свайго населеннага пунку, горада, вобласці ці краіны.
Праблема даследавання вызначаецца цікавасцю да гісторыі “месцаў”, населенных пунктаў (Нізяны, Мацвееўцы, Улезлы).
Ступень вывучанасці дадзенага пытання характарызуецца невялікай колькасцю пісьмовых крыніц. У першую чаргу, гэта вусныя сведкі старажылаў, які пражываюць у гэтых населеных пунктах (Бурак А.А., Рыжы А.І, Бакун Л.П.)
Кароткі агляд вядомых крыніц і літаратуры. Краязнаўчым вывучэннем гэтых населенных пунктаў займалася ўстанова адукацыі “Мацееўскі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”, сельская бібліятэка аг. Мацвееўцы і звычайныя людзі, якія цікавяцца гісторыяй свайго краю. Кароткія звесткі аб дадзеных населеных пунктах былі ўключаны ў гісторыка-дакументальную хроніку 2004 г. “Памяць. Ваўкавыскі раён”, у калектыўную працу “Агрогородки Гроденщины” (2013) пад рэдакцыяй У. Шпарла, дзевяцітомнае выданне 2015 г. “Гарады і вёскі Гродзенскай вобласці” пад рэдакцыяй У.У. Андрыевіч. На сайце “Ізабелінскай гміны” размешчаны нататкі Мікалая Быхаўца пра вёскі Ізабелінскага сельсавета (даведачна-інфармацыйны матэрыял).