Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак ХХ ст.) презентация

Содержание

У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1772, 1793 і 1795 гг. беларускія землі з насельніцтвам каля 3,3 млн чал. былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі.

Слайд 1Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак

ХХ ст.)

1. Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў першай палове ХІХ ст.
2. Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гг.
ХІХ ст. і іх асаблівасці ў Беларусі. Контррэформы 80 – 90-х гг. ХІХ ст.
3. Першая расійская рэвалюцыя 1905 – 1907 гг.: прычыны, характар, ход падзей, вынікі. Буржуазныя рэформы ў пачатку ХХ ст.



Слайд 2 У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй

у 1772, 1793 і 1795 гг. беларускія землі з насельніцтвам каля 3,3 млн чал. былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі. Пасля шэрагу адміністрацыйна-тэрытарыяльных змен яны ўвайшлі ў склад Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Віленскай і Віцебскай губерняў.
Выканаўчая ўлада была перададзена генерал-губернатарам і губернатарам. Ствараліся органы расійскага адміністра-цыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д.
Абсалютная большасць шляхты, якая прыраўнівалася да расійскага дваранства, прысягнула новай уладзе

Слайд 4 Расійскі ўрад дазволіў тут дзейнасць усіх канфесій, аднак верацярпімасць была адноснай.

Галоўнай задачай было ўзмацнен-не пазіцый праваслаўя. Разам з тым за католікамі захоўвалася права на свабоду веравызнання. Да канца XVIII ст. пэўная верацярпімасць праяўлялася і да ўніятаў. Але пасля паўстання Т. Касцюшкі 1794 г. іх прымусова пачалі пераводзіць у праваслаўе.
У дачыненні да яўрэйскага насельніцтва ў 1794 г. была ўведзена “мяжа аселасці”. Яўрэям дазвалялася пражываць на тэрыторыі 15 заходніх губерняў (у т.л. беларускіх), сяліцца ў гарадах, займацца рамяством і гандлем

Слайд 5 Сацыяльная палітыка царызму мела феадальна-прыгонніцкі характар. Урад забяспечваў дыктат памешчыкаў над

сялянамі, выкананне імі ўсіх павіннасцей на карысць паноў. Распаўсюджвалася расійская падатковая сістэма. Праводзілася насаджэнне землеўладання расійскага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.
Частка буйных землеўласнікаў звязвалі надзеі на аднаўленне Рэчы Паспалітай з аўтаноміяй у складзе Расіі. У канцы 1811 – пачатку 1812 г. М. К. Агінскі па прапанове Аляксандра І падрыхтаваў праект аб адраджэнні ВКЛ пад пратэктаратам Расіі. Расійскія ўлады гэты праект цікавіў толькі з пункта гледжання супрацьпастаў-лення створанаму Напалеонам Герцагству Варшаўскаму. План не быў рэалізаваны з-за пачаўшайся вайны 1812 г.

Слайд 6Падчас вайны 1812 г. шляхта амаль усюды сустракала французскія войскі як

вызваліцеляў. Просты ж беларускі народ у асноўным стаў на шлях партызанскай вайны з французамі.
Такая пазіцыя вярхоў грамадства выклікала негатыў-нае стаўленне расійскіх улад да ўсяго народа. У сваю чаргу дзеянні царскага ўрада садзейнічалі з’яўленню апазіцыі (тайныя таварыствы) на землях былой Рэчы Паспалітай. Пікам апазіцыйных дзеянняў стала паўстанне 1830 – 1831 гг. з мэтай адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. У пачатку 1831 г. дзеянні паўстанцаў ахапілі ўсю Літву і Паўночна-Заходнюю Беларусь. З-за вузкіх палітычных мэтаў паўстанне не падтрымалі шырокія колы насельніцтва. У 1831 г. яно было падаўлена


Слайд 7Меры ўрада пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг.:
“разбор шляхты”;
забарона

ужывання ў справаводстве польскай мовы;
закрыццё Віленскага ўніверсітэта (1832 г.);
забарона выкладання польскай мовы ў навучальных установах (1836 г.);
аб’яднанне ўніяцкай царквы з праваслаўнай на Полацкім царкоўным саборы 1839 г.;
адмена дзеяння Статута ВКЛ 1588 г. (з 1.01. 1831 г. – у Віцебскай і Магілёўскай губернях, з 25.06.1840 г. – на ўсёй тэрыторыі Беларусі)


Слайд 8Прычыны правядзення аграрнай рэформы 1861 г.:
1) Глыбокі крызіс феадальна-прыгоннай сістэмы, праявама

якого былі:
- глыбокі крызіс эканомікі імперыі, у т.л. і Беларусі;
- рэзкае пагаршэнне сацыяльна-эканамічна-га становішча сялянства;
- крызіс эканомікі памешчыцкіх гаспадарак;
- масавыя выступленні сялян.
2) Няўхільнае развіццё таварна-грашовых адносін, паступовае, але трывалае развіццё капіталізму

Слайд 9Сялянская рэформа 1861 г.
Агульнае палажэнне
Дакументы
Праваднікі
рэфомы
Працэс
выкупу
Уплыў
паўстання
1863 –1864 гг.
Вынікі
“Агульнае

палажэнне” прадуглежвала,
што: сяляне атрымалі асабістую
свабоду і права распараджацца
сваёй маёмасцю; зямля прызнавалася
ўласнасцю памешчыкаў; сяляне атрымалі
грамадзянскія правы; зямлю сяляне павінны
былі выкупіць па завышанай цане; за
карыстанне зямлёй (больш за 9 гадоў)
сяляне павінны былі адбываць павіннасці
да правядзення выкупной аперацыі;
стваралася новая сістэма кіравання вёскай:
стараста – сельская абшчына - воласць

Дакументы:
“Маніфест” аб адмене прыгоннага права
ад 19 лютага 1861 г.
2. “Мясцовае палажэнне”, якое распаўсюдж-
валася на Магілёўскую і Віцебскую
губерні (прадугледжваліся нормы сялянскіх
надзелаў ад 4 – 5,5 да 1 – 2 дзесяцін, усё звыш
нормы – адразалася на карысць памешчыка).
3. “Мясцовае палажэнне”, якое распаўсюдж-
валася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую
губерні (зямля замацоўвалася за кожным
дваром, адрэзкі рабіліся, калі ў памешчыка
заставалася менш, чым 1/3 зямлі, але не
больш за 1/6 сялянскага надзела)

Праваднікі рэформы:
міравыя пасрэднікі;
павятовыя міравыя з’езды;
губернскія па сялянскіх справах установы.
Да выкупу выдзеленых ім надзелаў сяляне
лічыліся часоваабавязанымі і павінны
былі выконваць павіннасці на карысць
памешчыка. Пазямельныя адносіны паміж
памешчыкамі і часоваабавязанымі
сялянамі рэгуляваліся
ўстаўнымі граматамі, складанне
якіх даручалася памешчыкам і
міравым пасрэднікам у 2-гадовы тэрмін.


Працэс выкупу:
памер выкупной сумы вызначаўся
на аснове шасціпрацэнтнай капіталізацыі
гадавога аброку. Ад 20 да 25% гэтай
сумы (у залежнасці ад велічыні надзелу)
сяляне плацілі непасрэдна памешчыку.
Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі
ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер
(праз Сялянскі банк). На працягу 49 гадоў
сяляне павінны былі вярнуць доўг
дзяржаве ў выглядзе выкупных плацяжоў,
куды ўключаліся яшчэ і працэнты за пазыку

Уплыў паўстання 1863 – 1864 гг.:
Указам ад 1 сакавіка 1863 г. з 1 мая 1863 г.
у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай,
Мінскай губернях і ў інфлянцкіх паветах
Віцебскай губерні, а з 2 лістапада 1863 г.
ва ўсёй Віцебскай і Магілёўскай губернях
быў уведзены абавязковы выкуп зямлі.
Выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%.
Абеззямеленым у 1846 – 1856 гг. сялянам выда-
ваўся 3-хдзесяцінны надзел. У поўным аб’ёме
вярталася зямля, адабраная ў іх з 1857 г.
Па закону 1867 г. дзяржаўныя сяляне таксама
пераводзіліся з аброку на выкуп

