Воінскія аповесці ў беларуска-літоўскіх летапісах презентация

Содержание

Актуальнасць Мэта Задачы Аб’ект даследавання Аб’ект даследавання (працяг) Прадмет даследавання Асноўныя палажэнні Асноўныя палажэнні (працяг-1) Асноўныя палажэнні (працяг-2) Асноўныя рэзультаты Навуковая навізна Вынікі - Дзякуй за ўвагу! Змест

Слайд 1Дысертацыя на саісканне ступені магістра філалагічных навук
Саіскальнік – Клімовіч А.В.
Нывуковы кіраўнік

– кандыдат філалагічных навук
Саверчанка І. В.

Воінскія аповесці ў беларуска-літоўскіх летапісах


Слайд 2Актуальнасць
Мэта
Задачы
Аб’ект даследавання
Аб’ект даследавання (працяг)
Прадмет даследавання
Асноўныя палажэнні
Асноўныя палажэнні (працяг-1)
Асноўныя палажэнні (працяг-2)
Асноўныя рэзультаты
Навуковая

навізна
Вынікі
- Дзякуй за ўвагу!

Змест


Слайд 3У беларускім літаратуразнаўстве тэма воінскіх аповесцей як самастойнага жанра яшчэ не

распрацавана і вывучэнне іх найчасцей праходзіць толькі як паверхневы разгляд ў кантэксце летапісных зводаў і хронік.
Пры ўсёй наяўнасці шматлікіх артыкулаў, прысвечаных Грунвальдскай бітве, воінская аповесць фундаментальна не вывучалася і не даследавалася як асобны самастойны жанр літаратуры. Вывучэнне яе не атрымала распаўсюджанасці і распрацаванасці пасля даследаванняў А. Н. Весялоўскага, І. П. Яроміна, В. М. Жырмунага, Д. С. Ліхачова, Ю. М. Лотмана, М. В. Меліхава, Н. У. Трафімавай і іншых, што і абумовіла актуальнасць дадзенай работы.
Як не дзіўна, воінскія аповесці да гэтага часу застаюцца па-за ўвагай беларускіх літаратуразнаўцаў-медыявістаў; для гісторыкаў жа распрацаваны мастацкі план і белетрызаванасць крыніцы будзе прадстаўляць толькі перашкоду ў працэсе ўстанаўлення гістарычнага факта. Тым не менш, стылістычны аналіз апісання ўзброеных канфліктаў і баявых дзеянняў, змешчаных у нашых хроніках і летапісах, дазваляе выявіць многія рысы, эквівалентныя з класічнымі помнікамі старажытнарускай воінскай аповесці, што сталі класікаю жанру.


Актуальнасць





Слайд 4Мэта:
Дэтальна вывучыць, прааналізаваць і прадставіць жанравыя і мастацкія асаблівасці

беларуска-літоўскіх воінскіх аповесцей





Слайд 5асэнсаваць даследаванне воінскай аповесці ў навуковай літаратуры;
даследаваць жанравыя і мастацкія

асаблівасці апісання батальных сцэн у беларуска-літоўскіх летапісах і хроніках;
разгледзець і прааналізаваць адметнасці літаратурнага тыпу героя-воіна; псіхалагічна-эмацыйны і сакральны план бітваў у беларуска-літоўскімім летапісанні.

Задачы:





Слайд 6Мастацкія і жанравыя адметнасці, тэндэнцыйнасць і белетрызаванасць гістарычных крыніц;
літаратурныя плыні і

напрамкі, сфарміраваўшыя традыцыі жанру воінскай аповесці;
мастацкі вобраз воіна ў летапіснай традыцыі Сярэднявечча, яго характарыстыкі і тыпалогія;
стылістыка летапіснай воінскай аповесці

Аб’ект даследавання





Слайд 7Аб’ект даследавання (працяг)

Воінская тэматыка займае неад’емную частку любой хронікі або летапісу

і з’яўляецца, відаць, адным з самых інтрыгуючых і вострых элементаў летапіснага матэрыялу. Жанр воінскай аповесці, займаючы сваё месца сярод жанравай поліфаніі летапісу і як бы “ўпайваючыся” ў яго тэкст, звязаны з ім самым непасрэдным чынам.






Слайд 8Крыніцамі даследавання паслужылі:
“Хроніка Літоўская і Жамойцкая”,
“Хроніка Быхаўца”,
а таксама
“Хроніка

канфлікту Уладзіслава, караля Польшчы, з крыжакамі ў год Хрыстоў 1410”.

Прадмет даследавання





Слайд 9Традыцыя вывучэння летапісаў – адна з самых глыбокіх і даўніх у

галіне гуманітарных дысцыплін. Даследаванне летапіснай спадчыны вялося і вядзецца пераважна гісторыкамі, тым не менш, летапісы і хронікі – не толькі збор фактаў і дакументаў. Яны – яскравае сведчанне высокага ўзроўню развіцця апавядальнага мастацтва, скарб як грамадзянскай, так і літаратурнай гісторыі.

Асноўныя палажэнні





Слайд 10Стылістычны аналіз апісання ўзброеных канфліктаў і баявых дзеянняў, змешчаных у нашых

хроніках і летапісах, дазваляе выявіць многія рысы, эквівалентныя з класічнымі помнікамі старажытнарускай воінскай аповесці, што сталі класікаю жанру.
Гэта дазваляе сцвярджаць пераемнасць традыцый жанру агульнарускай воінскай аповесці.
 

Асноўныя палажэнні (працяг-1)





Слайд 11Некаторыя з воінскіх аповесцей прадстаюць у выглядзе кароткай згадкі, што зводзіцца

толькі да самога факта бітвы, абмяжоўваючыся ўказаннем году, пералікам удзельнікаў і ўказаннем пераможцы;
Некаторыя ж творы прадстаўлялюць сабой мастацкі збедненыя, але гістарычна каштоўныя матэрыялы, у якіх падрабязна апісваецца склад войска, колькасць, узбраенне, амуніцыя; даецца пералік удзельнікаў бітвы, правадыроў войск, кароткія звесткі аб іх.
Асобна стаяць дастаткова разгорнутыя ў гістарычным і мастацкім планах творы, што ў большай ці меншай ступені спалучаюць дакладнасць і падрабязнасць фактычнага матэрыялу з элементамі мастацкасці і дэталізацыі ў апісаннях, як напрыклад “О послах татарських до Литвы найпершей”, або “Витолт знову на татаре выправуется”. Захаваўшы архітэктоніку і асноўныя жанравыя рысы, ўзбагаціўшы свій змест свежымі вобразна-выяўленчымі сродкамі, такія апісанні складаюць свайго роду залаты фонд воінскіх аповесцей беларуска-літоўскіх летапісаў.
Вобраз воіна таксама не вылучаўся яркімі адметнасцямі ў мастацкім плане твораў. Галоўную ролю на полі бітвы па-ранейшаму адыгрываў князь або кароль, які ў некаторых аповесцях паводзіў сябе падкрэслена адважна і ўпэўнена, што раскрывалася найперш праз яго моўную характарыстыку, але заўжды спалучаў ў сабе рысы прыкладнага верніка-хрысціяніна, талент палкаводца, воінскую мужнасць і адвагу.

Асноўныя палажэнні (працяг-2)





Слайд 12Як паказала даследаванне, воінскія аповесці ў беларуска-літоўскіх летапісах не маюць ярка

выражаных этапаў развіцця, або асаблівых – характэрна беларускіх – вызначальных адметнасцей у мастацка-выяўленчым плане. Не разрываючы сувязь са старажытным канонам і літаратурным этыкетам, яны вызначаліся структурным непастаянствам і былі даволі разнастайнымі па характары. Так, у адной хроніцы маглі змяшчацца зусім розныя па структурнай пабудове, ідэйным напаўненні і мастацкіх якасцях творы.

Асноўныя рэзультаты





Слайд 13У прадстаўленай рабоце
даследуюцца жанравыя і мастацкія асаблівасці апісання батальных сцэн

у беларуска-літоўскіх летапісах і хроніках;
праводзіцца дэтальны разгляд і аналіз адметнасцей літаратурнага тыпу героя-воіна; псіхалагічна-эмацыйны і сакральны план бітваў у беларускім летапісанні.
Змест работы раскрывае пастаўленыя задачы ў адпаведнай паслядоўнасці. Першая глава змяшчае звесткі аб даследаваннях воінскай аповесці ў навуковых колах і характарыстыку адметнасцей жанру уцэлым; другая глава цалкам прысвечана мастацкай спецыфіцы воінскіх аповесцей беларуска-літоўскіх летапісаў. Заключэнне ўтрымлівае асноўныя вывады і падводзіць вынікі праведзенай работы.

Навуковая навізна





Слайд 14Такім чынам, наша літаратура, сярод многіх сваіх скарбаў і багаццяў, захавала

таксама і воінскія аповесці – і як “складнікі” летапісных тэкстаў, і як асобныя помнікі старажытнага пісьменства, а магчыма яшчэ, і як своеасаблівы напамін нашчадкам

Вынікі





Слайд 15.

- Дзякуй за ўвагу!



Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика