Слайд 1Беларускія землі ў складзе
Рэчы Паспалітай
1569 – 1795
Слайд 21. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
Слайд 3У ХVІ ст. пачынаецца супрацьстаянне ВКЛ, Каралеўства Польскага і Вялікага княтва
Маскоўскага за лідэрства ў рэгіёне.
Слайд 4Перадумовы Люблінскай уніі
Доўгае існаванне персанальнай уніі ВКЛ і Каралеўства Польскага ў
асобе адзінага манарха (з 1385 г.)
Адзіная палітыка ў міжнародных адносінах – агульныя ворагі.
Адзіная адміністрацыя каталіцкай царквы ВКЛ і Польшчы.
Слайд 5Прычыны заключэння
Люблінскай уніі
Цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай
вайной (1558). Тэрмінова патрабаваўся саюзнік у барацьбе з Масквою.
Унутрыпалітычны крызіс ВКЛ – супрацьстаянне магнатаў і шляхты (магнаты манапалізавалі органы дзяржаўнага кіравання)
Польская шляхта імкнулася пашырыць свае ўладанні за кошт земляў ВКЛ.
Слайд 6Люблінскі сойм 1569 г.
Умовы уніі абмяркоўваліся на соймах ВКЛ з
1562 г.
Польскі бок настойваў на інкарпарацыі ВКЛ у склад Польшчы.
У знак нязгоды з такімі ўмовамі дэлегаты ВКЛ пакінулі сойм.
Кароль Жыгімонт ІІ Аўгуст далучыў да Польшчы Падляшша, Валынь, Падолле і Кіеўшчыну. ВКЛ вымушана было пагадзіцца на далейшыя перамовы.
1 ліпеня акт Уніі быў падпісаны.
Слайд 8Умовы Люблінскай уніі
Утваралася адзіная дзяржава – Рэч Паспалітая (Рэспубліка) абодвух народаў.
Узначальваў дзяржаву кароль, які абіраўся сумесна шляхтай Польшчы і ВКЛ, каранаваўся ў Кракаве і падпісваў умовы кіравання (“pacta conventa” і “Генрыкавы артыкулы”). Каралеўская ўлада не перадавалася ў спадчыну і была значна абмежавана Соймам.
Слайд 9Утвараўся адзіны саслоўна-прадстаўнічы орган – Вальны Сойм, які складаўся з Сената
(урад, да 150 чал.) і Пасольскай ізбы (2 дэпутаты ад павету, дэпутаты Польшчы і ВКЛ 3:1), захоўваліся і уласныя органы кіравання ВКЛ і Польшчы.
Былі ўраўняны ў палітычных правах магнаты і шляхта ВКЛ, што стварыла “шляхецкі палітычны народ”. Замацаваны “залатыя шляхецкія вольнасці”:
Неабмежаваная вотчынная ўлада і вызваленне ад большасці падаткаў
Права ўдельнічаць у выбарах караля
Права ствараць канфедэрацыі – ваенна-палітычныя саюзы і абвяшчаць каралю вайну – рокаш.
Адзінагалоссе ў прыняцці рашэнняў на Сойме – “liberum veto” (свабода забароны).
Слайд 10Адзіны знешнепалітычны курс Польшчы і ВКЛ
Ліквідацыя межаў паміж дяржавамі.
Права набываць землі
палякам у ВКЛ, а ліцвінам у Польшчы.
Рэч Пастапітая складалася з 5 частак
ВКЛ (9 ваяводстваў)
Каралеўства польскае (22 ваяводствы)
Герцагства Прусія (3 ваяводствы)
Задзвінскае княства (3 ваяводствы)
Курляндскае і Земгальскае герцагства
З 1572 г. з’яўляецца традыцыя запрашэння на трон прадстаўнікоў замежных каралеўскіх дынастый.
Слайд 12Барацьба ВКЛ за самастойнасць у складзе Рэчы Паспалітай
Насупраць умовам уніі ў
1570-80 гг. у ВКЛ збіраўся ўласны Сойм, меўся свой адміністратыўны апарат, войска.
У 1581 г. быў створаны ўласны найвышэйшы судовы орган Галоўны трыбунал ВКЛ.
1588 г. – прыняцце Трэцяга Статута ВКЛ, дзе акт уніі не ўпамінаецца, а некаторыя яе пастановы скасоўваюцца (набываць зямлю ў ВКЛ палякам).
З 1673 г. кожны трэці Вальны Сойм праводзіўся ў Гродна.
Фактычна межы не былі ліквідаваны.
Слайд 132. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай
Слайд 14На працягу ХVІ – ХVІІІ стст. Рэч Паспалітая удзельнічала ў шэрагу
ваенных кампаній, большасць з якіх праходзіла на тэрыторыі Беларусі. Войны гэтага часу прывялі да спусташэння беларускіх зямель, эканамічнага заняпаду, скарачэння насельніцтва.
Асноўнымі ворагамі былі
Расійская дзяржава
Асманская імперыя
Швецыя
Слайд 15Расійская дзяржава
Лівонская вайна (1558-1582)
Барацьба Расіі за выхад да Балтыйскага мора
Рускія войскі
захапілі і спустошылі амаль
палову Беларусі. Быў разграблены Полацк,
утварылася пагроза для Вільні.
Стэфан Баторый змяніў ход ваен-
ных дзеянняў на карысць РП.
У 1582 г. было заключана Ям-За-
польскае перамір’е на 10 год. РП
вяртала сабе ўсе страчаныя землі.
Стэфан Баторый
Слайд 17Вайна 1604-1618 гг.
“Авантуры з Ілжэдзмітрыямі”
У пачатку ХVІІ ст. Маскоўская дзяржава перажывала
“смутны час” – барацьба за маскоўскі трон.
РП імкнулася ўзмацніць свой уплыў на Усходзе і пашырыць тэрыторыі.
У 1604 г. пачаўся паход на Маскву Ілжэдзмітрыя І, які амаль год сядзеў на маскоўскім троне, але быў выкрыты і забіты.
Слайд 18У 1607 г. адбыўся паход Ілжэдзмітрыя ІІ, але яму не ўдалося
заняць маскоўскі трон.
У 1609 г. царом быў абвешчаны сын караля РП Жыгімонта ІІІ Вазы – Уладзіслаў.
У 1612 г. было паднята народнае апалчэнне на чале з Мініным і Пажарскім і польска-ліцвінская шляхта была выгнана з Масквы.
У 1618 г. было падпісана
Дэўлінскае перамір’е на
14,5 гадоў. Да Рэчы
Паспалітай адышлі Смаленск
і Чарнігава-Северскіе землі
(парушана Расіяй у 1632 г.).
Слайд 19Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
Прычыны – спустошанасць войнамі, цяжкае эканамічнае становішча, узмацненне
феадальнага прыгнёту, супрацьстаянне уніяцтву.
Багдан Хмяльніцкі імкнуўся стварыць незалежную ад польскага ураду Украіну.
Пасля сумеснай перамогі казакоў з крымскімі татарамі над войскам РП, паўстанне пашырылася на поўдзень Беларусі.
У 1649 г. пад Лоевам паўстанцы былі разбіты войскам ВКЛ на чале з гетманам Янушам Радзівілам, а ў 1651 быў узяты Кіеў.
Слайд 22Вайна 1654-1667 гг.
У 1654 г. пасля Пераяслаўскай Рады землі Гетманшчыны (Украіна)
пераходзяць пад пратэктарат Расійскай дзяржавы.
Расія аб’явіла вайну РП.
Была занята цэнтральная і значная частка заходняй Беларусі, летам 1655 была захоплена Вільня.
Супраць расійскай адміністрацыі на акупіраванай тэрыторыі пачало паўставаць мясцовае насельніцтва.
У 1667 г. было заключана Андрусаўскае перамір’е. Усе беларускія землі вырталіся РП, Смаленск застаўся за Расіяй, Украіна дзялілася паміж РП і Расіяй па Дняпры.
Слайд 23 У выніку вайны, голаду, эпідэмій насельніцтва Беларусі скарацілася з 2,9
млн. да 1,4 млн.
Больш за 300 тыс., у асноўным рамеснікаў, было прымусова пераселена ў Расію.
У эканоміцы наступіў глыбокі крызіс.
Слайд 25Асманская Імперыя
1672 г. – пачала вайну супраць РП.
1673 і 1675 гг.
– значныя перамогі войскаў РП пад Хоцінам і Львовам.
1683 г. – Бітва пад Венай, дзе аб’яднанае войска Аўстрыі і РП на чале з каралём Янам Сабескім канчаткова перамагло турак.
РП вярнула
страчаныя ў вайне
землі.
Я. Матэйка Ян Сабескі пасылае паведамленне Папе аб перамозе
Слайд 26Швецыя
У ХVІІ ст. з’яўлялася пастаянным ворагам РП.
Тэрыторыю Беларусі найбольш закранула Паўночная
вайна 1700-1721 гг.
Шляхта ВКЛ раскалолася – частка выступіла за Расію, частка – за Швецыю.
Беларусь страціла каля 700 тыс. – кожнага трэцяга жыхара.
Слайд 273. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэчы Паспалітай
Слайд 283 этапы:
2 пал. XVІ – 1 пал. ХVІІ стст.
станаўленне фальваркава-паншчыннай сістэмы
і эканамічны ўздым
правядзенне рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста
хуткі рост гарадоў: 462 гарады, 50-80 расмесных спецыяльнасцяў, 112 цэхаў у 16 гарадах
Рост незадаволенасці сялян і антыфеадальныя выступенні (1595 С. Налівайка)
Слайд 292. 2 пал. XVІІ – 1 пал. ХVІІІ стст.
глыбокі эканамічны крызіс
войны, эпідэміі, скарачэнне насельніцтва, ворыўных зямель (1/3)
няўстойлівая унутрыпалітычная сітуаця, барацьба магнацкіх груповак
рост феадальнай эксплуатацыі сялян праз павелічэнне павіннасцяў (120-140) і пашырэнне арандатарства
сялянскія паўстанні (1743-1744 Крычаўскае староства), насілі лакальны характар
Слайд 303. 2 пал. XVІІІ ст.
Эканамічнае аднаўленне і ўздым
Рост насельніцтва (1791 –
3,6 млн.)
Перавод сялан на чынш
Рост попыту ў Еўропе на сельгаспрадукцыю, рост коштаў
Будаўніцтва сухапутных трактаў, каналаў, развіццё гандлю
Реформы па стабілізацыі эканамічнага жыцця (стварэнне Скарбовай камісіі, адмена ліберум вето ў фінансавых справах, 1775 – дазвол шляхце займацца гандлем і прадпрымальніцтвам)
Узнікненне мануфактур: прыватнаўласніцкія і дзяржаўныя (53 мануфактуры)
Слайд 314. Палітычны крызіс РП, спробы рэформ, падзелы РП
Слайд 32Прычыны крызісу РП
Слабасць цэнтральнай дзяржаўнай улады і шляхецкая анархія (у ХVІІ-ХVІІІ
ст.ст. з 55 соймаў было сарвана 48)
Нявырашанасць рэлігійнага пытання, абмежаванне ў правах дысідэнтаў (праваслаўных і пратэстантаў)
Узмацненне сацыяльных канфліктаў – казацка-сялянскі рух, антыфеадальныя паўстанні.
Барацьба магнацкіх груповак.
Слайд 33Спроба рэформ
З сяр. ХVІІІ ст. узмацняецца ўплыў “Фаміліі” – групы прыхільнікаў
палітычных і эканамічных рэформ на чале з князямі Чартарыйскімі, якая ў 1764 г. узводзіць на трон свайго стаўленіка Станіслава Аўгуста Панятоўскага
Праведзены рэформы, накіраваныя на ваеннае і фінансавае ўмацаванне дзяржавы.
Рэформы выклікалі незадаволенасць Расіі і Прусіі і пры іх падтрымцы былі створаны праваслаўная і пратэстанцкая канфедэрацыі, якія дамагліся роўнасці канфесій і адмены большасці рэформ.
У адказ на гэта ўтварылася каталіцкая канфедэрацыя, якая была разбіта рускімі войскамі на чале з А. Суворавым
Слайд 341772 г. – першы падзел РП
У Пецярбургу быў падпісаны дакумент аб
падзеле РП паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла усходняя Беларусь.
Слайд 35Каб захаваць дзяржаву, быў скліканы Чатырохгадовы сойм (1788-1792 гг.), які правёў
эканамічныя і палітычныя рэформы і прыняў Канстытуцыю.
Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
Адмянялася выбарнасць караля, права “liberum veto”, забараняліся канфедэрацыі
Замацоўваўся прынцып падзелу уладаў
Ліквідаваўся падзел на Карону і ВКЛ
Абмяжоўваліся правы шляхты пашыраліся правы мяшчан, павялічвалася войска
Абвяшчалася роўнасць усіх канфесій
Слайд 361793 г. – другі падзел РП
Кансерватыўныя колы шляхты выступілі супраць Канстытуцыі
і стварылі канфедэрацыю, якая звярнулася за ваеннай дапамогай да Расіі.
“Нямы сойм” у Гродне зацвердзіў падзел РП паміж Расіяй і Прусіяй. Расіі адышла цэнтральная Беларусь.
Слайд 37Паўстанне 1794 г.
Апошняй спробай захаваць дзяржаву
ад гібелі стала паўстанне пад
кіраўніцтвам
Тадэвуша Касцюшкі.
Паўстанне праходзіла пад лозунгам
“Воля, роўнасць, незалежнасць”.
У паўстанні прымалі удзел
патрыятычная шляхта,
мяшчане, сяляне, святары
(каля 25 тыс.).
Слайд 38 У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі. Тут
быў створаны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем – Найвышэйшая Літоўская рада. У “Паланецкім універсале” Касцюшка абяцаў адмяніць асабістую залежнасць сялян, якія прынялі ўдзел у паўстанні.
У бітвах каля в. Крупчыцы і пад Мацяёвіцамі паўстанцы пацярпелі паражэнне. Гэта дазволіла Аўстрыі, Прусіі і Расіі перайсці да канчатковай ліквідацыі Рэчы Паспалітай
Слайд 391795 г. – трэці падзел РП
Кароль Станіслаў Панятоўскі адрокся ад трона
Тэрыторыя
Беларусі поўнасцю увайшла ў склад Расійскай імперыі.
Слайд 405. Культура Беларусі ў XVI – XVIII стст.
Слайд 41КОНТРРЭФАРМАЦЫЯ І БАРОКА
(XVI – XVIII СТСТ.)
Слайд 42Касцёл у Нясвіжы,
к. XVI ст.
Архітэктар
Ян Марыя Бернардоні
Слайд 46Касцёл брыгітак у Гродна, XVIІ ст.
Слайд 48Віленскае барока, XVIІІст.
Полацк
Слонім
Слайд 50Палац Радзівілаў у
Дзятлаве,
XVIII ст.
Руіны палаца Агінскіх
у Слоніме,
XVIII ст.
Слайд 51Каралеўскі палац
у Гродна,
XVIII ст.
Слайд 52Палац Валовічаў
у Свяцку, XVIII ст.
Слайд 53Маці Боская Адзігітрыя Баркалабаўская 1659 г. з Баркалабаўскага манастыра з-пад Магілёва.
Слайд 54Маці Боская Адзігітрыя Замілаванне. 1656 г. з Месткавічаў Пінскага р-на.
Слайд 55Троіца Старазапаветная.
Апош. чв. 17 ст. з Дастоева Брэсц. вобл.
Слайд 57Нараджэнне Маці Боскай. Каля 1700 г. З Петрапаўлаўскай царквы с.Нічыпаравічы Магіл. вобл.
Слайд 59Багародзіца
Адзігітрыя Снежная
XVIII ст.
Слайд 65«I тчэ, забыўшыся, рука заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька»
Слайд 66
АСВЕТНІЦТВА І КЛАСІЦЫЗМ
(2 П. XVIII – ПАЧ. ХІХ СТСТ.)
Слайд 67Палац Тызенгаўза ў Паставах, XVIII ст.
Слайд 68Палац Румянцавых-Паскевічаў
у Гомелі
XVIII-XIX стст.
Слайд 70Палац Храптовічаў у Шчорсах, к. ХVІІІ ст.
Слайд 71Палац Радзівілаў
ў Паланечцы,
к. ХVІІІ-п. ХІХ стст.
Слайд 72Палац Сапегаў у Ружанах, ХVІІІ ст
Слайд 73Петрапаўлаўскі сабор
у Гомелі,
ХІХ ст.