэнні грашовых сродкаў на вядзенне вайны. Гэта скарыстаў Іван IV і кінуў свае войскі на Беларусь. І хаця яны былі адбітыя на сваю тэрыторыю, аднак ваколіцы Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова, Магілёва і Мсціслава, і так пацярпелыя раней, былі зноў спустошаны расійцамі. У верасні 1581 г. войскі Баторыя, падыходзячы з поўдня і з усходу, асадзілі Пскоў. Беларуска-літоўскія атрады Крыштафа Радзівіла, Філона Кміты, зрабіўшы глыбокі рэйд на Волгу, часова занялі Старыцу і Ржэў, не дайшоўшы 50 кіламетраў да Цвяры.
Гэты рэйд вельмі напужаў Івана IV. Штурмы Пскова пры яго аблозе не далі вынікаў, але і гарнізон гэтай крэпасці ўжо не мог трымацца далей. 15 студзеня 1582 г. Расія і Рэч Паспалітая падпісалі 10-гадовае замірэнне. Расія адмаўлялася ад Прыбалтыкі (Лівоніі) і ад Полацкай зямлі і Веліжа, а Рэч Паспалітая вяртала ёй заваяваныя крэпасці на расійскай тэрыторыі. 24-гадовая Лівонская вайна скончылася. Паколькі Баторый не быў задаволены яе вынікам, ён пачаў рыхтавацца да новай вайны, але не паспеў яе пачаць.
Слайд 29Унутраная палітыка
Стафан Баторый увайшоў у гісторыю як рашучы рэфарматар. Ён намагаўся
ўзмацніць дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Ягоныя рэформы былі скіраваныя на ўзмацненне пазіцый сярэдне- і дробнамаянтковай шляхты і на аслабленне пазіцый магнатаў у дзяржаве. Ён таксама быў прыхільнікам узмацнення цэнтральнай улады, і перадусім каралеўскай. 3 найбольш важных ягоных рэформаў трэба адзначыць утварэнне галоўных судоў - Трыбунала Кароннага ў Польшчы і Галоўнага Трыбунала Літоўскага ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве, склад якіх выбіраўся з шляхецкіх дэпутатаў, а не прызначаўся якім-небудзь органам улады. Нягледзячы на прыбыццё ў Вільню і потым у іншыя гарады краіны прадстаўнікоў Ордэна езуітаў на хвалі контррэфармацыі і адваявання пазіцый, страчаных раней каталіцкай царквой, Стафан Баторый заставаўся прыхільнікам рэлігійнай талеранцыі. На нашай зямлі не палалі вогнішчы інквізіцыі.
1531-1586 гг.
Слайд 30Рэформы Стэфана Баторыя
Вялікім крокам у пашырэнні адукацыі ў нашым краі было
ўтварэнне Баторыем 1 красавіка 1579 г. Віленскай акадэміі - вышэйшай навучальнай установы, роўнай у правах Ягелонскаму універсітэту ў Кракаве.
Каб мець пастаяннае войска не з наёмнікаў, а з мясцовых ураджэнцаў у дадатак да шляхецкай апалчэнскай конніцы (якая збіралася падчас вайны), Стафан Баторый правёў вайсковую рэформу. Паводле ўзору венгерскай пяхоты ("хайдукоў", "хайдутаў"), якая набіралася з вольных людзей, пераважна з сялян, Баторый стварыў атрады выбранцаў - салдат-пехацінцаў у 1578 г. у Польшчы, а пазней у Вялікім Княстве Літоўскім. Гэтыя атрады таксама складаліся пераважна з сялян каралеўскіх (дзяржаўных) маёнткаў, якія за сваю вайсковую службу мелі льготы і вызваленне ад усялякіх павіннасцяў а таксама ўчасткі зямлі з 1-1,5 валокі (без падаткаў). Прывілеі выбранцаў распаўсюджваліся на іх нашчадкаў.
Стафан Баторый памёр 12 снежня 1586 г. у Гародні, у каралеўскім замку. Упершыню ў Беларусі было праведзена медыцынскае ўскрыццё цела памёрлага караля, каб зрабіць патолагаанатамічныя высновы хваробы і прычыны смерці. Раней царква не дазваляла гэтага. Але пры каралеўскім двары былі людзі з еўрапейскай адукацыяй, і дазвол быў атрыманы. Пытаннем было, ці правільна лячылі Баторыя, бо ён памёр даволі хутка пасля таго, як вярнуўся з палявання ў лясах каля Гародні. Хутчэй за ўсё, Баторый прастудзіўся, захварэў на пнеўманію і памёр ад гэтай хваробы і сардэчнай недастатковасці. Ад таго часу на Беларусі пачаліся патолагаанатамічныя ўскрыцці памёрлых. А было тады Сцяпану Батуру 55 гадоў.
Слайд 31Стэфан Баторый (1531-1586)
Стафан Баторый памёр
12 снежня 1586 г. у Гародні,
у каралеўскім замку.
Упершыню ў Беларусі было
праведзена медыцынскае
ўскрыццё цела памёрлага
караля, каб зрабіць патолагаанатамічныя высновы хваробы і прычыны смерці. Раней царква не дазваляла гэтага. Але пры каралеўскім двары былі людзі з еўрапейскай адукацыяй, і дазвол быў атрыманы. Пытаннем было, ці правільна лячылі Баторыя, бо ён памёр даволі хутка пасля таго, як вярнуўся з палявання ў лясах каля Гародні. Хутчэй за ўсё, Баторый прастудзіўся, захварэў на пнеўманію і памёр ад гэтай хваробы і сардэчнай недастатковасці. Ад таго часу на Беларусі пачаліся патолагаанатамічныя ўскрыцці памёрлых.