Перыядызацыя гісторыі Беларусі презентация

Содержание

Абавязкова вывучыць рымскія лічбы, аякія выкарыстоўваюцца для абазначэння стагоддзяў. 1 – І 2 – ІІ 3 – III 4 – IV 5 – V 6 - VI 7 – VII 8

Слайд 1
І.1.5.
ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ
ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ


Слайд 2 Абавязкова вывучыць рымскія лічбы, аякія выкарыстоўваюцца для абазначэння стагоддзяў. 1 – І 2

– ІІ 3 – III 4 – IV 5 – V 6 - VI 7 – VII 8 – VIII 9 – IX 10 – X і гэтак далей

Слайд 3 Найбольш старажытная эпоха ў гісторыі Беларусі – першабытная эпоха. Яна падзяляецца на: -

каменны, - бронзавы, - жалезны вякі. Асноўным крытэрыем гэтай перыядызацыі з’яўляецца матэрыял, з якога вырабляліся прылады працы ў пэўны перыяд.

Слайд 4
Каменны век падзяляецца на тры асноўныя перыяды:
– палеаліт, альбо старажытны каменны

век – 100–10 тыс. гадоў таму;
– мезаліт, альбо сярэдні каменны век – 8–5 тыс. да н.э.;
– неаліт, альбо новы каменны век – канец 5 – пачатак 2 тыс. да н.э.

Слайд 5
На змену каменнаму веку прыйшла эпоха металу. Першым перыядам гэтай эпохі быў

бронзавы век. У Беларусі бронзавы век датуецца пачаткам 2 тыс. да н.э. – VIII/VII стст. да н.э. У Беларусі бронзавы век мае свае асаблівасці. Бронзавыя вырабы на нашых землях былі нешматлікімі.

Слайд 6
Бронзавы век змяняецца жалезным векам. Ён пачаўся прыблізна ў VIII/VII стст. да

н.э. і цягнуўся прыкладна да сярэдзіны І тыс. н.э.

Слайд 7 З сярэдзіны І тыс. н.э. у Беларусі пачынаецца эпоха ранняга Сярэднявечча,

якая працягвалася да канца І тыс. н.э. Раннесярэднявечны перыяд вызначаецца: - актывізацыяй працэсаў маёмаснай і сацыяльнай дыферэнцыяцыі, - пачаткам дзяржаваўтваральных працэсаў, якія ў выніку прывялі да ўзнікнення першых дзяржаў-княстваў.

Слайд 8Старажытнарускі перыяд датуецца Х – сярэдзінай ХІІІ ст. Ён з’яўляецца працягам

папярэдняга раннесярэднявечнага перыяду.

Слайд 9 У сярэдзіне ХІІІ ст. узнікае новая дзяржава Вялікае Княства Літоўскае, куды ў хуткім часе ўвайшлі ўсе

беларускія землі. Гэтая велізарная краіна стала калыскай для беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў.

Слайд 10 Час самастойнага існавання Вялікага Княства Літоўскага з’яўляецца асобным перыядам у беларускай

гісторыі, які доўжыўся з сярэдзіны ХІІІ ст. да 1569 г. – часу заключэння Люблінскай уніі.

Слайд 11З 1569 г. па 1795 г. працягваўся перыяд, калі тэрыторыя Беларусі як

частка Вялікага Княства Літоўскага ўвайшла ў склад федэрацыі з Польскім Каралеўствам. Новая дзяржава атрымала назву Рэч Паспалітая.

Слайд 12З 1795 па 1917 г. беларускія землі знахо-дзіліся ў складзе Расійскай

імперыі.

Слайд 13 Гэты перыяд падзяляецца на два падперыяды, мяжой для якіх стала адмена прыгоннага

права ў 1861 г., якая скасавала перажыткі феадальнай эпохі і паклала пачатак імкліваму развіццю капіталістычных адносін.

Слайд 14Перыяд у гісторыі Беларусі з 1917 г. па 1991 г. можа

быць вызначаны як савецкі. Ён таксама падзяляецца на два падперыяды: – з 1917 г. да Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў (1939–1945 гг.), – з 1945 г па 1991 г.

Слайд 15З 1991 г. пачаўся перыяд дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь.


Слайд 16ЯКІЯ ЁСЦЬ ПЫТАННІ?


Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика