Жыццё Васіля Быкава презентация

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласці. . З дзяцінства захапляўся маляваннем. У 1939г. скончыў 8 класаў Кубліцкай СШ, паступіў на скульптурнае аддзяленне

Слайд 1Прызентацыя на тэму: "Жыццё Васіля Быкава"
Падрыхтавана
настаўнікам беларускай мовы
СШ №

51
Пугач НАДЗЕЯ Андрэеўна

Слайд 2Нарадзіўся ў сялянскай сям'і 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі

Ушацкага раёну Віцебскай вобласці. . З дзяцінства захапляўся маляваннем. У 1939г. скончыў 8 класаў Кубліцкай СШ, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Аднак восенню 1940 ў сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям'і і адменай дзяржаўных стыпендый вымушаны быў пакінуць вучобу.



Слайд 3Улетку 1942 быў прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча

(з 80 выпускнікоў у вайну ацалела толькі чацвёра). Увосень 1943 года прысвоена званне малодшага лейтэнанта. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.
Падчас Кіраваградскай аперацыі паранены ў нагу і жывот (па памылцы быў запісаны як загінулы). Бацькі В. Быкава атрымалі ў 1944 г. паведамленне, што іх сын мужна загінуў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля Кіраваграда (гэта было засведчана на абеліску). Але В.Быкаў выжыў і ваяваў далей

Слайд 4У 1955 годзе канчаткова дэмабілізаваўшыся (маёр запаса), быў супрацоўнікам і кансультантам

газеты «Гродзенская праўда». З 1978 г. жыве ў Мінску.

Слайд 5
Творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца ў пасляваенныя гады. Першыя апавяданні Васіля Быкава

былі надрукаваны ў часопісе «Вожык» (1947, «Дапякло»), газеце «Гродзенская праўда» (1949, «У першым баі»).

Слайд 6У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за

аповесць "Дажыць да світання", 1973).

У 1980 годзе атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі.

У 1986 годзе –была прысуджана Ленінская прэмія за аповесць «Знак бяды».


Слайд 7Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года ў

20 гадзiн 30 хвiлiн у рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Мінскам.

Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Падчас пахавання быў адпеты ўніяцкімі святарамі, труну пісьменніка накрылі бел-чырвона-белым сцягам.

Слайд 8 Адкрыццё надмагільнага помніка Васілю Быкаву адбылося 2 лiстапада 2004 г. на

мінскіх Усходніх могілках. Надмагільным помнікам Васілю Быкаву родныя і сябры абралі невялікі светлы валун, дар з Хельсінкі, на якім выбіты факсімільны подпіс пісьменніка і даты ягонага жыцця. На адкрыццё помніка прыйшло каля тысячы чалавек.


Слайд 9Ушанаванне памяці
У гонар пісьменніка названы вуліцы ў Гродне, Беластоку і пасёлку

Ждановічы.
У г. Віцебску ўсталявана мемарыяльная дошка па вуліцы Суворава, 15, на будынку дзіцячай мастацкай школы № 1 (у гэтым будынку з 1923 па 1941 знаходзілася Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе з 1939 па 1940 вучыўся Васіль Быкаў).

Слайд 10Музей
Васіля Быкава
У 2012 была пачата работа па стварэнні музея Васіля

Быкава. Музей адкрыты на базе дачы пісьменніка, размешчанай у пасёлку Ждановічы-6 Мінскага раёна.
Музей створаны як філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Ажыццёўлены капітальны рамонт дачы з яе прыстасаваннем пад музейную ўстанову, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, створаны камфортныя ўмовы для наведвальнікаў.

Слайд 11Музей
Васіля Быкава

Для наведвальнікаў Музей Васіля Быкава адкрылі ў чэрвені 2014

да яго 90-годдзя.

Слайд 12Васiлю Быкаву Час стагоддзі, як касой сцінае, Веры, царствы, догмы йдуць

да ценяў... Усё мінае - Гонар не мінае, Бо народжаны адным сумленнем.

Калі сонца выб'ецца з туману, Толькі іх і ўспомніць хор народаў, Воінаў сваіх, святых і зраненых, Рыцараў сумлення і свабоды. Уладзiмер КАРАТКЕВIЧ


Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика