Словo жыцця презентация

Содержание

“Бо любоў Хрыстова кiруе намi” (пар.2 Кар 5, 14-20)

Слайд 1Словo жыцця
Студзень 2017
“Бо любоў Хрыстова кiруе намi” (пар.2 Кар 5, 14-20)


Слайд 2“Бо любоў Хрыстова кiруе намi” (пар.2 Кар 5, 14-20)


Слайд 3"Учора пайшла я з мамай і яе сяброўкай на абед. Замовiла

сабе на дадатак гарошак, каб потым з'есці дэсерт, які мне вельмі падабаецца. Але мама сказала: не!

Слайд 4Я ўжо пачала надзiмацца, але тут зразумела, што як раз у

маме ёсць Езус, і ўсміхнулася".

Слайд 5"Сёння, пасля цяжкога працоўнага дня, вярнуўся дадому. Калi глядзеў тэлевізар, мой

брат адабраў у мяне з рук пульт. Я вельмі знерваваўся, але праз момант супакоіўся і даў яму прагледзець ягоную праграму".

Слайд 6«Сёння, калі мой бацька размаўляў са мною, я дёрзка яму адказваў.

Глянуўшы на яго, я ўбачыў, што яму было крыўдна. Я папрасіў у яго прабачэння і ён мне прабачыў".

Слайд 7Гэта некалькi досведаў са Словаў жыцця, расказаных дзецьмi з пятага класа

пачатковай школы ў Рыме.

Слайд 8Магчыма, тут не відно непасрэднае сувязi гэтых перажыванняў са зместам Слова,

якім жылі ў тым часе, але яны з'яўляюцца плёнам жыцця Евангеллем. Кожнае слова ёсць заклікам да любові.

Слайд 9Кожнае Слова, якое мы хочам рэалізаваць у жыццi, заўсёды будзе выклiкаць

тыя ж эфекты: Слова будзе змяняць нашае жыццё, будзе запальваць іскру ў сэрцы, каб мы былi ўважлівымі да патрэбаў іншых, будзе арганiзоўваць нашае служэнне для братоў і сясцёр.

Слайд 10I гэта не можа быць інакш, бо прыняцце Слова i жыццё

iм нараджае ў нас Езуса і заахвочвае нас да таго, каб жыць, як Ён.

Слайд 11Гэта дазваляе нам зразумець словы св. Паўла, скiраваныя да Карынцянаў.


Слайд 12Тым, што пакiравала апостала абвяшчаць Евангелле і будаваць адзінства ў супольнасцях,

якiя ён заснаваў, быў глыбокі досвед жыцця з Езусам.

Слайд 13Павел адчуваў, што Езус яго любіць i збавiць; што Ён пранiкае

ў яго жыццё ажно да той ступенi, што ніхто і нішто не можа адлучыць Яго, што гэта ўжо не Павел жыў, але жыў у ім Езус.

Слайд 14Усведамленне таго, што Бог палюбіў нас аж да таго, што аддаў

сваё жыццё, прыводзiла Паўла ў вар'яцтва, не давала яму супакою і з непераадольнай сілай прымушала яго любіць гэтак сама, з той самай любоўю.

Слайд 15Ці любоў Хрыста кіруе i намi з той жа моцай?


Слайд 16Калі мы сапраўды дасведчылі Ягонай любовi, мы не зможам не адказаць

узаемнасцю. Мы павінны з адвагаю ўвайсцi туды, дзе ёсць падзелы, канфлікты, нянавісьць, каб прынесьці згоду, супакой, адзінства.

Слайд 17Любоў дазваляе ўзняць сэрца па-над перашкодамi дзеля таго, каб увайсцi ў

непасрэдны кантакт з людзьмі, пастарацца іх зразумець, увайсці ў іх становішча, каб сумесна шукаць выйсце.

Слайд 18I гаворка ідзе не пра нейкую выключную акцыю. Да адзінства варта

імкнуцца любой цаной, каб не змаглi нас паралізаваць альбо заблакаваць анi ілжывая разважлівасць, анi страх чакання цяжкасцяў або процідзейнічання.

Слайд 19Гэта важна і натхняльна асабліва ў галіне экуменізму. Таму гэтае Слова

i было выбрана на гэты месяц, бо ў iм святкуецца Тыдзень Ўсеагульнай малітвы аб адзінстве хрысціянаў,

Слайд 20а хрысціяне, якія належаць да розных цэркваў, павінны жыць так, каб

любоў Хрыста кіравала іх выходзіць насустрач адзін аднаму для таго, каб аднавіць страчанае адзінства.

Слайд 21К'яра Любіч на адкрыцці Другога Экуменiчнага Зграмаджэння Еўропы ў Граце (Аўстрыя),

23 чэрвеня 1997 года сказала: "Праўдзівым хрысціянінам, па-сапраўднаму ўдзельнiчаючым у паяднаннi, будзе той, хто ўмее любіць блiжнiх любоўю самога Бога,

Слайд 22любоўю, якая бачыць Езуса ў кожным, якая скiравана да ўсіх –

бо Езус памёр за ўвесь чалавечы род - якая заўсёды бярэ на сябе ініцыятыву, якая любіць першаю;

Слайд 23тою любоўю, якая любіць кожнага, як самога сябе, якая яднаецца з

братамі і сёстрамі ў цярпеннях і ў радасцях.

Слайд 24Трэба, каб i Цэрквы любiлi адна адну тою ж любоўю".


Слайд 25Давайце i мы жыць гэтым радыкалізмам любові з прастатой і шчырасцю

дзяцей з гэтай рымскай школы.

Слайд 26Testo di Padre Fabio Ciardi OMI
Grafica Anna Lollo in collaborazione con

don Placido D’Omina (Sicilia, Italia)
* * * Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi, e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo tramite stampa, radio, TV e via internet. Per informazioni www.focolare.org
Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su www.santuariosancalogero.org

“Бо любоў Хрыстова кiруе намi” (пар.2 Кар 5, 14-20)


Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика