ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКАЗАХ З ПРОСТАЙ МОВАЙ презентация

Мэты: фарміраваць у вучняў уменне вылучаць, характарызаваць, графічна і пунктуацыйна афармляць на пісьме сінтаксічныя канструкцыі, у якіх словы аўтара знаходзяцца ў пэўнай пазіцыі адносна простай мовы; развіваць навыкі самастойнай працы; выхоўваць

Слайд 1ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКАЗАХ З ПРОСТАЙ МОВАЙ


Слайд 2Мэты:
фарміраваць у вучняў уменне вылучаць, характарызаваць, графічна і пунктуацыйна афармляць на

пісьме сінтаксічныя канструкцыі, у якіх словы аўтара знаходзяцца ў пэўнай пазіцыі адносна простай мовы;
развіваць навыкі самастойнай працы;
выхоўваць у вучняў павагу да роднага слова, культуру маўлення.




Слайд 3Простая мова стаіць пасля слоў аўтара
1. А: «П».

2. А: «П?»



3.

А: «П!»

1. Антон Іванавіч папрасіў: «Гаварыце па-беларуску, калі ласка».
2. Яраш з трывогай падумаў: «Няўжо ў бальніцы што здарылася?» (І.Шамякін).



3. Яна гучна трызвоніла: «Добры дзень, хлопчыкі!»


Слайд 4Простая мова стаіць перад словамі аўтара
1. «П», — а.

2. «П?» —

а.

3. «П!» — а.
4. «П…» — а.

«Як падрасту, буду настаўніцай», — сказала Марына.
«Што ж гэта за капрызы?» — пытае сам сябе Лабановіч (Я. Колас).
«Жураўлі!» — вырвалася ў нас у адзін голас (С. Грахоўскі).
«Час — лепшы лекар…» — гаварыў Кузьма Чорны (А. Кудравец).


Слайд 5Словы аўтара стаяць у сярэдзіне простай мовы
1. «П, — а, —

п».


2. «П, — а. — П».

1. «Ён салдат, — сказаў бацька, — а мы з табой цывільныя людзі, я — стары ўрач, ты — дзяўчынка, дзіця».
2. «Не трэба туды хадзіць, цётачка, — ледзь не плакаў Ваня, — Не трэба. Можа, яны там засаду пакінулі».


Слайд 6Словы аўтара раздзяляюць простую мову там, дзе павінны стаяць ? ці

!, або …

1. «П? — а. — П».


2. «П! — а. — П».

3. «П… — а. — П».

1. «І адкуль яна ўсё ведае? — мільганула думка ў Ганны. — Відаць, і там недзе, адкуль яна прыехала, таксама жывуць людзі».
2. «Матуля! — кінуўся Саша насустрач. — Давай дапамагу».
3. «Не памірай, брат… — ціха прасіў Сцяпан. — Хутка ўжо, хутка прыйдзе дапамога».


Слайд 7Словы аўтара маюць два дзеясловы «маўлення», адзін з якіх адносіцца да

першай часткі простай мовы, а другі — да другой часткі

«П, — а: — П».

2. «П? — а: — П».


3. «П! — а: — П».

1. «Вясна, брат, дружная, — загаварыў дзед, а пасля дадаў: — І Вяснянка, бач, як заліваецца» (Т. Хадкевіч).
2. «Куды гэта вы? — запытаў Сяргейка і, не чакаючы адказу, дадаў: — Я з вамі».

3. «Ну, хопіць ужо! — крыкнуў злосна Нічыпар і ўжо спакойна дадаў: — Хадзем са мной».


Слайд 8Простая мова стаіць паміж словамі аўтара
А: «П?» — а.


2. А: «П!»

— а.

3. А: «П», — а.

1. Скора падышоўшы к сталу, ён [Хама] адразу пытае: «У чым справа, хлопцы?» — і, не чакаючы адказу, заглушае ўсіх сваім зычным голасам.
2. Паваліўшыся, яна ўсклікнула: «Ай-я-яй!» — потым памалу паднялася і агледзелася.
3. Дзяўчына глянула на яго, коратка сказала: «Добра», — затым павярнулася і пайшла.


Слайд 9ТЭСТАВАЕ ЗАДАННЕ


Слайд 10 1. Адзначце сказы з простай мовай, у якіх знакі прыпынку пастаўлены

правільна:

«Я ведаю вас, — нарэшце азываецца спадарожнік. — І вы мяне ведаеце. Вы працавалі ў газеце і часта пісалі пра леспрамгас».
«Дарагія мае, — без усялякага ўступу загаварыў старшыня, — яшчэ раз дзякуй вам за вашы старанні, за вашы макзалі!»
Нявестка запыталася: «Што вы шукаеце».
«На гэты раз інтуіцыя мяне не падвяла» — думаў Іван Васільевіч.
«Ледзь не перакуліліся, — скінуўшы газ, прыцішана прагаварыў Пятрусь і, зірнуўшы на жонку, дадаў: — Вось паездачка была б».


Слайд 112. Адзначце, які знак прыпынку прапушчаны пры афармленні простай мовы. «Дзіўна

ўпрыгожыла хаты зіма, — заўважыла Алена Іванаўна і ўдакладніла — нібы ватай абляпілі іх аж па самыя стрэхі».

Працяжнік;
двухкроп’е;
коска;
пытальнік;
кропка.


Слайд 123. Адзначце сказы з простай мовай, у якіх на месцы пропускаў

трэба паставіць двухкроп’е.

«Я і сам пішу вершы» _ прызнаўся, сумяўшыся, Міця.
Цяпер раптам загаварыў высокі мужчына _ «Трэба вярнуцца да таго месца, дзе поле зарасло алешнікам».
«Надзейка, — пазваў Мікола сувязную і спытаў _ — Няўжо табе не бывае страшна?»
Суседка аднойчы паскардзілася _ «Я сама гарадская, таму ніяк не магу прывыкнуць да вёскі».
«Эх, каб дожджык, — падумаў Лагуновіч і сам сабе прашаптаў _ — Вось было б добра».


Слайд 134. Адзначце схему, якая адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе.

Родам я з вёскі Каласовічы. Недалёка ад нас і пачынаецца славутая рака адказаў Мірон Андрэевіч і, крыху памаўчаўшы, дадаў дзе б я не быў, часта з замілаваннем успамінаў сваю радзіму, тыя сцежкі, дзе вучыўся хадзіць.


— П? — а: — П.
— П, — а: — П.
«П? — а: — П».
«П: — а, — П».
— П. — а: — П.


Слайд 145. Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме. А: «П?» — а.
Хлопец адкінуў далёка

ад сябе рэч-мяшок, гукнуў уцякаем і першы пабег праз балотца ў лес.
Косцік бег у гумно, дзе малаціў дзядзька Антось, і пытаўся як называецца пузатая літара, падобная на самавар?
Трывожыцца Аленка ці здолееш ты, Сцёпка, да канца работу давесці думае яна.
Бацька глядзеў на сына з непакоем што яго чакае там думазў ён.
Настаўнік сказаў вучням, каб яны рыхтаваліся да экзаменаў.

Слайд 15Адказы: 1 — 1,2,5; 2 — 2; 3 — 2, 3, 4, 5; 4 —

2; 5 — 3, 4.

Слайд 16Дамашняе заданне:
§ 36 (вывучыць правіла), практ. 186.


Слайд 17Дзякуй за ўвагу!


Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика