Слайд 1Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю
Слайд 2Мэта дысцыпліны
фарміраванне ў студэнтаў базавых тэарэтычных ведаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці
і практычных навыкаў працы з аб'ектамі інтэлектуальнай уласнасці, якія ў далейшым будуць садзейнічаць дакладнаму і рацыянальнаму распараджэнню інтэлектуальнай уласнасцю юрыдычных і фізічных асоб
Слайд 3Задачы дысцыпліны
Вывучыць асновы міжнароднага права і нацыянальнага заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай
уласнасці
Вывучыць парадак афармлення правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі і за мяжой
Даць характарыстыку асноўных відаў патэнтнай інфармацыі і методыкі правядзення патэнтных даследаванняў
Вывучыць віды адказнасці за парушэнне правоў праваўладальнікаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і спосабы абароны гэтых правоў
Вызначыць спосабы ўвядзення аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў грамадзянскі абарот
Вывучыць асновы эканомікі інтэлектуальнай уласнасці
Вызначыць асноўныя сістэмы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю
Слайд 4Літаратура
Асноўная:
Дыжова А.А. Основы управления интеллектуальной собственностью: конспект лекций для студентов всех
специальностей. – Могилев: УО «МГУП», 2007. – 128 с.
Кудашов В.И. Интеллектуальная собственность: охрана и реализация прав, управление: учеб. пособие. – Минск: БНТУ, 2004. – 322 с.
Кудашов В.И. Методическое пособие по вопросам введения в гражданский оборот результатов интеллектуальной деятельности / В.И. Кудашов, Т.И. Турлюк – Минск: РУП «РУПИС», 2004. – 111 с.
Руденков В.М. Международное патентно-лицензионное дело: Курс лекций. – Минск: БГУ, 2004. – 147 с.
Якимахо А.П. Управление объектами интеллектуальной собственности в Республике Беларусь. – Минск: Амалфея, 2005. – 472 с.
Слайд 5Інтэлектуальная ўласнасць
у аб'ектыўным сэнсе – гэта сукупнасць нормаў, якімі рэгулююцца адносіны,
звязаныя з стварэннем і выкарыстаннем шэрагу вынікаў інтэлектуальнай творчай дзейнасці і сродкаў індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту.
у суб'ектыўным сэнсе – гэта сукупнасць правамоцтваў як асабістага, так і маёмаснага характару, якія належаць аўтарам творчых дасягненняў, патэнтаўладальнікам або асобам, якія ажыццяўляюць рэгістрацыю сродкаў індывідуалізацыі, іх нашчадкам і іншым правапераемнікам.
Інтэлектуальная ўласнасць разглядаецца як аб'ектыўна выражаны вынік інтэлектуальнай дзейнасці, як матэрыяльны (менавіта - матэрыяльны) носьбіт такога выніку.
Слайд 6Аб'екты інтэлектуальнай уласнасці
Аб'екты аўтарскага права (творы навукі, літаратуры і мастацтва, базы
дадзеных, праграмы для ЭВМ).
Аб'екты сумежных правоў (выкананне, фанаграмы, тэлевізійныя і радыёперадачы).
Аб'екты патэнтнага права (вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры).
Сродкі індывідуалізацыі (гандлёвыя знакі і знакі абслугоўвання, фірменныя найменні, назвы месцаў паходжання тавараў або геаграфічныя ўказанні).
Нетрадыцыйныя аб'екты (адносна навізны закана-даўчага афармлення – селекцыйныя дасягненні, та-палогіі інтэгральных мікрасхем, адкрыцці, рацыяна-лізатарскія прапановы).
Сустракаюцца спробы ранжыраваць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці на "больш" і "менш" значныя, у прыватнасці, па іх удзелу ў гаспадарчым абароце. Між тым, аб'екты аўтарскага права гуляюць у эканамічным жыцці грамадства не менш важную ролю, чым аб'екты патэнтнага права, якія традыцыйна разумеюцца як асноўныя элементы інстытута прамысловай уласнасці (у ЗША найбольшы прыбытак з усіх відаў інтэлектуальнай уласнасці прыносіць гандаль "аўтарскімі правамі", а не патэнтамі або таварнымі знакамі).
Слайд 7Функцыі інтэлектуальнай уласнасці
Інавацыйная – аб'екты інтэлектуальнай уласнасці з'яўляюцца цэнтральным звяном любой
інавацыі, выкарыстоўваюцца ў працэсе распрацоўкі і рэалізацыі інавацыйных праектаў.
Таварная – якасць тавараў і паслуг, у аснове якіх ляжаць аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, вызначаецца навізной і інтэлектуальнай дасканаласцю гэтых аб'ектаў (канкурэнтаздольнасцю).
Тэхналагічная – забеспячэнне тэхналагічнай перавагі над канкурэнтамі (унікальная тэхналогія як прадукт інтэлектуальнай уласнасці забяспечвае высокую якасць тавараў і паслуг).
Прававая – безумоўнае забеспячэнне прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ад неправамернага выкарыстоўвання.
Эканамічная – рэалізуецца ў працэсе кіравання інтэлектуальным капіталам з мэтай атрымання прыбытку і нарошчвання велічыні гэтага капіталу.
Рэкламная – сродкі індывідуалізацыі дазваляюць прадаўцу прасунуць свой тавар на рынак, зрабіць яго вядомым і жаданым для пакупніка; забяспечваецца арыентацыя ў моры тавараў (брэндзінг).
Ідэалагічная – фарміраванне новай карпаратыўнай культуры (прызнанне права ўласнасці, павага да прыватнай уласнасці і г.д. ).
Слайд 8Характарыстыка аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў беларускім заканадаўстве
У Грамадзянскім Кодэксу Рэспублікі Беларусь
выкарыстоўваюцца два тэрміны – «інтэлектуальная ўласнасць» і «выключныя правы».
Паняцце «інтэлектуальная ўласнасць» варта разглядаць як умоўны тэрмін, які абазначае сукупнасць асабістых немаёмасных і выключных (маёмасных) правоў.
У заканадаўстве Рэспублікі Беларусь паняцце «інтэлектуальная ўласнасць» вызначаецца праз пералік нематэрыяльных аб'ектаў, у дачыненні да якіх прызнаецца выключнае (маёмаснае) права.
Слайд 9Арт. 980 ГК, аб'екты інтэлектуальнай уласнасці:
Вынікі інтэлектуальнай дзейнасці:
творы навукі,
літаратуры і мастацтва;
выкананне, фанаграмы і перадачы ўстаноў вяшчання;
вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры;
селекцыйныя дасягненні;
тапалогіі інтэгральных мікрасхем;
нераскрытая інфармацыя, у тым ліку сакрэты вытворчасці (ноу-хау).
Сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ або паслуг:
фірменныя найменні (назвы);
таварныя знакі (знакі абслугоўвання);
Найменні (назвы) месцаў паходжання тавараў.
Іншыя вынікі інтэлектуальнай дзейнасці і сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ або паслуг у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам; абарона ад недобрасумленнай канкурэнцыі.
Слайд 10Аўтарам вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці належаць у дачыненні да гэтых вынікаў асабістыя
немаёмасныя і маёмасныя правы.
Асабістыя немаёмасныя правы належаць аўтару незалежна ад яго маёмасных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці да іншай асобы.
Вытворцам фанаграм і ўстановам вяшчання належаць ў дачыненні да гэтых аб'ектаў толькі маёмасныя правы.
Уладальнікам правоў на сродкі індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў, работ і паслуг належаць у дачыненні да гэтых сродкаў маёмасныя правы.
Слайд 11Аўтарскае права і сумежныя правы
Слайд 12План лекцыі
Паняцце аўтарскага права і сумежных правоў. Задачы і прынцыпы.
Крыніцы
аўтарскага права і сумежных правоў у Рэспубліцы Беларусь.
Аб'екты аўтарскага права.
Суб'екты аўтарскага права.
Суб'ектыўныя аўтарскія правы на творы навукі, літаратуры і мастацтва.
Слайд 13Паняцце аўтарскага права і сумежных правоў
Аўтарскае права і сумежныя правы ў
сукупнасці ўяўляюць сабой самастойны інстытут грамадзянскага права, нормамі якога рэгулююцца адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі са стварэннем і выкарыстаннем твораў навукі, літаратуры і мастацтва, а таксама выкананняў, фанаграм, перадач устаноў эфірнага і кабельнага вяшчання.
Усе аб’екты гэтага інстытута ўяўляюць сабой нематэрыяльныя вынікі інтэлектуальнай працы і ў залежнасці ад характару апошняга дзеляцца на дзве вялікія групы:
аб’екты непасрэдна аўтарскага права (творы);
аб’екты сумежных правоў (вынікі працы артыстаў-выканаўцаў, вытворцаў фанаграм і арганізацый вяшчання)
Слайд 14Сучаснае аўтарскае права замацоўвае за аўтарам:
1. Асабістыя немаёмасныя правы ("маральныя правы"),
якія ў аўтара адабраць нельга:
права аўтарства – права прызнавацца ў якасці аўтара;
права на імя – права выкарыстоўваць або дазваляць выкарыстанне творы пад сапраўдным імем аўтара, псеўданімам або ананімна;
права на абнародаванне – права даць публіцы магчымасць даведацца пра існаванне твора;
права на адкліканне (спыненне існавання);
права на абарону рэпутацыі аўтара;
іншыя асабістыя немаёмасныя правы (права доступу і інш.).
Слайд 152. Комплекс маёмасных правоў (кантроль за выкарыстоўваннем твора, які дае магчымасць
даводзіць твор да ўсіх і пры гэтым атрымліваць ўзнагароджанне)
Маёмасныя правы даюць аўтару права дазваляць (атрымліваючы за гэта ўзнагароджанне) або не дазваляць ў дачыненні да яго твораў:
перадачу ў газетах, часопісах, кнігах, на пласцінках, на кампакт-дысках, на відэакасетах, на прамысловых вырабах;
распаўсюджванне асобнікаў твораў шляхам продажу, бязвыплатнай перадачы, пракат твораў, іх імпарт;
публічны паказ (на выставах, у вітрынах), публічнае выкананне (у тэатрах, канцэртных залах);
перадачу ў эфір (паказ па тэлебачанні, перадача па радыё);
паведамленне для ўсеагульнага інфармавання па кабелю (паведамленне па правадным радыё, па кабельным тэлебачанні, выкарыстанне ў Інтэрнэце);
пераклад або перапрацоўку твора (аранжыроўку музыкі, стварэнне сцэнарыя, выкарыстанне фатаграфіі пры стварэнні калажаў і г.д.).
Слайд 16Свае маёмасныя правы аўтар можа выкарыстоўваць не толькі для атрымання прыбытку,
але і для забароны неадпаведнага яго намерам і поглядаў выкарыстання свайго твора.
Кубінскі фатограф Альберта Корда, які зрабіў у 1960 г. знакаміты фотаздымак Чэ Гевары і заўсёды дазваляў выкарыстоўваць яго бясплатна, менавіта на падставе сваіх аўтарскіх правоў выйграў пазоў у вытворцаў гарэлкі Smirnoff і забараніў выкарыстоўваць фотапартрэт для рэкламы алкаголю.
Для твораў, створаных "у службовым парадку", устаноўлены асаблівы прававы рэжым: маёмасныя правы на іх па агульнаму правілу прызнаюцца прыналежнымі працадаўцу, але асабістыя немаёмасныя правы ўсё роўна ў поўным аб'ёме застаюцца за аўтарам.
Творы навукі, літаратуры і мастацтва – заўсёды вынік творчай дзейнасці аўтара, у выніку якога ствараецца новы аб'ект.
Слайд 17Дзякуючы дзейнасці суб’ектаў сумежных правоў творы, прызначаныя для публічнага выканання, становяцца
даступнымі шырокаму колу асоб, аднак самі артысты-выканаўцы, вытворцы фанаграм і арганізацыі вяшчання новых твораў не ствараюць.
Працу выканаўцаў можна характарызаваць як творчую, дзейнасць вытворцаў фанаграм, арганізацый эфірнага і кабельнага вяшчання з’яўляецца арганізацыйна-тэхнічнай.
Сумежныя правы ўключаюць у сябе некаторыя асабістыя немаёмасныя правы, выключнае права на выкарыстанне аб'екта сумежных правоў, а таксама права на ўзнагароджанне.
Асновай для аб’яднання аўтарскіх і сумежных правоў у адзін інстытут з’яўляецца супадзеннем ўзаемных інтарэсаў суб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў. Яны зацікаўлены ў стварэнні якасных твораў і іх прафесійным прадстаўленні публіцы.
Слайд 18Крыніцы аўтарскага права і сумежных правоў у Рэспубліцы Беларусь.
Сфера дзеяння аўтарскага
права вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на аснове двух крытэрыяў – месца першага апублікавання твора і грамадзянства аўтара.
Для прадастаўлення твору аховы дастаткова наяўнасць аднаго з названых крытэрыяў.
Слайд 19Крыніцамі аўтарскага права і сумежных правоў з’яўляюцца:
Гражданский кодекс Республики Беларусь (гл.
61)
Закон Республики Беларусь «Об авторском праве и смежных правах»
Постановления Правительства Республики Беларусь, которыми установлены минимальные ставки авторского вознаграждения за использования определенных видов произведений
Закон Республики Беларусь «О патентах на изобретения, полезные модели, промышленные образцы»
Закон «О товарных знаках и знаках обслуживания»
Закон Республики Беларусь «О патентах на сорта растений»
Закон «О правовой охране топологий интегральных микросхем»
Закон Республики Беларусь «О географических указаниях»
Таможенный кодекс Республики Беларусь (в 2001 году был принят Закон Республики Беларусь «О внесении дополнений в Таможенный кодекс Республики Беларусь, дополнивший Кодекс главой 28-1 «Особенности таможенного контроля в отношении товаров, содержащих объекты интеллектуальной собственности»).
Слайд 20Законы Республики Беларусь, регулирующие в целом общественные отношения, отличные от авторских,
не содержащие отдельные правила об использовании некоторых объектов авторского права с учетом их специфики:
«Об основах архитектурной и градостроительной деятельности», в котором определены объекты, которые в соответствии с Законом являются произведениями архитектуры и градостроительства (ст. 12);
«О печати и других средствах массовой информации», которым определен порядок распространения продукции средств массовой информации (ст. 25) и правила использования в средствах массовой информации авторских произведений и писем (ст. 35)
«О научной деятельности»; «О научно-технической информации»;
«О рекламе», в котором реклама полностью или частично отнесена к объектам авторского или смежных прав (ст. 3);
«О геодезической и картографической деятельности», в котором определено авторское право на геодезическую и картографическую продукцию (ст. 15)
Международные конвенции, договоры и соглашения, к которым присоединилась Республика Беларусь:
Бернская конвенция об охране литературных и художественных произведений 1886 г., постоянным членом которой Республика Беларусь является с 12 декабря 1997 г.
Всемирная конвенция об авторском праве (в редакции 1952 г.) о правопреемстве в отношении которой объявлено в постановлении Совета Министров Республики Беларусь от 7 июня 1993 г. № 370
Договор Всемирной организации интеллектуальной собственности по авторскому праву и Договор Всемирной организации интеллектуальной собственности по исполнениям и фонограммам, Оба договора ратифицированы Законами Республики Беларусь от 10 июня 1998 г.
Международная конвенция об охране прав исполнителей, изготовителей фонограмм и вещательных организаций (Римская конвенция, 1961г.), вступившая в силу на территории Республики Беларусь в 2003 г.
Слайд 21Аб’екты аўтарскага права
Аб’ектам аўтарскага права з’яўляецца твор навукі, літаратуры і мастацтва.
Твор – гэта сукупнасць ідэй, думак, вобразаў, якія ў выніку творчай дзейнасці аўтара атрымалі свой выраз у даступнай для ўспрымання чалавечымі пачуццямі канкрэтнай форме, якая дапускае магчымасць выяўлення.
Слайд 22Абавязковымі прыкметамі твора з’яўляюцца:
1. Твор – прадукт духоўнай творчасці, духоўнай
дзейнасці чалавека, якая выключае магчымасць працы без удзелу псіхічных сіл. Гэта – нематэрыяльны аб’ект.
2. Твор вынік творчай дзейнасці аўтара. Ахоўваюцца аўтарскім правам вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, якія адрозніваюцца арыгінальнасцю формы ў якой гэты вынік выяўлены.
3. Аб’ектыўная форма яго існавання. Самі ідэі, паняцці, факты не падлягаюць забароне і могуць свабодна існаваць у грамадстве.
Слайд 23Аўтарскае права распаўсюджваецца на творы, выяўленыя ў якой-небудзь аб’ектыўнай форме: пісьмовай,
вуснай, гука- ці відэазапісу, малюнкі, аб’ёмна-прасторавай, электроннай і інш.
У заканадаўстве падкрэсліваецца, што прызначэнне і вартасць твора не маюць значэння для прадастаўлення аховы па аўтарскім праву. Аўтарскае права распаўсюджваецца на творы як апублікаваныя, так і не апублікаваныя, але выяўленыя ў любой аб’ектыўнай форме.
Слайд 24Для ўзнікнення або ажыццяўлення аўтарскага права не патрабуецца рэгістрацыя твора, спецыяльнага
афармлення або захавання якіх-небудзь фармальнасцяў
Разам з тым у выпадку ўзнікнення спрэчкі аб аўтарстве аўтар твора павінен мець доказы таго, што менавіта ён з’яўляецца стваральнікам дадзенага аб’екта аўтарскага права. Такім доказам можа з’яўляцца, напрыклад, дакумент аб рэгістрацыі твора ў Камітэце па аўтарскіх і сумежных правах пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь або ў натарыуса.
Слайд 25Аўтарскае права на твор і права ўласнасці на матэрыяльны аб’ект, у
якім выяўлены твор, не звязаныя адзін з адным.
Права ўласнасці на матэрыяльны носьбіт, у якім выяўлены арыгінал твора, як правіла, належыць аўтару, які затым можа прадаць яго ці падарыць каму-небудзь.
Пры гэтым такое распараджэнне матэрыяльным аб’ектам не прадугледжвае перадачы якіх-небудзь аўтарскіх правоў на гэты твор.
Слайд 26У пералік ахоўных аўтарскім правам аб’ектаў уваходзяць:
Літаратурныя творы (кнігі, брашуры,
артыкулы, лекцыі, прамовы, выступы, пропаведзі, лісты, дзённікі і iншыя дакументы). Гэта мастацкія, навуковыя, вучэбныя, публіцыстычныя творы, выяўленыя ў пісьмовай, вуснай або электроннай форме.
Драматычныя і музычна-драматычныя творы, творы харэаграфіі і пантамімы і іншыя сцэнарныя творы. Гэтыя творы аб’ядноўвае тое, што ўсе яны прызначаны для выканання на сцэне.
Музычныя творы з тэкстам і без тэксту. У гэтых творах мастацкія вобразы выяўляюцца з дапамогай гукаў, якія звязаныя паміж сабой па законах мелодыі, рытму і гармоніі.
Слайд 27Аўдыёвізуальныя творы (кіно, тэле-, відэафільмы; дыяфільмы і іншыя кіна- і тэлеперадачы)
– серыя звязаных паміж сабой малюнкаў, якія ствараюць ўражанне руху і прызначаныя для візуальнага і слыхавога ўспрымання.
Творы скульптуры, жывапісу, графікі, літаграфіі і іншыя творы выяўленчага мастацтва.
Творы прыкладнога мастацтва. Гэтыя аб’екты маюць адметныя прыкметы – утылітарнасць і мастацкасць выканання.
Такімі творамі з’яўляюцца ювелірныя і галантарэйныя вырабы, іншыя вырабы з металу, фарфору, скуры, косці, пластмасы і інш. Творы прыкладнога мастацтва як аб’екты аўтарскага права варта адрозніваць ад прамысловых узораў, ахоўваемых правам прамысловай уласнасці.
Творы архітэктуры, горадабудаўніцтва і садова-паркавага мастацтва.
Фатаграфічныя творы і творы, атрыманыя спосабамі, аналагічнымі фатаграфіі.
Слайд 28Карты, планы, эскізы, ілюстрацыі і пластычныя творы, якія адносяцца да геаграфіі,
тапаграфіі і іншых навук.
Кампутарныя праграмы – спарадкаваная сукупнасць каманд і дадзеных для атрымання пэўнага выніку з дапамогай кампутара, запісаная на матэрыяльным носьбіце, а таксама спадарожная электронная дакументацыя.
Згодна з Дамовай САІУ па аўтарскім праве, кампутарныя праграмы ахоўваюцца як літаратурныя творы.
Іншыя творы. Пералік аб'ектаў аўтарскага права з'яўляецца адкрытым і дапускае змены і ў будучыні.
Любы выказаны ў якой-небудзь аб’ектыўнай форме твор навукі, літаратуры і мастацтва, які з’яўляецца вынікам інтэлектуальнай творчай дзейнасці, ахоўваецца сродкамі аўтарскага права, нават калі ён не адносіцца ні да аднаго з пералічаных у арт. 993 ГК відаў твораў.
Слайд 29Згодна з прынцыпу свабоды творчасці не лічыцца парушэннем аўтарскага права выкарыстанне
існуючага твора для стварэння новага. У адрозненні ад самастойных твораў створаныя на іх аснове новыя называюць вытворнымі (залежнымі): пераклады, апрацоўкі, анатацыі, рэфераты, рэзюмэ, агляды, інсцэніроўкі, музычныя аранжыроўкі, іншыя перапрацоўкі твораў навукі, літаратуры і мастацтва (асоба, якая ажыццяўляе перапрацоўку арыгінальнага твора, абавязана выконваць правы яго аўтара).
Састаўныя творы ствараюцца шляхам злучэння ў адзінае цэлае ўжо існуючых твораў: анталогіі, энцыклапедыі, энцыклапедычныя слоўнікі, перыядычныя зборнікі навуковых прац, газеты, часопісы і іншыя перыядычныя выданні, базы дадзеных.
Слайд 30Улічваючы асаблівасці дзейнасці артыстаў-выканаўцаў, вытворцаў фанаграм і арганізацый вяшчання, вынікі іх
працы ў Рэспубліцы Беларусь ахоўваюцца сродкамі спецыяльнага інстытута сумежных правоў.
Пад выкананнем разумеюць прадстаўленне твора, фанаграмы пасродкам гульні, дэкламацыі, спеваў, танца ў жывым выкананні або з дапамогай якіх-небудзь тэхнічных сродкаў.
Фанаграма вызначаецца як любы выключна гукавы запіс выкананняў ці іншых гукаў альбо адлюстраванне гукаў.
Перадачай арганізацыі эфірнага або кабельнага вяшчання з’яўляецца перадача, створаная як самой арганізацыяй эфірнага або кабельнага вяшчання, так і па яе замове і за кошт яе сродкаў іншай арганізацыяй.
Слайд 31Не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскага права:
Афіцыйныя дакументы (законы; судовыя рашэнні; іншыя
тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару)
Дзяржаўныя сімвалы і знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі)
Творы народнай творчасці, аўтары якіх невядомыя.
Аўтарскае права не распаўсюджваецца на ідэі, спосабы, працэсы, сістэмы, метады функцыянавання, канцэпцыі, прынцыпы, адкрыцці альбо проста інфармацыю.
Спосабы ахоўваюцца нормамі патэнтнага права; іншыя – сродкамі прававога інстытута «ноу-хау». Не ахоўваюцца аўтарскім правам факты, якія маюць інфармацыйны характар.
Слайд 32Суб’екты аўтарскага права
Суб’ектамі аўтарскага права з'яўляюцца ўладальнікі суб’ектыўных аўтарскіх правоў і
носьбіты суб’ектыўных абавязкаў ў праваадносiнах, звязаных са стварэннем і выкарыстоўваннем твораў навукі, літаратуры і мастацтва:
аўтары (грамадзяне Беларусі і замежнікі), іх спадчыннікі і іншыя спадкаемцы (правапераемнікі);
Рэспубліка Беларусь.
Не ўсе суб’екты аўтарскага права карыстаюцца аднолькавымі правамі на адзін і той жа твор. Адны суб’екты валодаюць аўтарскім правам на твор у сілу факту яго стварэння, іншыя набываюць пэўныя аўтарскія правамоцтвы ў парадку атрымання ў спадчыну, па аўтарскай дамове або iншых падставах.
У сувязі з гэтым бываюць розныя суб’екты першапачатковага вытворнага аўтарскага права
Слайд 331. Згодна Закона аўтар – фізічная асоба, творчай працай якога створаны
твор. Тэрмін «аўтар» не ўжываецца ні да юрыдычных асоб, ні да спадчыннікаў, ні да іншых правапераемнікаў аўтара. З тэксту закона вынікае, што аўтарам з’яўляецца фізічная асоба, якая стварыла арыгінальны твор, якая склала зборнік ці іншае, які ажыццявіў пераклад, аранжыроўку або іншую перапрацоўку арыгінальнага твора.
Стварэнне твора як юрыдычнага факту, які спараджае пэўныя прававыя наступствы, з’яўляецца фактычным дзеяннем, якое адносіцца да такіх правамерных дзеянняў, што маюць назву – юрыдычныя ўчынкі.
Слайд 34Паколькі фактычныя дзеянні могуць здзяйсняць і недзеяздольныя асобы, і асобы, абмежаваныя
ў праваздольнасці, канкрэтныя аўтарскія правы могуць узнікаць у любой асобы, незалежна ад яго ўзросту і дзеяздольнасці.
Аўтарам або уладальнікам выключнага права на твор з’яўляецца тая асоба, чыё імя або найменне значыцца на творы.
Пры апублікаванні твора ананімна або пад псеўданімам прадстаўніком аўтара лічыцца выдавец, імя або назва якога пазначана на творы і ён мае права абараняць правы аўтара і забяспечваць іх ажыццяўленне. Гэта палажэнне дзейнічае да таго часу, пакуль аўтар не раскрые сваю асобу і не заявіць аб сваім аўтарстве.
Слайд 352. Аўтарскае права можа належаць некалькім асобам – суаўтарам.
Для аб’ектаў
аўтарскага права, створаных калектыўнай працаю, вельмі важна, каб былі дакладна вызначаны ўмовы ўзнікнення суаўтарства, правы і абавязкі суаўтараў і іх спадчыннікаў у адносінах да твора ў цэлым і яго частак, а таксама мера адказнасці кожнага з суаўтараў па абавязкам, якія ўзнікаюць пры выкарыстанні твора (калектыўнага твора).
У юрыдычнай літаратуры вылучаюць два віды суаўтарства:
непадзельнае;
раздзельнае.
Слайд 36Непадзельнае суаўтарства ўзнікае ў дачыненні да твора, які складае адно непарыўнае
цэлае.
Пры такім суаўтарстве вылучыць долю кожнага аўтара ў творы немагчыма, таму ўсе суаўтары карыстаюцца непадзельным аўтарскім правам на ўвесь твор у цэлым і на кожную яго частка.
З стваральнікамі такога твора заключаецца, як правіла, адзін аўтарскі дагавор.
У выпадку парушэння кім-небудзь з суаўтараў абавязацельстваў, связанных са стварэннем твора, увесь аўтарскі калектыў нясе за гэта адказнасць.
Слайд 37Пры раздзельным суаўтарстве адзіны твор складаецца з частак, якія маюць самастойнае
значэнне, прычым вядома, кім з суаўтараў гэтыя часткі створаны.
Кожны з суаўтараў мае права выкарыстоўваць створаную ім частку твора, якая мае самастойнае значэнне, па сваім меркаванні, калі іншае не прадугледжана пагадненнем паміж імі.
Трэба ведаць, што суаўтарства не ствараецца аказаннем арганізацыйнай або тэхнічнай дапамогі аўтару; удзел у стварэнні калектыўнага твора павінен быць добраахвотным, прымушэнне да суаўтарства – крымінальна наказуецца; суаўтарства павінна быць творчым.
Слайд 38Умовай ўзнікнення суаўтарства з’яўляецца складзенае паміж імі пагадненне, якое павінна разглядаць
волевыяўленне аўтараў, накіраванае на сумесную, дакладную працу над творам.
Пагадненнем з суаўтарамі могуць быць вызначаны спосабы выкарыстання твора ў цэлым, межы правоў асобных суаўтараў ў дачыненні да частак, якія маюць самастойнае значэнне, спосаб ўказання імёнаў пры апублікаванні твора, парадак размеркавання ўзнагароджання паміж суаўтарамі і г.д.
Слайд 39У Законе сказана, што аўтарскае права пераходзіць па спадчыне. Не пераходзіць
па спадчыне права аўтарства, права на імя і права на абарону рэпутацыі аўтара.
Спадкаемцы аўтара і выканаўцы завяшчання маюць права ажыццяўляць абарону названых правоў.
Закон не дае адказу толькі на пытанне: ці пераходзіць па спадчыне права на абнародаванне, уключаючы права на водгук.
Набытая спадкаемцамі аўтарскае права на творы памерлага аўтара здольнае пераходзіць у парадку атрымання спадчыны.
Слайд 40Пры падзеле спадчыны, у склад якой уваходзіць аўтарскае права, неабходна ўлічваць
наступныя асаблівасці апошняга як спадчыннай маёмасці:
па-першае, яно не падлягае маёмаснай ацэнцы, па-другое, не ўсе асабістыя немаёмасныя правы ўспадкоўваюцца; па-трэцяе, падзел у матэрыяльным увасабленні атрыманага па спадчыне аўтарскага права, як і падзел непадзельных рэчаў, немагчымы.
Таму успадкаванае аўтарскае права ў поўным аб’ёме застаецца за ўсімі спадкаемцамі альбо за некаторымі з іх, альбо вылучаецца аднаму з спадчыннікаў. Апошні абавязаны выплаціць адпаведную кампенсацыю іншым спадчыннікам.
Слайд 413. Суб’ектамі першапачатковага аўтарскага права могуць быць не толькі фізічныя, але
і юрыдычныя асобы. Сама юрыдычная асоба здзяйсняе пэўныя дзеянні творчага характару з мэтай стварэння новага аб’екта на аснове ўжо апублікаваных твораў.
Да такіх дзеянняў адносяцца:
падбор і размяшчэнне матэрыялаў,
падбор і арганізацыя дадзеных, у тым ліку і на магнітных носьбітах.
Слайд 424. Суб'ектамі аўтарскіх правоў могуць быць іншыя спадкаемцы. У дадзеным выпадку
ў ролі іншых правапераемнікаў аўтараў выступаюць арганізацыі і ўстановы, а таксама фізічныя асобы, да якіх пераходзяць па дамове правы на выкарыстанне творам.
Аднак спадкаемцы валодаюць аўтарскімі правамі не ў поўным аб’ёме. Да іх не могуць перайсці ні на якіх падставах такія асабістыя немаёмасныя правы, як права аўтарства і права на імя.
5. Аўтарскае права можа пераходзіць да дзяржавы:
1) ад юрыдычнай асобы ў выпадку яе ліквідацыі;
2) у выпадку прымусовага выкупу ў аўтара або яго нашчадкаў;
3) пры аб’яўленні твора, у дачыненні да якога скончыўся тэрмін аўтарскага права.
Слайд 43Суб'ектыўныя аўтарскія правы на творы навукі, літаратуры і мастацтва
Аўтарскае права адносіцца
да катэгорыі выключных правоў.
На працягу пэўнага часу аўтары твораў навукі, літаратуры і мастацтва, іх спадчыннікі ці іншыя правапераемнікі валодаюць манапольным правам выкарыстоўваць гэты твор любым або якім-небудзь пэўным спосабам, усе трэція асобы павінны ўстрымлівацца ад здзяйснення аналагічных дзеянняў.
Слайд 44Яшчэ ў канцы XIX ст. склалася дуалістычная канцэпцыя аўтарскага права.
Згодна
з якой аўтару ў дачыненні да яго творы належаць дзве групы правоў: маральныя (у айчыннай літаратуры – асабістыя немаёмасныя), якія выражаюць інтарэсы стваральніка твора як асобы, і маёмасныя, вызначаныя як выключнае права выкарыстоўваць твор любым спосабам.
Пазней гэтая канцэпцыя была прынятая заканадаўцамі большасці дзяржаў, у тым ліку і Рэспубліцы Беларусь.
Слайд 45Маёмасныя правы.
Згодна з арт. 16 Закона ад 11.08.1998 г. аўтару
ў дачыненні да яго твора ці іншаму ўладальніку аўтарскіх правоў належыць выключнае права здзяйсняць або дазваляць ажыццяўляць наступныя дзеянні:
выраб твора ў любой колькасці;
распаўсюджванне арыгінала або асобнікаў твора пры продажы ці іншай перадачы права ўласнасці;
пракат арыгіналаў або асобнікаў праграм для ЭВМ, баз дадзеных, аўдыёвізуальных твораў, нотных тэкстаў музычных твораў і твораў, увасобленых у фанаграмах, незалежна ад прыналежнасці права ўласнасці на арыгінал або асобнікаў названых твораў;
імпарт асобнікаў твора;
Слайд 46публічны паказ арыгінала або асобніка твора;
публічнае выкананне твора;
перадачу твора
ў эфіры;
іншае ўвасабленне творы для ўсеагульнага ведама;
пераклад твора на іншую мову;
пераробку ці іншую перапрацоўку твора.
Пералік дзеянняў, вызначаных у п. 1 арт. 16 Закона, з’яўляецца закрытым. Здзяйсненне ў дачыненні да якога-небудзь твора дзеянняў адрозных ад пералічаных у названым артыкуле, не будзе лічыцца парушэннем аўтарскага права.
Слайд 47Тэрмін дзеяння аўтарскага права
Права аўтарства, права на імя і права
на абарону рэпутацыі ахоўваюцца бестэрмінова;
маёмасныя правы дзейнічаюць на працягу ўсяго жыцця аўтара і пасля яго смерці 50 гадоў;
маёмасныя правы на твор, створаны ў суаўтарстве, дзейнічаюць на працягу ўсяго жыцця і 50 гадоў пасля смерці апошняга аўтара, які перажыў іншых суаўтараў.
Для ананімных твораў або твораў пад псеўданімам тэрмін аховы складае 50 гадоў з моманту першага правамернага апублікавання твора або з моманту першага давядзення твора да ўсеагульнага ведама.
Па заканчэнні тэрміну дзеяння маёмасных правоў на аб’екты аўтарскага права або сумежных правоў гэтыя аб’екты пераходзяць у грамадскі здабытак і могуць свабодна выкарыстоўвацца любымі фізічнымі або юрыдычнамі асобамі без выплаты ўзнагароды, аднак пры ўмове захавання асабістых немаёмасных правоў.
Слайд 48Высновы
Тэрмін «аўтарскае права» часта ўжываюць у шырокім сэнсе, уключаючы ў гэта
паняцце як палажэнні па ахове аўтарскага права ў дакладным сэнсе гэтага слова, так і ахову сумежных правоў.
Для любога выкарыстання твора (акрамя нешматлікіх выключэнняў, якія існуюць у асноўным у "адукацыйных" і "інфармацыйных" мэтах) павінна быць атрымана згода і ўладальніку аўтарскіх правоў (аўтару, яго спадчынніку ці іншаму правапераемніку) павінна быць выплачана ўзнагароджанне.
Аўтарскія правы могуць узнікаць у любой асобы, незалежна ад яго ўзросту і дзеяздольнасці.
Слайд 49Заданні для практычнага занятку
Задачы, прынцыпы і крыніцы аўтарскага права і сумежных
правоў
Вывучэнне асноўных аб’ектаў і суб’ектаў аўтарскіх правоў
Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь (Гл. 61)
(Гражданский кодекс Республики Беларусь)
Складанне і афармленне :
аўтарскай дамовы
(авторского договора)
ліцэнзійных дамоваў
(лицензионного договора)
тыпавых выдавецкіх дамоваў
(типового издательского договора)