Слайд 1Тэма 2. Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў перыяд усталявання дзяржаўнасці ўсходніх
славян (IХ ст. – першая палова ХIII ст.)
Лекцыя №2
Слайд 2Княствы і іх межы
У 9 ст. на аснове племяннога княжання крывічоў–палачан
узнікла Полацкае княства. Яно ахоплівала паўночную і часткова цэнтральную частку сучаснай Беларусі. Цэнтрам княства становіцца Полацк – самы першы горад на тэрыторыі Беларусі, які ўзгадваецца ў летапісах пад 862 г., хаця паселішча тут узнікла яшчэ ў 5 ст. Полацкае княства размяшчалася на гандлёвых шляхах “з вараг у грэкі” і кантралявала частку гэтых шляхоў ўздоўж Заходняй Дзвіны і міжрэчча Дзвіны і Дняпра.
Тураўскае княства сфарміравалася на аснове племяннога княжання дрыгавічоў. Яно ахоплівала тэрыторыю сучаснай паўднёвай Беларусі – Палесся. Тураўскае княства ўзнікае на водным Прыпяцка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева ў Польшчу. Яго цэнтрам з’яўляўся Тураў. Назва ад імя міфічнага князя Тура. Упершыню Тураў узгадваецца ў летапісах пад 980 г
Слайд 3
Акрамя Полацкага і Тураўскага княстваў землі сучаснай Беларусі ўваходзілі ў склад
і іншых славянскіх княстваў. На землях крывічоў–смалян і часткі радзімічаў ў 9 ст. складваецца Смаленскае княства, якое становіцца цалкам самастойным у першай палове 12 ст. У выніку феадальнай раздробленасці з другой паловы 12 ст. у яго межах утвараецца некалькі ўдзельных княстваў; на тэрыторыі Беларусі ўзнікае Мсціслаўскае княства. Частка Палесся з горадам Мазыр уваходзіла ў склад Кіеўскага княства; тэрыторыя Пасожжа з горадам Гомель – Чарнігаўскага княства.
На захадзе сучаснай Беларусі, дзе адносна позна ажыццяўлялася падпарадкаванне славянамі балцкіх плямёнаў, узнікаюць Берасцейскае (1017), Новагародскае (1117), Гарадзенскае (1116) княствы. Спачатку яны знаходзіліся пад уладай Кіеўскай дзяржавы. З канца 12 ст. трапляюць пад палітычны кантроль Галіцка-Валынскага княства. У гэтых княствах жыло змешанае насельніцтва з валынян, дрыгавічоў, крывічоў і балтаў.
Слайд 6Феадальны лад
Зямля ў часы першых дзяржаўных утварэнняў належала племені, родавым і
суседскім абшчынам. Паступова ў 9 – 13 стст. у межах абшчын адбывалася маёмаснае раслаенне, захоп зямель прыватнымі асобамі. Назіраецца працэс станаўлення феадальных адносін. Пад феадалізмам разумеецца сістэма грамадскіх адносін, у аснове якой знаходзіцца прынцып перадачы зямельных уладанняў вышэйшым уласнікам зямлі ў дзяржаве (князем, каралём) сваім васалам на пэўны час або назаўсёды за пэўныя заслугі. Асноўнымі сацыяльнымі класамі феадальнага грамадства з’яўляюцца феадалы (буйныя уладальнікі зямлі) і залежныя ад іх сяляне.
Слайд 7феадальнае землеўладанне
Асноўныя шляхі фарміравання феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі:
- падараванні князёў
сваім дружыннікам за ваенную або грамадзянскую службу;
- падараванні з боку князёў і баяраў царкве.
Асноўныя віды феадальнага землеўладання:
- княскае;
- баярскае;
- царкоўнае.
Асноўныя тыпы феадальных уладанняў:
- вотчына – уладанне з правам поўнага распараджэння і перадачы па спадчыне;
- памесце – уладанне з правам абмежаванага распараджэння без права перадачы па спадчыне на працягу жыцця (дажывотна) або на пэўны час.
Слайд 8
Абсалютная большасць сялян–абшчыннікаў (смердаў) у дадзены перыяд пражывала на дзяржаўных землях.
Устанаўліваецца залежнасць сельскіх абшчын ад князёў, якая адлюстроўвалася ў зборы даніны (натуральнай рэнты) з асобных сялянскіх абшчын. Даніна збіралася шляхам перыядычных паходаў князёў са сваімі дружынамі ў палюддзе, або асобнымі дружыннікамі, якія атрымлівалі пэўныя тэрыторыі ў “кармленне”. За абарону з боку князя і дружыны раз у год у вызначаных памерах у пагосты (цэнтры пэўных тэрыторый–воласцей) звозіліся прадукты харчавання, мёд, футра і г.д. Аб’ём даніны з асобных сялянскіх двароў размяркоўвала абшчына.
Слайд 9Фарміруюцца асноўныя катэгорыі залежных сялян:
закупы – сяляне, якія выконвалі павіннасці
на карысць землеўладальніка на пэўны час за пазыку (“купу”) прадуктамі або грашыма да моманту разліку;
- радовічы – сяляне, якія заключалі дамову з землеўладальнікамі (“рад”) на пэўны час з фіксацыяй павіннасцей;
- ізгоі – людзі, якія страцілі сувязь са сваімі абшчынамі ў выніку невыканання павіннасцей, нявыплаты пазык ці здзейсненых злачынстваў і жылі за кошт часовых заробкаў;
- чэлядзь, халопы – хатнія рабы або кабальныя даўжнікі. Рабамі станавіліся пераважна ваеннапалонныя, дзеці якіх маглі атрымаць свабоду.
Слайд 10ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД ДЗЯРЖАЎ-КНЯСТВАЎ
. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі
органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асобы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.
Слайд 11Князь
Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале
дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся якяго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і падтрым-кай вярхоў пануючага класа.
Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Займацца правасуддзем князь мог толькі з членамі рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам, і судовая дзейнасць князя абмяжоўвалася.
Слайд 12Рада князя
1. не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да
сябе на нарады ўсіх, каго ён жадаў.
2. кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмяркоўваў са сваёй радай.
Слайд 13 Веча
Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені
падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, ажыццяўляла заканадаўчую ўладу.
Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у перыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г. д., раздаваў воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.
Слайд 15Пасаднік
абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе
ён з'яўляўся намеснікам князя. Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, — з'ява незвычайная. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыць аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве.
Слайд 16Іншыя пасады:
Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён
камандаваў апалчэннем, а ў мірны — сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.
Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэнняў веча і распараджэнняў князя.
Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.
Слайд 17СТАНАЎЛЕННЕ ПРАВА СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ I ЯГО ХАРАКТАРЫСТЫКА
Узнікненне старажытных дзяржаў на
тэрыторыі Беларусі суправаджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Першай крыніцай права, яго асновай, і былі старажытныя звычаі. 3 таго моманту, калі звычай санкцыяваўся дзяржавай, ён станавіўся нормай звычаёвага права. Гэтыя нормы маглі існаваць як у вуснай, так і ў пісьмовай форме.
Слайд 18
3 далейшым развіццём і ўмацаваннем феадальных адносін ствараліся льготы для пануючага
класа. Таму ад дзяржавы патрабавалася выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і тлумачэнняў да норм звычаёвага права. Так ствараліся нормы пісанага права, якія спачатку не адмянялі норм звычаёвага права, а толькі дапаўнялі іх, надавалі ім агульнадзяржаўны характар.
Слайд 19Для старажытнага звычаёвага права Беларусі характэрны наступныя рысы:
Партыкулярызм права звязаны
з наяўнасцю ў кожнай мясцовасці сваіх звычаяў, норм, правіл і адсутнасцю агульнадзяржаўнай прававой сістэмы.
Традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм, іх нязменнасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы.
Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні льгот і пераваг пануючаму класу.
Слайд 20
Аналіз юрыдычных помнікаў старажытнай Беларусі дазваляе сцвярджаць аб тым, што з
далейшым развіццём і ўмацаваннем феадалізму пашыралася роля прававых норм у рэгуляванні грамадскіх адносін, і перш за ўсё норм гра-мадзянскага і крымінальнага права. У першую чаргу гэта адбілася на ўсталяванні рознай праваздольнасці простых людзей і феадалаў. Найбольш абаронены законам былі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у пры-ватнасці, маглі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей, а таксама халопаў. Меншай праваздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай -феадальна-залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная былі амаль зусім абмежаваны ў правах. Напрыклад, яны не мелі права валодаць нерухомай уласнасцю, не маглі выступаць у судзе.
Слайд 21
Заканадаўства разглядаемага перыяду перш за ўсё вылучае такія віды пакарання, як
маёмасныя спагнанні і выдача злачынца пацярпеўшаму. За асабліва цяжкія злачынствы закон прадугледжваў расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям'і.
У сямейным праве галоўнае значэнне надавалася шлюбу. Асабістыя адносіны ў сям'і будаваліся на падпарадкаванні жонкі мужу. Апошні прызнаваўся галавой сям'і, але калі муж ішоў у сям'ю жонкі, то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка або яе бацькі.
Слайд 22Суд
У судах дзяржаў-княстваў Беларусі панаваў абвінаваўча-спаборны працэс. Ён ужываўся пры разглядзе
грамадзянскіх і крымінальных спраў. Кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду.
Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведак, прысяга (цалаванне крыжа), «суд боскі» (выпрабаванне агнем ці вадой).
Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму (штраф-віру).