Слайд 1
І.1.5.
ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ
ГІСТОРЫІ
БЕЛАРУСІ
Слайд 2 Абавязкова вывучыць рымскія лічбы, аякія выкарыстоўваюцца для абазначэння стагоддзяў.
1 – І
2
– ІІ
3 – III
4 – IV
5 – V
6 - VI
7 – VII
8 – VIII
9 – IX
10 – X
і гэтак далей
Слайд 3 Найбольш старажытная эпоха ў гісторыі Беларусі – першабытная эпоха.
Яна падзяляецца на:
-
каменны,
- бронзавы,
- жалезны вякі.
Асноўным крытэрыем гэтай перыядызацыі з’яўляецца матэрыял, з якога вырабляліся прылады працы ў пэўны перыяд.
Слайд 4
Каменны век падзяляецца на тры асноўныя перыяды:
– палеаліт, альбо старажытны каменны
век – 100–10 тыс. гадоў таму;
– мезаліт, альбо сярэдні каменны век – 8–5 тыс. да н.э.;
– неаліт, альбо новы каменны век – канец 5 – пачатак 2 тыс. да н.э.
Слайд 5
На змену каменнаму веку прыйшла эпоха металу.
Першым перыядам гэтай эпохі быў
бронзавы век.
У Беларусі бронзавы век датуецца пачаткам 2 тыс. да н.э. – VIII/VII стст. да н.э.
У Беларусі бронзавы век мае свае асаблівасці. Бронзавыя вырабы на нашых землях былі нешматлікімі.
Слайд 6
Бронзавы век змяняецца жалезным векам.
Ён пачаўся прыблізна ў VIII/VII стст. да
н.э. і цягнуўся прыкладна да сярэдзіны І тыс. н.э.
Слайд 7 З сярэдзіны І тыс. н.э. у Беларусі пачынаецца эпоха ранняга Сярэднявечча,
якая працягвалася да канца І тыс. н.э. Раннесярэднявечны перыяд вызначаецца:
- актывізацыяй працэсаў маёмаснай і сацыяльнай дыферэнцыяцыі,
- пачаткам дзяржаваўтваральных працэсаў, якія ў выніку прывялі да ўзнікнення першых дзяржаў-княстваў.
Слайд 8Старажытнарускі перыяд датуецца Х – сярэдзінай ХІІІ ст. Ён з’яўляецца працягам
папярэдняга раннесярэднявечнага перыяду.
Слайд 9 У сярэдзіне ХІІІ ст.
узнікае новая дзяржава
Вялікае Княства
Літоўскае, куды ў
хуткім часе ўвайшлі
ўсе
беларускія землі.
Гэтая велізарная
краіна стала калыскай
для беларускага,
літоўскага і ўкраінскага
народаў.
Слайд 10 Час самастойнага існавання Вялікага Княства Літоўскага з’яўляецца асобным перыядам у беларускай
гісторыі, які доўжыўся з сярэдзіны ХІІІ ст. да
1569 г. – часу заключэння Люблінскай уніі.
Слайд 11З 1569 г. па 1795 г. працягваўся перыяд,
калі тэрыторыя Беларусі як
частка Вялікага Княства Літоўскага ўвайшла ў склад федэрацыі з Польскім Каралеўствам.
Новая дзяржава атрымала назву
Рэч Паспалітая.
Слайд 12З 1795 па 1917 г. беларускія землі знахо-дзіліся ў складзе Расійскай
імперыі.
Слайд 13 Гэты перыяд падзяляецца на два падперыяды, мяжой для якіх стала
адмена прыгоннага
права ў 1861 г., якая скасавала перажыткі феадальнай
эпохі і паклала пачатак імкліваму развіццю капіталістычных адносін.
Слайд 14Перыяд у гісторыі Беларусі з 1917 г. па 1991 г. можа
быць вызначаны як савецкі.
Ён таксама падзяляецца на два падперыяды:
– з 1917 г. да Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў
(1939–1945 гг.),
– з 1945 г па 1991 г.
Слайд 15З 1991 г. пачаўся перыяд дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь.