Мастацтва Беларусі 18 стагоддзя. Серыя І. Архітэктура.Частка 2. Культавае дойлідства презентация

Содержание

Мураваная культавая архітэктура Бліскучыя дасягненні беларускага барочнага дойлідства звязаны з творчасцю Іагана Крыстафа Глаўбіца Сафійскі сабор. Полацк (перабудаваны ў 1738 – 1750 гг.)

Слайд 1ХVІІІ стагоддзя
Мастацтва Беларусі
Серыя І. Архітэктура Частка 2. Культавае дойлідства



Слайд 2Мураваная культавая архітэктура
Бліскучыя дасягненні беларускага барочнага дойлідства
звязаны з творчасцю


Іагана Крыстафа Глаўбіца

Сафійскі сабор. Полацк

(перабудаваны ў 1738 – 1750 гг.)


Слайд 3Па ініцыятыве архібіскупа полацкага Фларыяна Грабніцкага быў перабудаваны уніяцкі Сафійскі сабор

з улікам рэшткаў старажытнага праваслаўнага храма, але на аснове зусім новай эстэтычнай і ідэалагічнай канцэпцыі. Аб'ёмна-прасторавая структура будынка набыла формы трохнефавай аднаапсіднай дзвюхвежавай базілікі, характэрныя для архітэктуры віленскага барока.

Слайд 4Самабытныя рысы віленскага барока знайшлі паслядоўнае ўвасабленне і ў інтэр'еры сабора

– у арганізацыі яго ўнутранай прасторы і дэкаратыўным аздабленні. Складаная прафіліроўка слупоў і адпаведны ім ордэрны дэкор ставараюць неакрэсленую цякучую прастору.

Сафійскі сабор у Полацку храналагічна з'явіўся першым збудаваннем, у якім цалкам і паслядоўна былі ўвасоблены эстэтычныя характарыстыкі архітэктуры віленскага барока. Такім чынам, Полацкая Сафія ў трэці раз стала пачынальніцай новага значнага этапа ў гісторыі беларускага дойлідства.


Слайд 7Касцёл Святых Пятра і Паўла. Баруны (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць)
Узведзены

ў 1747 – 1753 гг. архітэктарам Аляксандрам Асікевічам
у стыле позняга барока.

Слайд 8 Гэты храм быў пабудаваны манахамі-уніятамі, тут служыў ордэн базіліян.

Калі забаранілі унію, то ў XIX стагоддзі гэты храм перадалі рускай праваслаўнай царкве. Пасля 1921 года ён стаў каталіцкім касцёлам, храм ніколі не закрываўся.

Слайд 10 У касцёле знаходзіцца адна з найбольш шануемых беларускіх святынь


ікона Маці Божай Барунскай.

Слайд 11Касцёл Святой Троіцы ў Глыбокім (Віцебская вобласць)
Пабудаваны ў 1764 г.

у стыле віленскага барока, асвечаны ў 1783 г.

Слайд 13У 1902 — 1908 гг. была зроблена рэканструкцыя храма
архітэктарам Ю.Заро.



Слайд 14 Кампазіцыя галоўнага алтара вырашана ў ніжнім ярусе згрупаванымі калонамі

карынфскага ордэра з інтэнсіўна раскрапаваным антаблементам, упрыгожана велічнымі скульптурамі апосталаў Пятра і Паўла і завершана «Глорыяй».

Слайд 15Касцёл Праабражэння Гасподняга
ў Германавічах
(Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласць, 1787 г.)


Помнік архітэктуры
віленскага барока, пабудаваны па фундацыі
Ігнація Зрыні-Шырына


Слайд 19З’яўляецца адным з самых вялікіх архітэктурных ансамблей Беларусі, пабудаваных у стыле

барока.

Архітэктурны ансамбль Касцёла Успення Найсвяцейшай Панны Марыі. Пінск. 1712 – 1730 гг.


Слайд 20Пінскі касцёл быў заснаваны ў 1396 г. У 1510 г. узводзіцца

каменны будынак і манастыр. У выніку пажараў будынак перабудоўваўся 4 разы, у 1712 – 1730 гг. касцёл зноў адбудаваны, ужо цалкам з каменю.

У 1817 г. перад касцёлам пабудавана званіца, спраектаваная выпускніком Балонскай мастацкай акадэміі ў Італіі А. К. Каменскім.

У 1930 г. быў дабудаваны чацвёрты ярус і купал званіцы па паекту рускага дойліда І. В. Жалтоўскага. Пінчане празвалі званіцу «Пізанскай вежай» за тое, што яна крыху адхілена ад вертыкальнай восі.


Слайд 22У касцёле налічваецца 225 драўляных скульптур
работы Яна Шмідта, якія дайшлі

да нас амаль без зменаў, некаторыя пераведзены ў гіпс.

Слайд 23Касцёл Святога Іаана Хрысціцеля. Сноў (Нясвіжскі раён, Мінская вобласць)
Узведзены ў

1760 г. па фундацыі
мясцовага землеўласніка Яна Рдултоўскага.

Слайд 24З’яўляецца помнікам архітэктуры барока. Пасля паўстання 1863 г. касцёл перадалі праваслаўным,

у 1921 г. вернуты каталікам, пасля вайны закрыты. У 1990-я гады адноўлены і перададзены вернікам.

Храм у плане ўяўляе сабой выцягнуты прамавугольнік, які завяршаецца паўцыркульнай апсідай. Галоўны фасад вырашаны ў традыцыйных для барока прыёмах. Цэнтральная частка фасада вылучана пілястрамі дарычнага ордэра, за якімі размешчаны дзве нішы, у якіх устаноўлены скульптурныя выявы апосталаў Пятра і Паўла.


Слайд 25Аўтарам праекта з’яўляецца вядомы італьянскі архітэктар
Карло Спампані.
Рэстаўрацыя касцёла пачалася
ў

1989 г. і працягваецца зараз.

Касцёл Раства Найсвяцейшай Панны Марыі. Заслаўе (Мінскі раён). 1774 – 1799 гг.


Слайд 26Касцёл Святога Іаана Хрысціцеля. Васілішкі (Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць)
Касцёл узведзены

каля 1769 года ў стыле позняга барока.

У 2005 г. каля касцёла ўсталяваны помнік Іаану Паўлу ІІ.


Слайд 29Касцёл Святога Міхаіла Архангела. Вёска Лужкі
Узведзены пры манастыры піараў па

фундацыі мясцовага землеўласніка Валерыяна Жабы. У 1832 г. перабудаваны ў праваслаўную царкву, пасля Вялікай Айчыннай вайны закрыты, выкарыстоўваўся ў якасці сховішча. У 1988 г. вернуты вернікам, адрэстаўраваны.

(Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць). 1744 – 1756 гг. Пабудаваны ў стыле позняга барока.


Слайд 31 Унікальны помнік, знакаміты сваімі паўпавернутымі (пад вуглом 45 градусаў) вежамі,


якія ўтвараюць так званы “курданёрскі фасад”.

Слайд 32Касцёл Святых Пятра і Паўла. Іўе (Гродзенская вобласць)
Пабудаваны ў 1491

– 1495 гг., перабудаваны ў XVIIІ ст.
Касцёл мае мастацкія рысы такіх стыляў як готыка, рэнесанс, барока, ракако. Ён уяўляе сабой трохнефную базіліку. Галоўны фасад падзелены на дзве частцы, мае пластычны франтон і фігурныя вежы з маляўнічымі абрысамі.

Слайд 34 Поліхромная скульптура, арнаментальная разьба, роспіс сцен і скляпенняў у

касцёле вытрыманы ў карычнева-чырвонай і шэра-блакітнай гаме, задаюць эмацыянальны тон яго інтэр’ера.

Храм упрыгожаны ўнутры шасцю алтарамі, якія выкананы ў другой палове ХVІІІ ст. са штучнага мармуру.


Слайд 35Касцёл Святога Тадэуша ордэна езуітаў
Пабудаваны ў вёсцы Лучай (Пастаўскі раён,

Віцебская вобласць) у 1766 – 1776 гг.

Слайд 37Касцёл Святога Тадэуша пабудаваны па фундацыі Тадэўша і Эльжбеты Агінскіх, адносіцца

да архітэктуры пераходнага тыпу ад барока да класіцызму, з’яўляецца апошнім касцёлам, пабудаваным езуітамі ў паўночным рэгіёне Беларусі.

Слайд 39Фрагменты роспісаў
касцёла
Святога Тадэуша


Слайд 41Кафедральны сабор Пакрава Прасвятой Богародзіцы. Віцебск.
Пабудаваны ў 1760 г. у

стыле класіцызму

Слайд 42У XVІІІ ст. быў галоўным храмам манастыра трынітарыяў у Віцебску. Пасля

паўстання ў 1830-х гг. манастыр закрылі, а храм перадалі праваслаўным. У савецкія часы не працаваў, вернуты вернікам у 1989 г. Да сярэдзіны 90-х гг. храм быў поўнасцю адноўлены, яму прысвоены статус сабора, некалькі пазней ён стаў кафедральным саборам.

Слайд 43Спаса-Праабражэнская царква. Чачэрск (Гомельская вобласць), 1783 г.
З'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму



Слайд 45Касцёл Святой Ганны . Мосар (Глыбокскі раён, Віцебская вобласць). 1792 г.



Слайд 46Касцёл
Святой Ганны закладзены фундацыяй Роберта і Ганны Бжастоўскіх.
З’яўляецца помнікам

архітэктуры класіцызму.
Справа ад касцёла ў 1931 г. пабудавана званіца, злева – у 1990-х – капліца Маці Божай Астрабрамскай.

Адраджэнне храма і каталіцкай парафіі ў 1990-х гг. звязана з іменем ксянза Юзафа Булькі. Намаганнямі гэтага выдатнага святара адрамантаваны касцёл, закладзены і падтрымліваецца ў ідэальным стане сад перад храмам, мясцовыя могілкі, у наваколлі ўстаноўлена больш сотні рэлігійных скульптур і прыдарожных крыжоў, створаны музей самагонаварэння і барацьбы з п’янствам.


Слайд 47Капліца Маці Божай Вастрабрамскай .
Асвечана 16 лістапада 1996 года
ў

свята Маці Божай Вастрабрамскай

Драўляная фігура Пана Езуса
ва ўшанаванне памяці
фундатараў касцёла
Роберта і Ганны Бжастоўскіх


Слайд 49Капліца з мошчамі
Святога Юстына
Арган у касцёле Святой Ганны


Слайд 51Мосар называюць беларускім Ватыканам.
За касцёлам размешчаны цудоўны парк.


Слайд 52Драўляная культавая архітэктура
У драўляным культавым дойлідстве выявіліся дзве

асноўныя тэндэнцыі развіцця: кансерватыўная, звязаная з устойлівым утрыманнем мясцовых традыцый, і наватарская, якая адлюстравала працэс укаранення эстэтычных канцэпцый афіцыйных стыляў.
Вядомы чатыры асноўныя кампазіцыйныя тыпы драўляных хрысціянскіх храмаў:
падоўжна-восевы,
цэнтрычны,
глыбінна-прасторавы,
крыжовы.

Слайд 53Падоўжна-восевыя збудаванні мелі 1,2 або 3 зрубы (адпаведна асноўны, алтарны і

бабінец), паслядоўна злучаныя адзін з адным па падоўжанай восі і завершаныя двухсхільнымі або вальмавымі дахамі

Царква Святога Мікіты.
Вёска Здзітава
(Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць)
Пабудавана ў 1502 г.,
перабудавана ў 1787 г.

Царква
Святых Пятра і Паўла.
Вёска Вялікія Жухавічы
(Карэліцкі раён, Гродзенскай вобласць)
1700 — 1745 гг.


Слайд 54Царква Святога Іллі. Гомель.
Пабудавана ў канцы XVIII ст.
Пакроўская царква.

Вёска Ганчары
(Лідскі раён, Гродзенская вобласць)
1774 г.

Слайд 55Цэнтрычныя збудаванні (4-, 6- або 8-гранныя ў плане, пад шатровымі або

купальнымі дахамі) у большасці выпадкаў уяўлялі сабой капліцы або цэрквы-ратонды

Крыжаўздзвіжанская царква.
Вёска Гарадзішча
(Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). 1764 г.

Царква Святога Мікалая. Кобрын
(Брэсцкая вобласць). 1750 г.


Слайд 56Царква Святых Пятра і Паўла. Вёска Востраў
(Ляховіцкі раён, Брэсцкая вобласць). XVIII

в.

Царква Святых Пятра і Паўла.
Вёска Галынка
(Клецкі раён, Мінская вобласць).
1788 г.


Слайд 57Храмы глыбінна-прасторавай кампазіцыі маюць старажытнае паходжанне, звязаны з традыцыяй будаваць над

кожным зрубам самастойны верх вянковай або каркаснай канструкцыі

Троіцкая царква.
Вёска Бездзеж (Брэсцкая вобласць). 1784 г.

Царква Нараджэння Іаана Прадцечы. Мацеевічы (Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць). 1718 — 1720 гг.


Слайд 58Крыжова-цэнтрычныя храмы мелі адзін або пяць высокіх вярхоў, галерэі, што падкрэслівала

іх дынамічную ярусную кампазіцыю

Царква Святога Георгія. Вёска Сінкевічы (Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць).
Пачатак XVIII ст.

Царква Святога Георгія. Давыд-Гарадок (Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) 1724 г.


Слайд 59Царква Святога Міхаіла.
Рубель
(Столінскі раён, Брэсцкая вобласць). 1796 г.
Царква Святога Мікалая.
Кажан-Гарадок

(Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць). 1818 г.

Сабор Святога Міхаіла Архангела. Слуцк (Мінская вобласць). XVIII ст.


Слайд 60Царква Святога Георгія.
Вёска Валовель (Драгічынскі раён Брэсцкая вобласць) 1766 г.
Царква

Параскевы Пятніцы.
Вёска Опаль (Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць).
Другая палова XVIII ст.

Адпаведна развіццю барочных форм у мураванай архітэктуры XVIII ст. ў драўляным дойлідстве ўзнік шэраг збудаванняў падоўжна-восевай і глыбінна-прасторавай кампазіцыі
з 2 вежамі на галоўным
фасадзе або ў выглядзе
бязвежавай базілікі

Царква Нараджэння Дзевы Марыі.
Вёска Дуды (Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць).
1772 г.


Слайд 64ПРАЕКТ ЗРОБЛЕНЫ ЯК ВУЧЭБНЫ ДАПАМОЖНІК ПА ПРАДМЕТУ
МАСТАЦКАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ
аўтар

праекта Марыя Аляксандраўна Бабчанок

20.09.2008 г.

ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!


Обратная связь

Если не удалось найти и скачать презентацию, Вы можете заказать его на нашем сайте. Мы постараемся найти нужный Вам материал и отправим по электронной почте. Не стесняйтесь обращаться к нам, если у вас возникли вопросы или пожелания:

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Что такое ThePresentation.ru?

Это сайт презентаций, докладов, проектов, шаблонов в формате PowerPoint. Мы помогаем школьникам, студентам, учителям, преподавателям хранить и обмениваться учебными материалами с другими пользователями.


Для правообладателей

Яндекс.Метрика