Слова жыцця презентация

Содержание

"Давайце, і будзе вам дадзена: мераю добраю, утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю адсыплюць вам ва ўлоньне вашае". (Лк 6,38)

Слайд 1
Май 2013

Слова Жыцця


Слайд 2
"Давайце, і будзе вам дадзена: мераю добраю, утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю

адсыплюць вам ва ўлоньне вашае".


(Лк 6,38)


Слайд 3
Ці здаралася так, каб ты атрымаў ад некага падарунак і адчуў

патрэбу адказаць узаемнасцю?

Слайд 4
I не дзеля таго, каб адплаціць доўг, але каб выказаць сапраўдную

падзяку і любоў? Напэўна, так бывала.

Слайд 5Калі здаралася з табою такое, то можаш сабе ўявіць, як гэта

ёсць у Бога; у Бога, які ёсць Любоўю.

Слайд 6Ён заўсёды адказвае ўзаемнасцю на кожны падарунак, які мы даем нашым

блiжнiм у Яго Імя. Сапраўдныя хрысціяне перажываюць гэта вельмі часта. І кожны раз гэта нечакана.

Слайд 7Бо Бог невычарпальны ў сваіх ідэях. Можна было б ўзгадаць тут

сотні тысяч прыкладаў, можна было б напісаць цэлую кнігу пра гэта.

Слайд 8I адразу выявiлася б тое, наколькі праўдзiвыя гэтыя словы: «мераю добраю,

утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю адсыплюць вам ва ўлоньне вашае", якiя апiсваюць багацце, з якiм Бог ўзнагароджвае, Ягоную шчодрасць.

Слайд 9"Надыходзiла ноч, калі ў сціплай кватэры ў Рыме некалькi дзяўчат, якія

хацелі жыць паводле Евангелля, рыхтавалiся да сну.

Слайд 10Раптам у дзверы пазванiлі. Хто б гэта мог прыйсцi ў такi

час? У дзвярах стаяў чалавек, на твары якога быў выраз вялікага непакою і нават роспачы: на наступны дзень яго разам з ягонай сям'ёй павінны высялiць з кватэры за няўплату арэнды.

Слайд 11Без ваганняў аддалi ўсё яму.

Дзяўчаты пераглянуліся і, не кажучы ні

слова, палезлi ў скрыню, дзе захоўвалi рэшту ад сваiх зарплатаў ды грошы, адкладзеныя, каб аплаціць рахункі за газ, тэлефон і святло.

Слайд 12У тую ноч заснулi шчаслівыя. Але хтосьці памятаў пра іх.


Слайд 13‘Зараз жа еду да вас у таксі', азваўся голас таго

самага чалавека. Здзіўленыя, яны чакалi.

Яшчэ да світання зазваніў тэлефон:




Слайд 14Твар госця казаў, што нешта змянілася: 'Учора ўвечары, як толькi я вярнуўся

дадому, я атрымаў cпадчыну, якой ніколі не чакаў. Сэрца сказала мне, што я павінен падзяліцца з вамі’. Падараваная iм сума была ўдвая большая за тую, якую яму так шчодра ахвяравалi.”

Слайд 15

"Давайце, і будзе вам дадзена: мераю добраю, утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю

адсыплюць вам ва ўлоньне вашае".

Слайд 16Паспрабуй. Але не дзеля таго, каб пабачыць эфект, а толькi таму,

што любiш Бога.

Ці перажываў i ты калі-небудзь падобны досвед? Калі не, то памятай, што дар, ахвяраваны таму, хто просiць, павінен аддавацца бескарысліва, без разліку на адплату.


Слайд 17Калі мы пажадаем, мы знойдзем у сябе невычэрпныя скарбы: наш вольны

час, сэрца, ўсмешку, спагаду, нашу культуру, супакой, наша слова, якое можа пераканаць каго-небудзь заможнага падзяліцца з тым, хто нiчога не мае…

Кажаш: “Не маю нічога." Няпраўда.


Слайд 18Азірніся вакол: успомні таго хворага ў бальніцы, адзінокую ўдаву, сябра, які

адыйшоў ад цябе прыгнечаны, таго маладога, заўсёды сумнага беспрацоўнага, брата, які патрабаваў дапамогi, свайго сябра ў турме, таго нясмелага вучня? У іх чакае цябе Хрыстос.

Кажаш: “Але я не ведаю, каму даць."


Слайд 19Прымі хрысціянскую паставу, якой прасякнута ўсё Евангелле, і якая не дазваляе

замыкацца ў сабе і ў празмерных клопатах.

Слайд 20Адкінь самаўпэўненасць, заснаваную на зямных выгодах, і абапрыся на Бога. Так

спраўдзiцца твая вера ў Яго, якая хутка будзе пацверджана падарункам, якi вернецца да цябе.

Слайд 21Няма сумнiваў, што Бог дзейнічае такім чынам не дзеля таго, каб

зрабіць багатым Сябе або ўзбагацiць нас. Ён робіць гэта, каб многія іншыя ўбачылі гэтыя маленькія цуды, справакаваныя нашым падарункам, і зрабілi тое ж самае.

Слайд 22Ён робіць гэта, каб мы, маючы больш, маглi больш аддаць, каб

мы - як сапраўдныя адміністратары дабротаў, якія належаць Богу – дазволiлi iм цыркуляваць у асяроддзi людзей, якiя нас акружаюць, аж да таго, каб казалi пра нас гэтак жа, як некалi было сказана пра першую суполку ў Ерусаліме, "ня было сярод іх анікога ў нястачы".

Слайд 23Хіба не адчуваеш, што жывучы такім чынам, ты будзеш удзельнiчаць у

сацыяльным абнаўленнi, якога чакае свет?

Слайд 24“Давайце, і будзе вам дадзена". Зразумела, Езус перад усiм кажа тут

пра ўзнагароду, якую мы атрымаем на нябёсах, але тое, што сустрэне нас тут, на зямлі, з'яўляецца запаветам і гарантыяй гэтай ўзнагароды.

Слайд 25Testo di Chiara Lubich, scritta ad ottobre 1998
Grafica Anna LolloGrafica Anna

Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia)
* * * Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi, e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo tramite stampa, radio, TV e via internet. Per informazioni www.focolare.org
Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su www.santuariosancalogero.org


“Давайце, і будзе вам дадзена: мераю добраю, утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю адсыплюць вам ва ўлоньне вашае“.


Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика