Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь презентация

А калісь было ўсяго надзіва! Як збяднеў у нас зялёны свет. Дзе знайсці сармацкае кадзіла, Сон-траву, і меч-траву, і познацвет.   Вінаваты ў

Слайд 1
Пімен Панчанка

Сармацкае кадзіла

Адспявалі трубы залатыя,
Лета захлынулася ў

расе.
Кветкі ў лесе ёсць,
Але не тыя:
Да Чырвонай кнігі збеглі ўсе.


Дзе ты, кураслеп лясны?
Дзе ворлік?
Дзе мядзведжая цыбуля - чарамша?
Ходзіш, ходзіш —
I пяршыць у горле...
Плач, асірацелая душа.


Слайд 2

А калісь было ўсяго надзіва!
Як збяднеў у

нас зялёны свет.
Дзе знайсці сармацкае кадзіла,
Сон-траву, і меч-траву, і познацвет.
 

Вінаваты ў гэтым не сарматы,
Вінаваты ўсе мы — ты і я:
Каб адчуць сцюдзёны водар мяты,
За сто вёрст ляціць мая сям’я.


Душна ад жалезнага прагрэсу:
Дружна падразаем жылы лесу,
Траў і кветак топчам карані,
Ад зялёнай адракаемся радні.




Слайд 3Што ты плачаш па траве і кветках?
Адрадзілі ж мы зуброў, баброў...
Ну,

а чорны бусел? Вельмі рэдкі,
А заўсёды быў з людскіх сяброў.
 
Многа ліха — ды усюды ціха.
А зямля дакуль будзе цярпець?
А нашчадкам нашым
Чым жа дыхаць? —
Мы ўжо задыхаемся цяпер.

Слайд 4
Трэба нам і захады і меры,
Каб між

светлых беларускіх рос
Зноў расцвіў чаравічок венерын
I званочак сіні ў лесе рос.

Падрыхтаваў Бярговін Яўгеній


Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика