Слайд 1Беларусь- краіна маёй будучыні
Урок –роздум з элементамі гульні ў 5 “Б”
классе
Кланы кіраўнік Пазднякова А.М.
Слайд 2
Мэты: стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, для фарміравання іх
камунікатыўных уменняў і культуры маўлення; абуджаць цікавасць да гісторыі і культурнай спадчыны роднага краю, выхоўваць грамадзянскасць, пачуццё патрыятызму, і грамадскай самасвядомасці, гонар за сваю Радзіму, за свой народ, павагу да роднай мовы.
Фарміраваць веды пра тое, што любоў да Радзімы пачынаецца з любові да сваёй сям ‘і, дому, гораду, школе. Садзенічаць фарміраванню паняццяў:дзяржава, патрыятызм, патрыёт, грамадзянін, род, народ, Айчына, “малая радзіма”.
Слайд 3
Жыві, шукай,
Усе рабі, як след
Каб на Радзіме
Твой свяціўся след.
С. Грахоўскі
Слайд 4
Гучыць песня “Наша Беларусь”
.
На экране змяняюцца слайды з пейзажнымі замалёўкамі, партрэтамі знакамітых людзей, помнікі архітэктуры Беларусі.
Жытневае поле, лясы і азеры
Крынічка ў лесе і ў небе жаўрук
Прыслухайся толькі, усе тут гаворыць
Люблю цябе Белая, Белая Русь!
Слайд 5
Аб чым вы думаеце, калі чуеце пра Беларусь?
Якога колеру Беларусь?
Які голас у Беларусі?
Які пах у Беларусі?
Слайд 6
Мяжуе з Польшчай, Украінай,
Расіяй, Латвіяй, Літвой.
Твой родны край, твая Айчына —
Жыццё
тваё і гонар твой.
І ты яе запомні імя,
Як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая радзіма
Названа светла —
Бе-ла-русь. Ю.Свірка
Слайд 7
Гульня “Так ці не?”( работа з картай, тлумачэнне
паняццяў)
Так ці не, што :
Беларусь знаходзіцца ў Еўропе
Беларусь мяжуе з Кітаем, Індыяй, Амерыкай
Назва Беларусь паходзіць ад белага хлебу
Сталіца Беларусі –горад Магілеў
На Беларусі 8 абласцей
Вобласць, дзе мы пражываем- гэта Магілеўская
Кіраўніком краіны з’яўляецца кароль
Сімвалы Беларусі- герб, сцяг, гімн
На Беларусі пражываюць людзі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў
Самый старажытны горад - Брэст
Беларускім першадрукаром называюць Янку Купалу
Святой заступніцай зямлі беларускай называюць Рагнеду
На Беларусі не было вайны
На Беларусі шмат помнікаў і мемарыялаў, якія ушаноўваюць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Слайд 8Што такое Бацькаўшчына,
Знаеш?
Гэта рэчка, сцежка лясная,
Гэта ў лузе залатая пчолка,
А ў вачах тваіх — вясёлка.
Бацькаўшчына — гэта дом твой,
Школа;
Гэта песні, што звіняць наўкола,
Гэта сам ты,
Гэта тата твой і мама.
І сябры твае таксама.
П. Панчанка
Есць такое паняцце- малая радзіма. Як вы гэта разумееце?
Што такое Бацькаўшчына,
Знаеш?
Гэта рэчка, сцежка лясная,
Гэта ў лузе залатая пчолка,
А ў вачах тваіх — вясёлка.
Бацькаўшчына — гэта дом твой,
Школа;
Гэта песні, што звіняць наўкола,
Гэта сам ты,
Гэта тата твой і мама.
І сябры твае таксама.
П. Панчанка
Слайд 9
Гульня “Што? Дзе? Калі?”
на імправізаваным полі у выглядзе рамонка –
картачкі з пытаннямі па гісторыі Бабруйска
Калі “нарадзіўся” Бабруйск?
Адкуль у нашага горада такая назва?
Як называецца рэчка, на якой стаіць наш горад? Адкуль такая назва?
Які помнік прыроды знаходзіцца у нашым мікрараёне?
Колькі школ у горадзе? А у нашым мікрараёне?
Якія помнікі , прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне у нашым горадзе ты ведаеш?
Слайд 10
Як выглядае герб Бабруйска?
Якіх ты ведаешь людзей, якімі ганарыцца Бабруйск?
Якія вуліцы
нашага мікрараёна носяць назвы, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной?
Якія прадпрыемствы горада самыя вялікія?
Слайд 11
Закончыце прыказку:
— Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай … .
(крыніцы)
— Для ўсякай птушкі сваё гняздо … . (міла)
— Родная зямелька як зморанаму … . (пасцелька)
— У сваім краі, як у … . (раі)
— Далёкая старонка без ветру … . (сушыць)
— На чужыне і камар … . (загіне)
— Кожнаму свой куток … . (мілы)
— Усюды добра, а дома … . (лепей)
— Кожная сасна свайму бору песню … . (пяе)
— Жыць — Радзіме … . (служыць)
Слайд 12
Хто такі грамадзянін?
Што гэта азначае: быць грамадзянінам?
Ці лічыце вы
сябе грамадзянамі нашай краіны, чаму?
Слайд 13
Г- горячо любит свою Родину
Р - радуется ее успехам
А -
активно стремится сохранить
чистоту окружающей среды
Ж -желает сохранить мир
Д - дорожит именем «белорус»
А - адаптируется в обществе,
принимает его законы
Н - нуждается в поддержке и защите
государства
И - использует свои знания и умения
на пользу стране
Н - находит пути выразить свою
гражданскую позицию
Слайд 14
Ці бывюць дрэнныя і добрыя грамадзяне?
Хто з’яўляецца добрым грамадзянінам?
Слайд 15
Хто з’яўляецца добрым грамадзянінам?
Той, хто выконвае рашэнні бацькоў, правы і
законы.
Гарацый
Слайд 16
Добрый грамадзянін- гэта чалавек надзейны. Паважаны, адказны, справядлівы, клапатлівы.
А якія вы
грамадзяне? Якая ад вас карысць?
Слайд 17
У сям’і: что вы робіце каб было лягчэй вашым родным?
У двары:
чым дапамагаеце?
У класе? Як вучыцеся? Як паводзіце сябе, Якія вы сябры?
У школе? Ці удзельнічаеце ў спаборніцтвах, алімпіядах?
У горадзе? Ці вывучаеце гісторыю свайго горада?
Слайд 18
Грамадзянін - чалавек, які
Любіць
Перажывае
Дзейнічае
Патрабуе
Ведае
Можа
Жадае
Слайд 19
Кожны грамадзянін мае права
___________________________
__________________________
Кожны грамадзянін абавязаны
____________________________
____________________________
Слайд 20
Гульня “Васілек”
А зараз мы паспрабуем з вамі стварыць агульны партрэт нашай
Беларусі.
Адным з сівалаў Беларусі з’яўляецца васілек- валошка. На яго пялестках напісаны сказы. Падоўжыце іх:
Слайд 21
Я люблю сваю краіну за тое, што…
Мне падабаецца жыць у Беларусі
таму, што…
Слайд 22
Калі б я мог, то зрабіў бы для Беларусі….
У Беларусі есць
любімыя мае мясціны – гэта…
Наша краіна была б яшчэ прыгажэй калі б…
Ямаю, што ўсім , хто прыязжае ў Беларусь яна падабаецца тым , што…
Слайд 23
На Беларусі жывуць….. людзі
Калі б я быў мастаком і маляваў Беларусь,
я б выбраў …. Фарбы, таму што….
Нашай краіне патрэбны…. Людзі
Слайд 24
Калі б я мог, то зрабіў бы для Беларусі….
У Беларусі есць
любімыя мае мясціны – гэта…
Наша краіна была б яшчэ прыгажэй калі б…
Ямаю, што ўсім , хто прыязжае ў Беларусь яна падабаецца тым , што…
Слайд 25
Гучыць песня “ Родіна мая”
На вялікім лісце ватмана, дзе напісана
“Беларусь- гэта МЫ!” дзеці пішуць, малююць свае пажаданні кожнаму з нас, краіне.
Слайд 26
Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты — мой, я — твой: ад
роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы — як чароўны лек.
За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,
За шчасце звацца іменем тваім –
Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты — мой, я — твой: усюды і ва ўсім!
Ніл Гілевіч