Станоўчыя вынікі:
сяляне атрымалі грамадзянскія правы і
свабоды;
рэформа садзейнічала развіццю капіталізму;
для развіцця капіталістычнай вытворчасці
склаўся рынак наёмнай рабочай сілы.
Адмоўныя вынікі:
былі захаваны феадальныя перажыткі
(буйное памешчыцкае землеўладанне,
сервітуты, церазпалосіца)


Слайд 10Буржуазныя рэформы
1860 – 1870-х гг. у Беларусі

Судовая
рэформа
ў Расіі1864 г.

Земская


рэформа
ў Расіі
1864 г.

Школьная
рэформа
1864 г.

Гарадская
рэформа
1870 г.

Цэнзурная
рэформа
1865 г.

Вынікі рэформ

Мэта: фарміраванне
ў Расійскай імперыі
буржуазнага грамадства

Ваенная
рэформа
1862 – 1874 гг.

Земская рэформа была абвешчана
1 студзеня 1864 г.
Мэта: стварэнне ў паветах і губернях
выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай
гаспадаркай, адукацыяй, медыцынскім
абслугоўваннем і г.д.
Асаблівасці ў Беларусі:
Выбарныя земствы ў Беларусі ў сувязі
з паўстаннем 1863 – 1864 гг. уведзены не былі.
2. Земская рэформа ў Беларусі была
праведзена ў 1911 г. , але толькі ва ўсходніх
губернях Беларусі і згодна са спецыяльным
выбарчым законам.

20 лістапада 1864 г. пачалася
судовая рэформа.
Мэта: увядзенне бессаслоўнага прынцыпу,
спаборнасць і галоснасць судовага працэсу.
Ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных
засядацеляў, уводзілася пасада натарыуса.
Дробныя справы разглядаліся ў міравых
судах, апеляцыі на іх разглядаў павятовы
з’езд міравых суддзяў, буйнейшыя справы –
у акруговых судах і судовых палатах.
Адзінай апеляцыйнай інстанцыяй для
ўсіх судоў імперыі быў Сенат.

Асаблівасці ў Беларусі:
Праводзілася ў 1872 – 1882 гг.
Пачалася з увядзення міравых судоў
(суддзі не выбіраліся, а прызначаліся
міністрам юстыцыі).
3. Акруговыя суды, а таксама прысяжныя
засядацелі і павераныя ў заходніх
губернях імперыі з’явіліся толькі ў 1882 г.
4. Спіс прысяжных засядацеляў
пацвярджаўся ўладамі.

Ваенная рэформа 1862 – 1874 гг.:
Мэта: увядзенне ўсеагульнай воінскай
павіннасці замест рэкруцкай службы.
Расія была падзелена на 15 ваенных акруг.
Закон 1874 г. увёў усеагульную
воінскую павіннасць для мужчын з 20-гадо-
вага ўзросту. У сухапутных войсках тэрмін
службы паніжаўся да 6 гадоў абавязковай
і 9 гадоў у запасе, на флоце –
адпаведна да 7 і 3 гадоў.
Вельмі істотныя льготы па тэрмінах службы
даваліся тым, хто атрымаў адукацыю.

Гарадская рэформа 1870 г.:
Мэта: увядзенне ўсесаслоўнага прынцыпу пры
выбарах органаў гарадского самакіравання.
Асаблівасці ў Беларусі:
1. Пачалася ў 1875 г.
2. Ствараліся гарадскія думы і
гарадскія управы на чале з гарадскім галавой.
Выбраныя кіраўнікі большасці гарадскіх
дум зацвярджаліся міністрам унутраных спраў.
3. Высокі маёмасны цэнз.
4. Права голасу атрымлівалі гараджане з
25-гадовага ўзросту.

Школьная рэформа 1864 г.:
Мэта: увядзенне ўсесаслоўнай школы і
пераемнасці розных ступеняў навучання.
Асаблівасці ў Беларусі:
1. У Беларусі не ствараліся земскія школы
і грамадзяне не маглі ўдзельнічаць у кіраванні
народнай адукацыяй.
2. Для Беларусі і Літвы былі распрацаваны
спецыяльныя “Часовыя правілы для народных
школ”. У кожнай губерні ствараліся дырэкцыі
народных вучылішч з ліку чыноўнікаў, якія
ажыццяўлялі нагляд за работай школ, прымалі на
працу і звальнялі настаўнікаў, давалі дазвол
на адкрыццё новых школ

Цэнзурная рэформа 1865 г.:
Мэта: памяншэнне цэнзурнага кантролю
над выдавецкай дзейнасцю.
Творы вялікіх памераў, а таксама ўсе выданні
навуковых устаноў маглі друкавацца
без папярэдняй цэнзуры. Буйным перыядычным
выданням дазвалялася выходзіць без папярэдняй
цэнзуры, але толькі пры ўнясенні вялікіх грашовых
закладаў.
Асаблівасці ў Беларусі:
1. Увесь перыядычны друк у Беларусі кантраляваўся
дзяржаўнымі ўстановамі і праваслаўнай царквой.
2. У Беларусі вельмі складана было атрымаць
дазвол на выданне новага перыядычнага органа

Вынікі рэформ:
Пачало фарміравацца буржуазнае
грамадства.
2. У Беларусі праводзіліся з запазненнем,
непаслядоўна і абмежавана,
што яшчэ больш ускладніла
сацыяльна-эканамічную сітуацыю.
3. Не былі закрануты асновы
самадзяржаўя



Слайд 11 З пачаткам царавання Аляксандра ІІІ (1881 – 1894 гг.) пачынаецца новы

палітычны курс, які ў гісторыі атрымаў назву “контррэформаў”. З мэтай яго практычнай рэалізацыі царскім урадам былі зроблены наступныя захады:
1) уводзіўся інстытут земскіх начальнікаў (1889 г., на Беларусі – з 1900 г. і толькі ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай губернях ). Яны назначаліся міністрам унутраных спраў з ліку мясцовых памешчыкаў і ажыццяўлялі адміністрацыйна-паліцэйскі кантроль над сялянамі. Гэта умацавала пазіцыі ўрада на месцах і практычна аднавіла правы памешчыкаў у адносінах да сялян;

Слайд 12 2) амаль адначасова (1890 г.) былі ўмацаваны пазіцыі дваранства ў мясцовых

органах земскага самакіравання. З гэтай мэтай значна зніжаўся маёмасны цэнз пры выбарах у земствы для памешчыкаў і павялічваўся для гарадскіх жыхароў;
3) пад кантроль урада было пастаўлена і гарадское самакіраванне. Пастановы гарадской думы сталі зацвярджацца губернскім кіраўніцтвам (1892 г.), а колькасць пасяджэнняў думы абмяжоўвалася;

Слайд 13 4) уносіліся змены ў судовую сістэму. З ведама суда прысяжных адбіраліся

палітычныя справы (1889 г.), абмяжоўвалася публічнасць і галоснасць пасяджэнняў (1887 г);
5) абмежаванні закранулі друк і адукацыю. У 1882 г. былі ўведзены “часовыя правілы” аб друку, якія ўзмацнілі цэнзуру, шэраг выданняў былі забаронены. Універсітэцкі статут 1884 г. фактычна скасаваў аўтаномію ўніверсітэтаў, асобая інспекцыя пачала ажыццяўляць кантроль за паводзінамі студэнтаў. У 1884 г. царкоўнапрыходскія школы былі перададзены ў падпарадкаванне Сіноду, а ў 1887 г. у гімназіі было забаронена прымаць дзяцей прыслугі, возчыкаў, дробных лавачнікаў і г.д.

Слайд 14 Становішча ў Беларусі ўскладнялася рознымі абмежаваннямі ў дачыненні да польскага (каталіцкага)

і яўрэйскага (іудзейскага) насельніцтва. Палякам з 1865 г. дазвалялася набываць маёнткі толькі па спадчыне, польскія памешчыкі не маглі карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка. Беларускія сяляне-католікі маглі набываць не больш за 60 дзесяцін зямлі на сям’ю. У пачатку 1890-х гг. у беларускія губерні была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расіі, у выніку чаго стварылася штучная перанаселенасць беларускіх гарадоў. Яўрэяў не прымалі на працу ў дзяржаўныя ўстановы, паліцыю, на чыгуначны транспарт, яны не маглі займаць афіцэрскія пасады ў арміі. Існавала працэнтная норма прыёму яўрэяў у сярэднія і вышэйшыя навучальныя установы

Слайд 15Асноўнай прычынай рэвалюцыі 1905 –
1907 гг. стаў сацыяльна-эканамічны і палітычны

крызіс, праявамі якога былі:
1) незадаволенасць царызмам (манархічнай формай кіравання);
2) нявырашанасць аграрнага пытання;
3) нявырашанасць рабочага пытання;
4) нявырашанасць нацыянальнага пытання.
Пачатак рэвалюцыі паскорыла паражэнне Расіі ў вайне з Японіяй (1904 – 1905 гг.)

Слайд 16Галоўнымі мэтамі і задачамі рэвалюцыі, якія вызначылі яе буржуазны характар, з’яўляліся

знішчэнне феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў у палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах і стварэнне ўмоў для больш хуткага, свабоднага і бесперашкоднага развіцця капіталізму ў Расіі.
Па сацыяльнай базе (дэмакратычныя пласты расійскага грамадства) і па формах барацьбы (палітычная стачка, узброенае паўстанне) расійская рэвалюцыя была дэмакратычнай

Слайд 17 Рэвалюцыя пачалася 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу з расстрэла дэманстрацыі

рабочых (Крывавая нядзеля).
Выдзяляюць 3 этапы рэвалюцыі:
1. Студзень – верасень 1905 г.
2. Кастрычнік – снежань 1905 г.
3. Студзень 1906 г. – чэрвень 1907 г.
Падчас першага этапа (студзень – верасень 1905 г.) у беларускіх гарадах адбыліся акцыі салідарнасці з рабочымі Пецярбурга. З лета 1905 г. актывізаваліся сялянскія і салдацкія выступленні


Слайд 18Палітычныя лагеры ў рэвалюцыі:
1) урадавы (кансерватыўны, манархічны). Яго сацыяльнай базай

было дваранства, чыноўніцтва, буйная буржуазія. 2) буржуазна-ліберальны, у які ўваходзіла большая частка буржуазіі, прагрэсіўныя памешчыкі, частка інтэлігенцыі.
3) дэмакратычны (рэвалюцыйны), які аб’ядноўваў пралетарыят, сялянства, дэмакратычную інтэлігенцыю

Слайд 19 Падчас другога этапа (кастрычнік – снежань 1905 г.) рэвалюцыя дасягнула піка.

У кастрычніку 1905 г. краіну ахапіла Усерасійская палітычная стачка, у якой актыўны ўдзел прынялі чыгуначнікі, рабочыя Беларусі. 17 кастрычніка 1905 г. Мікалай ІІ падпісаў Маніфест, у адпаведнасці з якім у Расіі абвяшчаліся дэмакратычныя правы і свабоды, стваралася надзеленая заканадаўчымі правамі Дзяржаўная дума.
18 кастрычніка 1905 г. у Мінску па загаду губернатара П. Курлова быў расстраляны мітынг рабочых. Кульмінацыяй рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. стала Снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве. У Беларусі становішча, блізкае да паўстання, было ў Баранавічах, Гомелі, Мінску

Слайд 20 Асаблівасцю трэцяга этапа рэвалюцыі (студзень 1906 г. – чэрвень 1907 г.)

стаў акцэнт на парламенцкіх метадах барацьбы. Першыя дзве Дзяржаўныя Думы былі выбра-ны і дзейнічалі яшчэ ў час рэвалюцыі (І Дзяржаўная Дума – 1906 г.; ІІ Дзяржаўная Дума – 1906 – 1907 гг.).
3 чэрвеня 1907 г. Мікалай ІІ выдаў загад аб роспуску ІІ Дзяржаўнай думы і аб змяненні выбарчага закону, што з’яўлялася, па сутнасці, дзяржаўным пераваротам і сведчыла аб заканчэнні першай расійскай рэвалюцыі

Слайд 21Асаблівасці рэвалюцыі ў Беларусі:
1) тут не было ўзброеных паўстанняў;
2) палітычнай барацьбой

кіравалі не Саветы, а кааліцыйныя камітэты, што прадстаўлялі розныя палітычныя партыі;
3) моцны ўплыў мелі яўрэйскія і сіянісцкія арганізацыі;
4) рэдка адзначаліся спробы масавага захопу памешчыцкіх зямель, разгрома маёнткаў

Слайд 22Вынікі рэвалюцыі:
- з’яўленне палітычных свабод;
стварэнне і легальная дзейнасць палітычных партый;


стварэнне Дзяржаўнай думы;
значнае паляпшэнне эканамічных умоў жыцця працоўных;
актывізацыя рабочага і нацыянальна-вызваленчага руху не толькі ў Расіі, але і ў свеце. Аднак галоўная мэта рэвалюцыі – звяржэнне самадзяржаўя і знішчэнне памешчыцкага землеўладання – не была дасягнута

Слайд 23Рэформы пачатку ХХ ст.:
снежань 1905 г. – указ аб адмене крымі-нальнай

адказнасці за ўдзел у эканамічных стачках.
сакавік 1906 г. – ”Часовыя правілы”, што дазвалялі ўтварэнне прафесіянальных саюзаў рабочых і служачых.
17 красавіка 1905 г. – закон аб верацярпімасці.
1911 г. – у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях ствараліся органы мясцовага самакіравання – земствы

Слайд 245) 9 лістапада 1906 г. – указ аб правядзенні аграрнай рэформы.

Яна праводзілася для ліквідацыі сялянскага малазямелля, павелічэння таварнасці і інтэнсіфікацыі сялянскай гаспадаркі, забеспячэння паскоранага развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы. Рэформа ставіла мэтай умацаваць сацыяльную базу самадзяржаўя за кошт стварэння пласта сялянскай буржуазіі.
Асноўнымі мерапрыемствамі рэформы сталі:
свабодны выхад сялян з абшчыны і замацаванне іх надзельных зямель у перадаваемую па спадчыне прыватную ўласнасць;
утварэнне хутароў і водрубаў;
арганізацыя масавых перасяленняў у Сібір, Сярэднюю Азію і на Далёкі Усход



Слайд 25Вынікі аграрнай рэформы:
інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі.
у параўнанні з другой паловай ХІХ ст.

памешчыцкае землеўладанне скарацілася, а сялянскае, купецкае і мяшчанскае павялічылася.
ва ўмовах канкурэнцыі з боку сялянскіх гаспадарак і ўзросшай аплаты сельскагаспадарчым рабочым памешчыкі таксама пераходзілі да перадавых метадаў гаспадарання


Слайд 26Такім чынам, у канцы XVIII – першай палове ХІХ ст. царызм

імкнуўся ўніфікаваць беларускія землі па ўзору расійскіх, замацавацца на далучаных тэрыто-рыях. Пераўтварэнні 1860 – 1880-х гг. ХІХ ст. сталі пачаткам эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі Расіі, пераўтваралі яе з феадальнай у буржуазную манархію. У больш урэзаным выглядзе і са спазненнем рэформы былі праведзены ў Беларусі. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. аказала ўплыў на палітыку царызму і нанесла па яму ўдар. Яна і выкліканыя ёй пераўтварэнні сталі наступным крокам па шляху буржуазнай мадэрнізацыі Расіі. Аднак захаванне самадзяржаўя і памешчыцкага землеўладання рабілі непазбежным новы рэвалюцыйны выбух


Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика